Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Да рымлянаў 5 Да рымлянаў 5 разьдзел

1 Такім чынам апраўданыя цераз веру (мы) маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
2 цераз Якога і маем доступ вераю да гэтай Багадаці ў якой стаім і хвалімся надзеяй славы Бога.
3 І ня толькі (гэтым), але хвалімся і пакутамі, ведаючы што, пакута ўтварае цярпеньне.
4 А цярпеньне (утварае) досьвед, а досьвед (утварае) надзею.
5 А надзея (на Бога) ня прыводзіць да сораму (і расчараваньня), таму што любоў Бога выліта ў сэрцы нашыя Духам Сьвятым, Які даны нам.
6 Бо Хрыстос (тады), калі мы былí яшчэ нямоглымі ў вызначаны час памёр за грэшнікаў.
7 Бо наўрад ці памрэ хто за пра́ведніка, хíба што за дабрачынцу можа быць хто і адважыцца памерці.
8 Але Бог паказвае Сваю любоў да нас (тым), што, калі мы былі яшчэ грэшнікамі, Хрыстос памёр за нас.
9 Дык тым больш цяпер, калі мы апраўданы Крывёю Ягонаю, будзем выратаваны Ім ад гневу.
10 Бо калі мы (яшчэ) будучы ворагамі прыміраны з Богам цераз сьмерць Сына Ягонага, тым больш, прыміраныя, будзем збаўлены жыцьцём Ягоным.
11 І мала таго, але і хвалімся Богам цераз Госпада нашага Ісуса Хрыста, цераз Каторага цяпер мы атрымалі прымірэньне.
12 Пагэтаму, як цераз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет (кожнага чалавека) а цераз грэх — сьмерць, так і на ўсіх людзей перайшла сьмерць (таму што) у ім усе саграшылі.
13 Бо (і) да Закону грэх быў у сьвеце (ва ўсіх людзях), але грэх ня залічваецца, калі няма Закону,
14 але сьмерць валадарыла ад Адама аж да Масея і над ня саграшыўшымі, падобна праступку Адама, каторы ёсьць абраз Будучага (Адама).
15 (Ён прыйшоў) ня (спагнаць) за грэх, а прынёс Багадаць. Бо калі цераз грэх аднаго многія памерлі, дык Багадаць Бога яшчэ большая і дар цераз Багадаць аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, зьяўлена са збыткам для многіх.
16 І дар — ня як за аднаго саграшыўшага, таму што прыгавор з-за аднаго на засуджэньне (многіх); але дар Багадаці — на апраўданьне (многіх) ад многіх грахоў.
17 Калі ж цераз грэх аднаго (чалавека) сьмерць валадарыла цераз аднаго (чалавека), тым большы збытак Багадаці, і тыя, хто прынімае дар праведнасьці ў жыцьці (сваім) будуць валадарыць цераз Аднаго Ісуса Хрыста.
18 Пагэтаму як цераз грэх аднаго (чалавека) для ўсіх людзей засуджэньне, так і цераз праведнасьць Аднаго для ўсіх людзей апраўданьне на жыцьцё.
19 Бо як цераз няпаслушэнства аднаго чалавека грэшнікамі аб’яўленыя многія, так і цераз паслушэнства Аднаго праведнікамі будуць аб’яўлены многія.
20 Закон жа прыйшоў пасьля, (і) такім чынам узрасла (веліч) грэху. Калі ж узрос грэх, стала церазмерна збыткаваць Багадаць.
21 Каб як грэх запанаваў на сьмерць, так і Багадаць каб запанавала праз праведнасьць Ісуса Хрыста, Госпада нашага, на жыцьцё вечнае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Апостала Паўлы да рымлянаў, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020