Псалтыр 11 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?
 

Бо вось грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы свае на цеціве, каб у цемры страляць у справядлівых сэрцам.
 

Калі разбураныя падмуркі, што зробіць справядлівы?
 

Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
 

Госпад выпрабоўвае справядлівага і бязбожніка; таго ж, хто любіць несправядлівасць, ненавідзіць душа Яго.
 

Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
 

Бо справядлівы Госпад і любіць справядлівасць; правыя ўбачаць аблічча Яго.