Ісуса сына Нава 4 разьдзел
Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2012
Калі ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, сказаў ГОСПАД да Егошуа:
Калі ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, сказаў Госпад да Ешуа:
«Вазьміце дванаццаць мужчынаў спасярод народу, па адным з кожнага калена,
«Выберыце дванаццаць мужчын з народа, па адным з кожнага пакалення,
і загадайце, каб узялі з сярэдзіны Ярдану, дзе моцна стаялі ногі сьвятароў, дванаццаць камянёў, якія панесіцё з сабою і паложыце ў месцы, дзе разложыцеся табарам пераначаваць».
і загадайце ім, каб узялі з сярэдзіны рэчышча Ярдана, дзе моцна стаялі ногі святароў, дванаццаць камянёў; іх панесяце з сабою і пакладзяце ў месцы для лагера, дзе раскладзецеся вы пераначаваць».
Тады Егошуа паклікаў дванаццаць мужчынаў, якіх выбраў з сыноў Ізраіля, па адным з кожнага калена.
І Ешуа паклікаў дванаццаць мужчын, якіх выбраў з сыноў Ізраэля, па адным з кожнага пакалення,
І сказаў ім Егошуа: «Ідзіце перад Каўчэгам ГОСПАДА, Бога вашага, на сярэдзіну Ярдану, і няхай кожны прынясе на плячах сваіх па адным камяні паводле лічбы каленаў сыноў Ізраіля.
і сказаў ім: «Пойдзеце перад каўчэгам Госпада, Бога вашага, на сярэдзіну Ярдана, і хай кожны прынясе на плячах сваіх па адным камені паводле ліку пакаленняў сыноў Ізраэля,
Няхай гэта будзе знакам для вас. А калі сыны вашыя ў будучыні спытаюцца ў вас: “Што значаць гэтыя камяні?” —
каб гэта было знакам паміж вас. Калі сыны вашы ў будучыні запытаюцца ў вас: “Што значаць гэтыя камяні?” —
вы адкажаце: “Гэта памятка таго, што воды Ярдану разьдзяліліся перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, калі ён перапраўляўся праз яго. Дзеля гэтага паложаны камяні гэтыя як памятка сынам Ізраіля на вякі”».
вы адкажаце ім: “Воды Ярдана сышлі перад каўчэгам запавету Госпада, калі ён перапраўляўся праз яго; дзеля таго пакладзены камяні гэтыя як памятка сынам Ізраэля аж навечна”».
І сыны Ізраіля зрабілі так, як загадаў ім Егошуа, і прынесьлі з сярэдзіны Ярдану дванаццаць камянёў, як ГОСПАД загадаў Егошуа, паводле каленаў сыноў Ізраіля, і прынесьлі ў месца, дзе былі разлажыўшыся табарам. Там іх палажылі.
Дык сыны Ізраэля зрабілі так, як загадаў ім Ешуа; прынеслі з сярэдзіны рэчышча Ярдана дванаццаць камянёў, як Ешуа загадаў Госпад, паводле ліку пакаленняў сыноў Ізраэля, і прынеслі ў месца, дзе яны расклаліся лагерам. Там іх паклалі.
Таксама іншых дванаццаць камянёў палажыў Егошуа на сярэдзіне Ярдану, дзе стаялі сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету. Яны там знаходзяцца да сёньняшняга дня.
Таксама іншых дванаццаць камянёў паклаў Ешуа на сярэдзіне рэчышча Ярдана, дзе стаялі святары, якія неслі каўчэг запавету; і яны там знаходзяцца па сённяшні дзень.
Сьвятары, якія несьлі Каўчэг, стаялі на сярэдзіне Ярдану, аж пакуль не было выканана ўсё, што ГОСПАД загадаў Егошуа абвясьціць народу, згодна з тым, што загадаў Майсей Егошуа. Народ жа пасьпешліва перапраўляўся.
Святары, якія неслі каўчэг, стаялі на сярэдзіне Ярдана, аж пакуль не было выканана ўсё, што Госпад загадаў Ешуа абвясціць народу ўсё, згодна з тым, што загадаў Майсей Ешуа. І народ паспешна перапраўляўся.
Калі ўжо ўсе пераправіліся, тады перайшоў і Каўчэг ГОСПАДА, перайшлі і сьвятары, і сталі наперадзе народу.
І калі ўсе пераправіліся, тады перайшоў і каўчэг Госпада; і святары сталі наперадзе народа.
А сыны Рубэна, і сыны Гада, і палова калена Манасы перайшлі ўзброеныя наперадзе сыноў Ізраіля, як ім загадаў Майсей.
Таксама сыны Рубэна і Гада і палова пакалення Манасы ішлі, узброеныя, наперадзе сыноў Ізраэля, як ім загадаў Майсей;
Каля сарака тысячаў ваяроў узброеных перайшло перад абліччам ГОСПАДА на раўніны Ерыхонскія, каб ваяваць.
каля сарака тысяч узброеных ваяроў прайшло перад абліччам Госпада на раўніны Ерыхонскія, каб ваяваць.
У той дзень узьвялічыў ГОСПАД Егошуа перад усім Ізраілем, і сталі баяцца яго, як баяліся Майсея ў-ва ўсе дні жыцьця ягонага.
У той дзень узвялічыў Госпад Ешуа перад усім Ізраэлем, каб баяліся яго, як баяліся Майсея ва ўсе дні жыцця яго.
І сказаў ГОСПАД да Егошуа:
І сказаў Госпад да Ешуа:
«Загадай сьвятарам, якія несьлі Каўчэг Запавету, каб выйшлі з Ярдану!»
«Загадай святарам, якія неслі каўчэг запавету, каб выйшлі з Ярдана!»
І загадаў Егошуа сьвятарам: «Выйдзіце з Ярдану».
Ён загадаў ім, кажучы: «Выйдзіце з Ярдана».
Калі яны выйшлі, несучы Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і пачалі ісьці па сухой зямлі, вярнуліся воды на месца сваё і цяклі як раней у сваіх берагах.
І, калі яны выйшлі, несучы каўчэг запавету Госпада, і пачалі ісці па сухой зямлі, вярнуліся воды ў рэчышча сваё і цяклі, як раней, ва ўсіх сваіх берагах.
У дзясяты дзень першага месяцу народ выйшаў з Ярдану і разлажыўся табарам у Гільгале, на ўсход ад Ерыхону.
А ў дзесяты дзень першага месяца народ выйшаў ад Ярдана і стаў лагерам у Галгале, на ўсход ад Ерыхона.
Тых жа дванаццаць камянёў, якія былі ўзятыя з Ярдану, Егошуа паставіў у Гільгале,
Таксама дванаццаць камянёў, якія былі ўзяты з рэчышча Ярдана, Ешуа паставіў у Галгале.
і сказаў сынам Ізраіля: «Калі спытаюцца сыны вашыя ў будучыні бацькоў сваіх: “Што азначаюць гэтыя камяні?” —
І сказаў сынам Ізраэля: «Калі спытаюцца сыны вашы ў будучым у бацькоў сваіх і скажуць ім: “Што азначаюць гэтыя камяні?” —
скажыце сынам вашым: “Па сухім дне перайшоў Ізраіль гэтую раку Ярдан,
навучыце іх і скажыце: “Па сухім рэчышчы перайшоў Ізраэль гэтую раку Ярдан”,
бо ГОСПАД, Бог ваш, высушыў ваду Ярдану на вачах вашых, пакуль вы не перайшлі, як раней учыніў з Морам Чырвоным, якое высушыў перад намі, пакуль мы праз яго не перайшлі,
бо Госпад, Бог ваш, высушыў ваду гэтую на вачах вашых, пакуль вы не перайшлі,
каб усе народы на зямлі пазналі магутную руку ГОСПАДА, і каб вы ў-ва ўсе дні баяліся ГОСПАДА, Бога вашага”».
як раней учыніў на Чырвоным моры, якое высушыў перад намі, пакуль мы праз яго не перайшлі,