Абакума 3 разьдзел
Кніга прарока Абакума
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна
Малітва Абакука, прарока, на мелодыю ламентацыі.
Малітва Абакума прарока [для сьпяваньня], лямантуючы.
«Пачуў я, о Госпадзе, чутку ад Цябе і ўшанаваў я, Госпадзе, справу Тваю. Ажыццяві яе сярод гадоў, дай пазнаць сярод гадоў. Калі загневаешся — помні пра міласэрнасць Сваю!
ГОСПАДЗЕ, я пачуў вестку Тваю, і спалохаўся. ГОСПАДЗЕ! Справу Тваю ў сярэдзіне гадоў ажыві, у сярэдзіне гадоў зьяві, у гневе ўзгадай пра літасьць.
Бог прыйдзе з Тэмана, і Святы — з гары Паран. [Сэлах]. Слава Яго пакрывае нябёсы, і зямля поўная хвалы Яго.
Бог ідзе з Тэману, і Сьвяты — з гары Паран. (Сэлях) Закрыла неба слава Ягоная, і хвала Ягоная напоўніла зямлю.
Бляск Яго — як святло, прамені — з рук Яго: у іх схавана магутнасць Яго.
І бляск [Ягоны] — як сьвятло; промні з рук Ягоных [выходзяць], там схаваная моц Ягоная.
Перад Ім пойдзе смерць, і за нагамі Яго вырушыць пошасць.
Перад абліччам Ягоным ідзе пошасьць, і за стопамі Ягонымі крочыць жар палючы.
Ён стаў — і дрыжыць зямля, глянуў — і палохае народы. І распадаюцца горы векавыя, старадаўнія ўзгоркі ападаюць ад шляхоў Яго спрадвечных.
Ён стаў, і дрыжыць зямля; Ён глянуў, і трымцяць народы; і рассыпаліся горы вечныя, схіліліся ўзгоркі спрадвечныя; шляхі Ягоныя — вечныя.
Сумнымі ўбачыў я палаткі Хусана, трывожацца палаткі зямлі Мадыян.
Я бачыў няправасьць у намётах Куша, дрыжэлі заслоны зямлі Мадыян.
Ці ж на рэкі гневаешся, Госпадзе, або на рэкі абурэнне Тваё, або на мора раз’ятранасць Твая? Бо садзішся на коней Сваіх, на калясніцы Свае пераможныя.
Ці на рэкі загневаўся ГОСПАД, ці супраць рэк [палае] гнеў Твой? Ці супраць мора ярасьць Твая, што Ты сеў на коняў Тваіх, на калясьніцы Твае пераможныя?
Моцна нацягнеш Ты лук Свой, стрэламі запоўніў калчан Свой. — [Сэлах]. На ручаі разрэжаш зямлю,
Цалкам аголены лук Твой, як Ты прысягнуў каленам [Ізраіля] словам [Тваім]. (Сэлях) Ты рэкамі расьсек зямлю.
убачылі Цябе і затрэсліся горы. Хмары вылілі воды, бяздонне выдала голас свой, увысь падняла рукі свае.
Убачыўшы Цябе, горы затрэсьліся; паводка рынула, бяздоньне дало голас свой, высока падняўшы рукі свае.
Сонца і месяц сталі на свае месцы, адступаюць яны перад святлом стрэлаў Тваіх, перад бляскам зіхацення дзіды Тваёй.
Сонца і месяц спыніліся на месцы сваім; пры сьвятле стрэлаў Тваіх яны ішлі, пры бляску зіхценьня дзіды Тваёй.
Разгневаны, будзеш таптаць зямлю, у абурэнні знішчыш народы.
У абурэньні Ты крочыў па зямлі, у гневе малаціў народы.
Выступіў Ты дзеля збаўлення Свайго народа, дзеля збаўлення з намашчэнцам Сваім. Ты разбурыў галаву дома бязбожнага, агаліў падмурак аж да голай скалы. — [Сэлах].
Ты выйшаў, каб збавіць народ Твой, каб збавіць памазанца Твайго. Ты скрышыў галаву дому бязбожніка, агаляючы падставы аж па шыю. (Сэлях)
Прабіваеш стрэламі Сваімі галаву ваяроў яго, надыходзячых, як віхор, на загубу маю; радасць іх, як таго, хто скрыта губіць беднага.
Ты прабіў стрэламі ягонымі галаву правадыроў ягоных, калі [ўзьняліся], як віхура, каб расьсеяць мяне; яны цешыліся як тыя, што пажэрлі ўбогага ўпотай.
Адкрыў дарогу ў моры коням Сваім, праз балота водаў многіх.
Ты топчаш коньмі Тваімі мора, хваляваньне водаў вялікіх.
Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас.
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].
Хоць бы дрэва фігавае не расцвіло, і вінаграднікі не далі плоду, і падмануў плод аліўкавых дрэў, ды палі не далі ежы; хоць бы знікла ў аўчарні жывёла, і быдла ў хлявах,
Бо хоць бы дрэва фігавае не расквітнела, і не было ўраджаю ў вінаградніку, [хоць бы] не ўрадзіла аліўка [плоду свайго], і поле ня дала, што есьці, [хоць бы] зьніклі авечкі з абораў, і не засталося валоў у хлявах,
я, аднак, буду цешыцца ў Госпадзе і буду радавацца ў Богу, Збаўцы маім.
але і тады я буду радавацца ў ГОСПАДЗЕ, буду цешыцца ў Богу збаўленьня майго.
Госпад Бог — сіла мая, і зробіць ногі мае, як у аленя, ды ўзвядзе мяне на вышыні мае». Кіраўніку хора — на гук струнаў.
ГОСПАД, Госпад — сіла мая, і Ён зробіць ногі мае як у аленя, і на вышыні мае ўзьвядзе мяне. Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах.