Быццё 36 разьдзел

Быццё
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

І вось радавод Эзава, ён жа Эдом.
 
Вось нашчадкі Эзава, ён жа — Эдом.

Эзаў узяў сабе жонак з дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Хета, і Агаліваму, дачку Аны, дачку Цывеона Хівея,
 
Эзаў узяў сабе жонак паміж дачок Ханаана: Аду, дачку Элона Хетыта, і Агалібаму, дачку Аны, сына Сібэона Харэя,

і Басэмат, дачку Ізмаэля, сястру Наваёта.
 
і Басэмат, дачку Ізмаэля, сястру Набаёта.

І нарадзіла Ада Эзаву Эліфаза, а Басэмат нарадзіла Рэўэля,
 
Ада нарадзіла Эліфаза; Басэмат нарадзіла Рагуэля,

а Агалівама нарадзіла Евуша, Яляма і Караха. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся ў яго ў зямлі Ханаан.
 
Агалібама нарадзіла Ягуса, і Ялама, і Корэ. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаан.

І ўзяў Эзаў жонак сваіх, і сыноў сваіх, і дочак сваіх, і ўсе душы дому свайго, і статкі свае, і ўсю скаціну сваю, і ўсю маёмасьць сваю, якую ён прыдбаў у зямлі Ханаан, і пайшоў у іншую зямлю ад аблічча Якуба, брата свайго,
 
І ўзяў Эзаў сваіх жонак, і сыноў, і дачок, і ўсіх людзей дому свайго, дробную і буйную жывёлу, ды ўсё, што нажыў ён у зямлі Ханаан, і падаўся ў зямлю Сэір, і адышоў ад брата свайго Якуба.

бо была маёмасьць іхняя вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля вандраваньня іхняга насіць іх з прычыны статкаў іхніх.
 
Былі яны вельмі багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не змяшчала іх зямля качавання іх дзеля мноства статкаў.

І пасяліўся Эзаў на гары Сэір, Эзаў, ён жа Эдом.
 
І пражываў Эзаў на гары Сэір, [ён жа] — Эдом.

І вось радавод Эзава, бацькі Эдому на гары Сэір.
 
Вось нашчадкі Эзава, бацькі Эдома, на гары Сэір,

Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава; Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава.
 
і вось імёны сыноў яго: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава, Рагуэль, сын Басэмат, жонкі яго.

І былі сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
 
Сынамі Эліфаза былі: Тэман, Амар, Сэфо, і Гатам, і Кенэз.

А Тымна была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, і яна нарадзіла Эліфазу Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.
 
А Тамна, што была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, нарадзіла яму Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.

І вось сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэтыя былі сынамі Басэмат, жонкі Эзава.
 
А сыны Рагуэля: Нагат і Зара, Сама і Міза. Гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.

І вось сыны Агалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Эзава. Яна нарадзіла Эзаву Евуша, Яляма і Караха.
 
Вось сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, сына Цыбэона, якіх яна нарадзіла яму: Ягус, і Ялам, і Корэ.

Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ,
 
Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Сэфо, князь Кенэз,

князь Карах, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфаза ў зямлі Эдом, гэта сыны Ады.
 
князь Корэ, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфазавы ў зямлі Эдом, яны — сыны Ады.

А вось сыны Рэўэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зэрах, князь Шамма, князь Міза. Гэта князі Рэўэля ў зямлі Эдом, гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.
 
Вось сыны Рагуэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зара, князь Сама і князь Міза. Гэта князі Рагуэлявы ў зямлі Эдом, сыны Басэмат, жонкі Эзава.

А вось сыны Агалівамы, жонкі Эзава: князь Евуш, князь Ялям, князь Карах. Гэта князі Агалівамы, дачкі Аны, жонкі Эзава.
 
Вось сыны Агалібамы, жонкі Эзава: князь Ягус, князь Ялам і князь Корэ. Гэта князі Агалібамавы, жонкі Эзава, дачкі Аны.

Вось сыны Эзава, і вось князі іхныя. Гэта Эдом.
 
Гэта нашчадкі Эзава, і яны — князі іх. Ён жа — Эдом.

Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары зямлі той: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана,
 
Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары зямлі: Лотан, і Сабал, і Цыбэон, і Ана,

Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі Харэяў, сыны Сэіра ў зямлі Эдом.
 
і Дышон, і Эцэр, і Дышан. Гэта князі Харэявы, сына Сэіра, у зямлі Эдом.

І былі сыны Лётана: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна.
 
Сынамі Лотана былі: Горы і Гемам, а сястра Лотана — Тамна.

А вось сыны Шаваля: Альван, Манахат, Эваль, Шэфо і Анам.
 
А гэта сыны Сабала: Алван, і Манагат, і Эбал, Сэфо і Анам.

А вось сыны Цывеона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачыя крыніцы ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывеона, бацькі свайго.
 
А вось сыны Цыбэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачую крыніцу ў пустыні, калі пасвіў аслоў Цыбэона, бацькі свайго.

А вось сыны Аны: Дышон і Агалівама, дачка Аны.
 
Ён меў сына Дышона і дачку Агалібаму.

А вось сыны Дышона: Хемдан, Эшбан, Ітран, і Херан.
 
А гэта сыны Дышона: Гемдан, і Эсбан, і Етра, і Харан.

Вось сыны Эцэра: Більган, Зааван і Акан.
 
А вось сыны Эцэра: Більган, і Заван, і Якан.

Вось сыны Дышана: Уц і Аран.
 
А Дышан меў сыноў Уца і Арана.

Вось князі Харэяў: князь Лётан, князь Шаваль, князь Цывеон, князь Ана,
 
Вось князі харэяў: князь Лотан, князь Сабал, князь Сібэон, князь Ана,

князь Дышон, князь Эцэр, князь Дышан. Гэта князі Харэяў паводле княстваў сваіх у зямлі Сэір.
 
князь Дышон, князь Эцэр і князь Дышан; яны — князі харэяў паводле саслоўяў іх у зямлі Сэір.

А вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у сыноў Ізраіля.
 
А вось якія былі цары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, перш чым сыны Ізраэля мелі цара.

І валадарыў у Эдоме Бэла, сын Бэора, а імя гораду ягонага — Дынгава.
 
У Эдоме царом быў Бэла, сын Бэора, а назва горада яго — Дэнаба.

І памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.
 
І памёр Бэла, і па ім валадарыў Ёбаб, сын Зары з Босры.

І памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман.
 
Калі памёр Ёбаб, замест яго валадарыў Гусам з зямлі Тэман.

І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт.
 
А калі ён памёр, па ім валадарыў сын Бэдада, Адад, які пабіў мадыянцаў на раўніне Мааб. Назва горада яго — Авіт.

І памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.
 
А калі памёр Адад, па ім валадарыў Сэмля з Масрэкі.

І памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавота, што каля ракі.
 
А пасля яго смерці валадарыў па ім Саўл з Рэхабота, што каля ракі.

І памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
 
Калі ж і ён пайшоў, валадарства атрымаў Баал-Ханан, сын Ахабора.

І памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава.
 
А калі ён памёр, па ім валадарыў Адад, назва горада якога Паў, а імя жонкі было Мээтабэль, дачка Матрэд, дачкі Мэзагаба.

А вось імёны князёў Эзава, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясцовасьцяў іхніх, [названых] імёнамі іхнімі: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,
 
Вось імёны князёў Эзава паводле іх плямёнаў і мясцовасцей, названых іх імёнамі: князь Тамна, князь Алва, князь Етэт,

князь Агалівама, князь Эла, князь Пінон,
 
князь Агалібама, князь Эла, князь Пінон,

князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,
 
князь Кенэз, князь Тэман, князь Мабцар,

князь Магдыель, князь Ірам. Вось князі Эдому, паводле сялібаў іхніх, у зямлі ўласнасьці іхняй. Гэта Эзаў, бацька Эдому.
 
князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдома, якія жывуць на зямлі валадарства свайго. І менавіта Эзаў — бацька ідумейцаў.