Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2012

Нэгэміі 10 Нэгэміі 10 разьдзел

1 Такім чынам, дзеля ўсяго гэтага мы заключаем і падпісваем дагавор, і паставяць на ім пячатку князі нашы, левіты нашы і нашы святары».
2 А паставілі пячаткі: Нэгэмія намеснік, сын Гахаліі, і Сэдэцыя,
3 Сарая, Азарыя, Ярэмія,
4 Пасур, Амарыя, Мэльхія,
5 Гат, Сэбанія, Мэлух,
6 Гарым, Мэрамот, Абдзія,
7 Даніэль, Гэнтан, Барух,
8 Масалам, Абія, Міямін,
9 Маазія, Бэльгай, Сямэя — гэта святары.
10 Затым левіты: Ешуа, сын Азаніі, Бэнуй, адзін з сыноў Гэнадада, Кадмігэль
11 і браты іх: Сэбанія, Годыя, Келіта, Палая, Ханан,
12 Міха, Рагоб, Гасабія,
13 Закхур, Сэрэбія, Сэбанія,
14 Годыя, Бані, Баніну.
15 Кіраўнікі народа: Парос, Пагатмааб, Элам, Зэтуа, Бані,
16 Буні, Азгад, Бэбай,
17 Адонія, Бэгвай, Адзін,
18 Атэр, Эзэкія, Азур,
19 Годыя, Гасум, Бэсай,
20 Гарэф, Анатот, Нэбай,
21 Мэгпія, Масала, Гэзір,
22 Мэсазабэль, Садок, Едуа,
23 Пэлція, Ханан, Аная,
24 Осія, Хананія, Гасуб,
25 Алогас, Палея, Сабэк,
26 Рэгум, Хасабна, Маасія,
27 Ахія, Ханан, Анан,
28 Мэлух, Гарым, Баана.
29 І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець,
30 далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,
31 і што не будзем аддаваць дачок сваіх за чужынцаў, і не будзем браць дачок іх за жонак для сыноў сваіх.
32 І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
33 І ўстанаўліваем сабе законы, каб штогод даваць трэцюю частку сікля на патрэбу дома Бога нашага,
34 на пакладныя хлябы і на заўсёдную ахвяру з ежы, на заўсёднае цэласпаленне на суботы, на дні маладзіка, на святы і на асвячонае, і на ахвяру за грэх, каб атрымаць ачышчэнне для Ізраэля, ды на ўсякую патрэбу дома Бога нашага.
35 Такім чынам, кінулі мы жэрабя пра ахвяру з дроў сярод святароў, і левітаў, і народа, каб па пакаленнях бацькоў нашых у вызначаны час, з года ў год дастаўляць дровы ў дом Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада, Бога нашага, як напісана было ў законе,
36 і каб з года ў год мы прыносілі першароднае зямлі нашай і першыя плады з кожнага дрэва ў дом Госпада,
37 і, як напісана было ў законе, каб першароднае з сыноў нашых, і з жывёлы нашай, і з валоў нашых, і з авечак нашых прыносіць у дом Бога нашага для святароў, якія служаць у доме Бога нашага;
38 і пяршыні харчоў нашых, і ўзліванняў нашых, і плады з кожнага дрэва, таксама пяршыні вінаграду і аліўкавага алею мы будзем прыносіць святарам у камору дома Бога нашага, і дзесяціну з нашай зямлі — левітам. Самі левіты атрымоўваюць дзесяціны з усіх гарадоў гаспадаркі нашай.
39 А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага.
40 Бо ў камору павінны прыносіць сыны Ізраэля і сыны Леві пяршыні збожжа, віна і аліўкавага алею; і там хай будуць пасвечаныя пасудзіны, і святары, якія служаць, і прыдзверныя, і спевакі. І мы не пакінем дом Бога нашага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Нэгэміі, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012