Навума 3 разьдзел
Кніга прарока Навума
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна
Гора крываваму гораду! Увесь ён поўны падману і забойства! Рабаванне ў цябе не спыніцца.
Гора гораду крыві! Увесь ён хлусьлівы, поўны гвалту, рабаваньне не адыходзіць ад яго.
Чуцен ляскат пуг і грукат колаў, іржанне коней і грукатанне калясніц, нясецца конніца,
Гук пугі, і грукат колаў, і тупат коней, і калясьніцы ляскочуць,
і блішчаць мечы, і дзіды зіхацяць, і мноства забітых, і кучы трупаў; і безліч трупаў, і спатыкаюцца аб целы.
вершнік нясецца, і полымя мяча, і зіхценьне дзіды; і мноства забітых, і безьліч целаў, і няма канца трупам, і спатыкаючыся, спатыкаюцца аб трупы.
Гэта — з-за мноства ўчынкаў распусніцы, прыгожай, і мілай, і злачыннай, якая распустай сваёю зводзіць народы і чарамі сваімі — плямёны.
[Гэта] — за мноства распусты распусьніцы спраўнай, прывабнай, пані чараваньня, якая продала народы праз распусту сваю і плямёны — за чараваньні свае.
Вось, Я іду супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і падыму адзенне тваё на твар твой, і пакажу народам галізну тваю і царствам — ганьбу тваю.
Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я ўзьніму прыполы [шатаў] тваіх на аблічча тваё, і пакажу народам голасьць тваю, і валадарствам — ганьбу тваю.
І закідаю цябе агіднасцямі, і абкладу цябе знявагамі, і выстаўлю цябе на пасмешышча.
І кіну агіднасьць на цябе, і зьняважу цябе, і выстаўлю цябе як відовішча.
Ды станецца, што кожны, хто гляне на цябе, адыдзецца ад цябе і скажа: “Нініва спустошана! Хто пашкадуе яе? Дзе знайсці мне табе суцяшальніка?”
І станецца, што кожны, хто гляне на цябе, уцячэ ад цябе і скажа: «Зруйнавана Нініва! Хто будзе плакаць па ёй?» Дзе я знайду пацяшыцеляў для цябе?
Ці ж лепшая ты, чым Но-Амон, што ляжыць між рэкамі? Акружаны водамі: мора — вал яго, воды — муры яго.
Ці ты лепшая за Но-Амон, які сядзіць сярод рэкаў, воды вакол яго, у яго вал — мора, і ад мора муры ягоныя?
Куш быў сілай яго, і Егіпет, якому не было канца; Пут і лібійцы былі ў дапамогу яму.
Куш — сіла ягоная, і Эгіпет, і ён ня мае межаў, Пут і Лібія былі дапамогай ягонай.
Але і ён быў пераселены, пайшоў у палон. Дзяцей яго забівалі на скрыжаваннях усіх дарог і аб слаўных яго кідалі жэрабя, і ўсе магнаты яго былі закаваны ў кайданы.
Але таксама ён выселены і пайшоў у палон; таксама дзеці ягоныя былі пасечаныя на рагах усіх вуліцаў, і пра шляхту ягоную кідалі жэрабя, і ўсе магнаты ягоныя зьвязаныя ланцугамі.
Так і ты ап’янееш, будзеш глядзець з пагардаю; і ты будзеш шукаць абароны ад ворага.
І ты таксама будзеш п’яная, і будзеш хавацца, ты таксама будзеш шукаць абароны ад ворага.
Усе ўмацаванні твае, як дрэва фігавае з раннімі пладамі: калі патрэсці іх, то проста ўпадуць у вусны таго, хто іх есць.
Усе замкі твае — як дрэвы фігавыя са сьпелымі пладамі. Калі трасуць іх, яны валяцца ў вусны таго, хто есьць [іх].
Вось, народ твой — жанчыны сярод цябе; ворагам тваім адчыняцца насцеж брамы зямлі тваёй; агонь спаліць засаўкі твае.
Вось, народ твой — як жанчыны ўнутры цябе. Для ворагаў тваіх шырока адчыненыя брамы зямлі тваёй, і зжэр агонь завалы твае.
Набяры вады на час аблогі сваёй, умацуй цвярдыні свае; пайдзі на балота і тапчы гліну, і вазьмі яе дзеля лепкі сцен.
Вады [на час] аблогі начэрпай сабе; умацуй замкі твае; ідзі ў балота, таўчы гліну, рабі печы цагельныя.
Там спаліць цябе агонь, пасячэ меч, зжарэ цябе, як саранча. Памнажайся, як саранча, павялічвайся, як саранча.
Там зжарэ цябе агонь, пасячэ цябе меч, паядуць цябе хрушчы; множся, як хрушчы, множся, як саранча.
Памнажай купцоў сваіх, як зоркі на небе; а саранча скінула шкуру і паляцела.
Ты памножыла купцоў сваіх больш, чым зорак на небе; але хрушчы раскінуць [крылы] і палятуць.
Вартаўнікі твае — як саранча і пісары твае — як рой саранчы, які гняздзіцца ў агароджах у час халодны; узыходзіць сонца — і разлятаецца, і не вядома, дзе было месца іх.
Каранаваныя твае — як саранча, ваяводы твае — як мошка, якая мае табар у платах у халодны дзень, а як сонца ўзыйдзе, яны адлятаюць, і [ніхто] ня ведае месца іхняе, дзе яны.
Спяць пастухі твае, цар Асірыйскі, адпачываюць князі твае, рассыпаўся народ твой па гарах, і няма каму сабраць яго.
Сьпяць пастухі твае, валадару Асірыі, слаўныя твае ляжаць, расьцярушаны народ твой па горах, і няма каму сабраць яго.
Няма супакою дзеля знішчэння твайго, невылечная рана твая; усе, якія пачуюць чутку пра цябе, будуць пляскаць у далоні на цябе; бо каго толькі не закранула несупынна ліхота твая?»
Няма лекаваньня хваробе тваёй, балючая рана твая. Усе, хто пачуе вестку пра цябе, будуць пляскаць у далоні над табою, бо да каго ўвесь час не прыходзіла ліхота твая?