Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

СЛОВЕ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «Слове» сустракаецца 25 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

СЛОВЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Іхны рот грашыць пры кожным слове іхных вуснаў. Няхай яны будуць злоўлены ў пыхлівасьці іхнай за праклёны ды ілжу, якія яны вымаўляюць.

Стопы мае ўмацуй Ты ў Слове Тваім, і ня дай запанаваць нада мною ніякаму бяззаконьню.

Тады адыйшоўшыся хварысэі ўчынілі змову, каб злавіць Яго на слове.

І падсылаюць да Яго нікаторых хварысэяў і гірадзіянаў, каб падлавілі Яго на слове.

І, пасачыўшы (за Ім), падаслалі выведнікаў, якія прынімаючы выгляд праведных, падлавілі б Яго на (якім-небудзь) слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе намесьніка.

І ня змаглі яны падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся Ягонаму адказу, замоўклі.

І сказаў ім: менавіта, што? Яны ж сказалі Яму: што адбылося з Ісусам Назарэям, Каторы быў Прарокам, моцным у справе і слове перад Богам і ўсім народам.

Тады казаў Ісус жыдам, што ўверылі ў Яго: калі вы астанецёся ў Слове Маім, (дык) запраўды (вы) вучні Мае.

Няма табе ні часьціны ні долі ў слове гэтым, бо сэрца тваё ня правае перад Богам.

Але яны прабылí шмат часу, адважна прамаўляючы аб Госпадзе, Які сьведчыў аб Слове Багадаці Сваёй і даваў тварыць цуды і знакі цераз рукі іхныя.

І называ́лі Барнабу Зэўсам, а Паўлу — Гэрмэсам, бо ён быў вяду́чым у слове.

бо ўсе (мы) шмат спатыкаемся. Калі хто ў слове ня спатыкаецца, той даскана́лы чалавек, які мае сілу ўтаймаваць нават усё цела.

і Каменем спатыканьня, і Скалою спакусы, каторыя спатыкаюцца аб Слове, ня пакараючыся Яму, на што яны і пакінены.

Такім чынам, вера — ад пачутага, а слуханьне — у Слове Бога.

Таму што: «ня чужалож», «ня забівай», «ня крадзі», «ня сьведчы ілжыва», «ня пажадай (чужога)» і ўсякае другое прыказаньне ў гэтым слове зьмяшчаецца: «любі бліжняга твайго, як самога сябе».

таму што Валадарства Бога ня ў слове, але ў сіле.

у слове праўды, у сіле Бога, са зброяй праведнасьці ў правай і левай руцэ,

Але, як вы збыткуеце ва ўсім: у веры і слове, і ў ве́даньні, і ва ўсякай дбаласьці, і ў вашай любові да нас, так што і ў гэтай дабрачыннасьці збыткуйце.

Хаця я (для вас) і просты ў слове, але ня ў пазнаньні. І мы ва ўсім добра вядомыя вам.

дзеля надзеі на прыгатаванае вам у Нябёсах, пра што вы раней пачулі ў слове праўды Эвангельля,

Бо нашае Дабравесьце было ў вас ня толькі ў слове, але і ў сіле і ў Духу Сьвятым, і з поўным перакананьнем; і вы ведаеце, якімі мы былí паміж вамі дзеля вас.

хай су́цешыць вашыя сэрцы і ўмацуе вас ва ўсялякай добрай справе і слове.

Няхай ніхто ня пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных: у слове, у жыцьці, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.

Прасьвітары якія служаць годна вартыя падвойнай пашаны, асабліва ж тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.

Бо кожны, хто корміцца малаком, нясьведамы ў слове праведнасьці, бо ён ёсьць нямаўля;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
СЛОВУ →