1 Усякая душа няхай будзе пакорнай вышэйшым уладам. Бо гэта ня ўлада, калі ня ад Бога; істнуючыя ж улады Богам прызначаны.
2 Так што той, хто працівіцца ўладзе, працівіцца пастанове Бога. Тыя ж, хто працівяцца, самі на сябе прысуд нацягнуць.
3 Бо начальнікі стра́шныя ня для добрых дзеяў, але для благіх. Ці хочаш ня баяцца ўлады? Рабі дабро, і будзеш мець ад яе пахвалу.
4 Бо ён ёсьць слуга Бога табе на дабро. Калі ж робіш ліха, бойся; бо (ён) нядарэмна носіць меч; бо ён ёсьць слуга Бога, каб выканаць гнеў супраць таго, хто робіць ліха.
5 Пагэтаму трэба падпарадкоўвацца ня толькі з-за гневу, але і з-за сумленьня.
6 Бо з-за гэтага вы і падаткі плаціце, бо яны — слугі Бога, (якія) гэтым самым пастаянна займаюцца.
7 Дык аддавайце ўсім належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх, каму пашану — пашану.
8 Вы ні ў чым і ня перад кім ня абавязаны, акрамя ўзаемнай любові, таму што той, хто любіць другога, выканаў Закон.
9 Таму што: «ня чужалож», «ня забівай», «ня крадзі», «ня сьведчы ілжыва», «ня пажадай (чужога)» і ўсякае другое прыказаньне ў гэтым слове зьмяшчаецца: «любі бліжняга твайго, як самога сябе».
10 Любоў (Божая) ня робіць бліжняму ліха; выкананьне ж Закону — любоў (Божая).
11 І (жывіце) так, (як) ведаючы час, што пара́ нам ужо прачнуцца. Бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі.
12 Ноч прайшла, а дзень наблізіўся, пагэтаму адхінём учынкі цемры і апранёмся ў зброю сьвятла.
13 Як днём, будзем жыць прыстойна ня ў гулянках і п’янках, ня ў палюбоўніцтвах і распустах, ні ў сварцы і зайздрасьці;
14 але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і клопат аб целе ня ператварайце ў пажадлівасьці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Пасланьне Апостала Паўлы да рымлянаў, 13 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020