Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2012

Ешуа 16 Кніга Ешуа 16 разьдзел

1 Таксама жэрабем выпала ўласнасць сынам Язэпа ад Ярдана насупраць Ерыхона і воды яго ад усходу; праз пустыню ідзе мяжа ад Ерыхона да гары Бэтэль,
2 і ад Бэтэля мяжа ідзе да Луза і праходзіць праз зямлю арахейцаў, што жывуць у Атароце,
3 і сыходзіць на захадзе да мяжы Ефлата аж да межаў ніжняга Бэтарона і да Газэра; і заканчваюцца яе землі ля Вялікага мора.
4 Такую спадчыну мелі сыны Язэпа: Манаса і Эфраім.
5 Мяжа для сыноў Эфраіма па родах іх была вызначана і ўласнасць іх: на ўсходзе Атарот-Адар аж да верхняга Бэтарона;
6 і межы цягнуцца аж да мора, а ад Махмэтата глядзіць на поўнач, і паварочвае мяжа на ўсход праз Танат-Сэло, і цягнецца ад усходу да Яноэ.
7 З Яноэ сыходзіць да Атарота і Наараты, і праходзіць каля Ерыхона, і выходзіць каля Ярдана.
8 Ад Тафуа ідзе мяжа на захад да ручая Кана і так ёсць у яе выхады да мора: гэта ўласнасць пакалення сыноў Эфраіма па родах іх,
9 і былі ў сыноў Эфраіма паасобныя гарады пасярод уласнасці сыноў Манасы, усе гарады з іх вёскамі.
10 І сыны Эфраіма не забілі хананеяў, якія пражывалі ў Газэры; і хананеі жывуць сярод Эфраіма да гэтага дня і плацяць падатак.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Ешуа, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012