Лукаша 24 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

А ў першы дзень тыдня на самым досвітку пайшлі яны і некаторыя з імі да магілы, несучы тыя духмянасці, што прыгатавалі.
 
А ў першы дзень тыдня на самым досвітку пайшлі яны да магілы, несучы тыя духмянасці, што прыгатавалі.

І ўбачылі, што камень адвалены ад магілы,
 
І ўбачылі, што камень адвалены ад магілы,

і, увайшоўшы, не знайшлі цела Госпада Ісуса.
 
і, увайшоўшы, не знайшлі цела Госпада Ісуса.

І сталася, калі былі збянтэжаны гэтым, вось, паўсталі перад імі двое мужоў у бліскучых шатах.
 
І сталася, калі былі збянтэжаны гэтым, вось, паўсталі перад імі двое мужоў у бліскучых шатах.

І, калі яны спалохаліся і схілілі твары свае да зямлі, сказалі ім: «Чаму шукаеце жывога сярод мёртвых?
 
І, калі яны спалохаліся і схілілі твары свае да зямлі, сказалі ім: «Чаму шукаеце жывога сярод мёртвых?

Няма Яго тут, Ён уваскрос. Прыпомніце, як вам гаварыў, калі яшчэ быў у Галілеі,
 
Няма Яго тут, Ён уваскрос. Прыпомніце, як вам гаварыў, калі яшчэ быў у Галілеі,

кажучы: “Трэба Сыну Чалавечаму быць выдадзеным у рукі грэшных людзей, і быць укрыжаваным, і на трэці дзень уваскрэснуць”».
 
кажучы: “Трэба Сыну Чалавечаму быць выдадзеным у рукі грэшных людзей, і быць укрыжаваным, і на трэці дзень уваскрэснуць”».

І яны прыпомнілі гэтыя словы Яго
 
Яны прыпомнілі гэтыя словы Яго

і, вярнуўшыся ад магілы, паведамілі гэта ўсё адзінаццаці ды ўсім іншым.
 
і, вярнуўшыся ад магілы, паведамілі гэта ўсё тым адзінаццаці ды ўсім іншым.

Былі ж гэта Марыя Магдалена, і Ёана, і Марыя Якубава, ды іншыя з імі, якія расказалі пра гэта Апосталам.
 
Былі ж гэта Марыя Магдалена, і Ёана, і Марыя Якубава, ды іншыя з імі расказвалі пра гэта апосталам.

І словы іх здаліся ім недарэчнасцю, і не паверылі ім.
 
І словы гэтыя здаліся ім недарэчнасцю, і не паверылі ім.

Пётра ж, падняўшыся, пабег да магілы і, нахіліўшыся, убачыў толькі адну плашчаніцу, што ляжала; і адышоў да сваіх, здзіўлены тым, што сталася.
 
Пётра ж, падняўшыся, пабег да магілы і, нахіліўшыся, убачыў толькі адну плашчаніцу; і адышоў да сваіх, здзіўлены тым, што сталася.

І вось, у той самы дзень двое з іх ішлі ў вёску, што ў шасцідзясяці стадыях ад Ерузаліма, з назваю Эмаус,
 
І вось, у той самы дзень двое з іх ішлі ў вёску, што ў шаснаццаці стадыях ад Ерузаліма, з назваю Эмаус,

і гаварылі між сабой аб усім, што адбылося.
 
і гаварылі між сабой аб усім, што адбылося.

І сталася, калі яны гутарылі і адзін аднаго пыталіся, Сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў з імі;
 
І сталася, калі яны гутарылі і адзін аднаго пыталіся, Сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў з імі;

а вочы іх былі зацемнены, так што не пазналі Яго.
 
а вочы іх былі зацемнены, так што не пазналі Яго.

І гаворыць ім: «Што гэта за размова, якую ведзяце між сабою, ідучы? І чаму вы сумныя?»
 
І гаворыць ім: «Што гэта за размова, якую ведзяце між сабою, ідучы?» І спыніліся сумныя.

І, адказваючы, адзін з іх, імя якому Кляопа, сказаў Яму: «Ці ж ты адзін з падарожнікаў у Ерузалім і не ведаеш, што ў ім гэтымі днямі адбылося?»
 
І, адказваючы, адзін з іх, імя якому Кляопа, сказаў Яму: «Ці ж ты адзін з падарожнікаў у Ерузалім і не ведаеш, што ў ім гэтымі днямі адбылося?»

Ён жа сказаў ім: «Што?» І яны сказалі Яму: «Наконт Ісуса з Назарэта, Які быў Прарокам, магутным у справе і ў слове перад Богам і перад усім народам,
 
Ён жа сказаў ім: «Што?» І яны сказалі Яму: «Наконт Ісуса з Назарэта, Які быў Прарокам, магутным у справах і ў слове перад Богам і перад усім народам,

і як выдалі Яго першасвятары і кіраўнікі нашы на пакаранне смерцю і ўкрыжавалі Яго.
 
і як выдалі Яго першасвятары і кіраўнікі нашы на пакаранне смерцю і ўкрыжавалі Яго.

А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць Ізраэля; і цяпер па ўсім гэтым ужо сёння трэці дзень, як гэта сталася.
 
А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць Ізраэля; і цяпер па ўсім гэтым ужо сёння трэці дзень, як гэта сталася.

Але і жанчыны некаторыя з нашых, што былі пры магіле на світанні, збянтэжылі нас,
 
Але жанчыны некаторыя з нашых, што былі пры магіле на світанні, збянтэжылі нас,

і, не знайшоўшы цела Яго, прыйшлі, кажучы, што нават бачылі з’явенне анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы.
 
і, не знайшоўшы цела Яго, прыйшлі, кажучы, што нават бачылі вобразы анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы.

Пайшлі таксама да магілы некаторыя з нашых, і тое самае знайшлі, як расказалі жанчыны, але Яго Самога не бачылі».
 
Пайшлі таксама да магілы некаторыя з нашых, і тое самае знайшлі, як расказалі жанчыны, але Яго Самога не бачылі».

І Ён сказаў ім: «О неразважлівыя і марудлівыя сэрцам, каб уверыць ва ўсё, што казалі прарокі.
 
І Ён сказаў ім: «О дурныя і марудныя сэрцам, каб уверыць ва ўсё, што казалі прарокі.

Ці не гэта трэба было, каб Хрыстос цярпеў і ўвайшоў у славу Сваю?»
 
Ці не трэба было, каб Хрыстос цярпеў і так увайшоў у славу Сваю?»

І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.
 
І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.

І так падышлі да селішча, да якога ішлі, і Ён зрабіў выгляд, быццам хацеў ісці далей.
 
І так падышлі да селішча, да якога ішлі, і Ён зрабіў выгляд, быццам хацеў ісці далей.

Але яны стрымалі Яго, кажучы: «Застанься з намі, бо ўжо вечарэе і дзень сышоў». І ўвайшоў Ён у дом каб застацца з імі.
 
Але яны стрымалі Яго, кажучы: «Застанься з намі, бо ўжо вечарэе і дзень сышоў». І ўвайшоў Ён у дом з імі.

І сталася, калі ўзлёг з імі за сталом, узяў хлеб, і дабраславіў, і ламаў, і падаваў ім.
 
І сталася, калі ўзлёг з імі за сталом, узяў хлеб, і дабраславіў, і ламаў, і падаваў ім.

І адкрыліся вочы іх, і пазналі Яго; але Ён стаў нябачны для іх.
 
І адкрыліся вочы іх, і пазналі Яго; але Ён знік з іх вачэй.

І сказалі яны адзін аднаму: «Ці ж сэрцы нашы не гарэлі ў нас, калі размаўляў з намі ў дарозе і адкрыў нам Пісанне?»
 
І сказалі яны адзін аднаму: «Ці ж сэрцы нашы не гарэлі ў нас, калі размаўляў з намі ў дарозе і адкрыў нам Пісанне?»

І, падняўшыся ў тую ж гадзіну, вярнуліся ў Ерузалім, і знайшлі там адзінаццаць, што сабраліся разам, ды тых, што з імі былі,
 
І, падняўшыся ў тую ж гадзіну, вярнуліся ў Ерузалім, і знайшлі там адзінаццаць, што сабраліся разам, ды тых, што з імі былі,

кажучых: «Госпад праўдзіва ўваскрос і паказаўся Сімону».
 
кажучых: «Госпад праўдзіва ўваскрос і паказаўся Сімону».

А яны пачалі расказваць, што сталася ў дарозе і як пазналі Яго пры ламанні хлеба.
 
А яны пачалі расказваць, што сталася ў дарозе і як пазналі Яго пры ламанні хлеба.

А калі яны гэта расказвалі, Ён Сам стаў пасярод іх і кажа ім: «Супакой вам».
 
А калі яны гэта расказвалі, Ён Сам паўстаў пасярод іх і кажа ім: «Супакой вам».

А яны, устрывожаныя і напалоханыя, думалі, што духа бачаць.
 
А яны, устрывожаныя і напалоханыя, думалі, што духа бачаць.

І сказаў Ён ім: «Чаго вы ўстрывожыліся ды чаму ўсякія думкі ўзнікаюць у вашых сэрцах?
 
І сказаў Ён ім: «Чаго ўстрывожыліся ды ўсякія думкі ўзнікаюць у вашых сэрцах?

Агледзьце рукі Мае і ногі Мае, што гэта Я Сам! Дакраніцеся да Мяне і глядзіце, бо дух не мае цела, ані касцей, што, як бачыце, Я маю».
 
Агледзьце рукі Мае і ногі Мае, што гэта Я Сам! Дакраніцеся да Мяне і глядзіце, бо дух не мае цела, ані касцей, што, як бачыце, Я маю».

І, калі гэта сказаў, паказаў ім рукі і ногі.
 
І, калі гэта сказаў, паказаў ім рукі і ногі.

А калі яны яшчэ не верылі з радасці і дзівіліся, сказаў ім: «Ці маеце што есці?»
 
А калі яны яшчэ не верылі з радасці і дзівіліся, сказаў ім: «Ці маеце што есці?»

І яны падалі Яму частку сухой рыбы і пчаліных сотаў з мёдам.
 
І яны падалі Яму частку сухой рыбы.

І, узяўшы, еў у прысутнасці іх.
 
І, узяўшы, еў у прысутнасці іх.

І сказаў ім: «Ці ж не такія былі словы, якія Я гаварыў вам, калі быў яшчэ з вамі, што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было пра Мяне ў законе Майсея, і ў прарокаў, і ў псальмах».
 
І сказаў ім: «Ці ж не такія былі словы, якія Я гаварыў вам, калі быў яшчэ з вамі, што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было пра Мяне ў законе Майсея, і ў прарокаў, і ў псальмах».

Тады адкрыў ім розум, каб зразумелі Пісанні.
 
Тады адкрыў ім розум, каб зразумелі Пісанні.

Ды сказаў ім: «Так было напісана і так належала Хрысту цярпець і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень,
 
Ды сказаў ім: «Так было напісана, што Хрысту цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень,

і каб у імя Яго прапаведавалася пакаянне дзеля даравання грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузаліма.
 
і каб у імя Яго прапаведавалася навяртанне дзеля адпушчэння грахоў для ўсіх народаў, пачынаючы ад Ерузаліма.

І вы — сведкі гэтага.
 
І вы — сведкі гэтага.

І вось, Я спашлю на вас абяцанае ад Айца Майго; вы ж заставайцеся ў горадзе Ерузаліме, аж будзеце абдараваны моцай з вышыні».
 
І вось, Я спашлю на вас абяцанае ад Айца Майго; вы ж заставайцеся ў горадзе, аж будзеце абдараваны моцай з вышыні».

Затым вывеў іх вонкі ў Бэтанію і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.
 
Затым вывеў іх вонкі ў Бэтанію і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.

І сталася, калі дабраславіў іх, аддзяліўся ад іх і падняўся ў неба.
 
І сталася, калі дабраславіў іх, аддзяліўся ад іх і падняўся ў неба.

І яны пакланіліся Яму, і з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерузалім,
 
І яны пакланіліся Яму, і з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерузалім,

і былі заўсёды ў святыні, хвалячы і дабраслаўляючы Бога. Амін.
 
і былі заўсёды ў святыні, дабраслаўляючы Бога.