Лукаша 12 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
Калі сабраўся велізарны натоўп кругом Яго, так што адны на адных націскалі, пачаў спярша Ён гаварыць да вучняў Сваіх: «Сцеражыцеся кіслі фарысейскай, якая ёсць крывадушнасць.
Калі сабраўся велізарны натоўп кругом Яго, так што адны на другіх націскалі, пачаў Ён гаварыць перш да вучняў Сваіх: «Сцеражыцеся кіслі фарысейскай, якая ёсць крывадушнасць.
Бо няма анічога скрытага, што не было б выяўлена, ані таксама тайнага, чаго б не ўведалі.
Бо няма анічога скрытага, што не было б выяўлена, ані таксама тайнага, чаго б не ўведалі.
Бо што вы гаварылі ў цемры, пачуецца ў святле, ды што ў вуха гаварылі ў пакоях, будзе абвешчана на дахах.
Бо што вы гаварылі ў цемры, пачуецца ў святле, ды што ў вуха шапталі ў пакоях, будзе абвешчана на дахах.
Кажу ж вам, сябрам Маім: не бойцеся тых, што забіваюць цела і пасля гэтага нічога болей не могуць зрабіць.
Кажу ж вам, сябрам Маім: не бойцеся тых, што забіваюць цела і пасля гэтага нічога болей не могуць зрабіць.
А Я перасцерагаю вас, Каго баяцца: бойцеся Таго, Хто па забіцці мае ўладу ўкінуць у пекла. Так, кажу вам: Яго бойцеся.
А Я падказваю вам, Каго баяцца: бойцеся Таго, Хто па забіцці мае ўладу ўкінуць у пекла. Так, кажу вам: Яго бойцеся.
Ці ж не прадаюць пяць вераб’ёў за два асарыі? Але ні адзін з іх не забыты перад Богам.
Ці ж не прадаюць пяць вераб’ёў за два асы? Але ні адзін з іх не забыты Богам.
Але і валасы на галаве вашай усе палічаны. Таму не бойцеся: вы ж важнейшыя за мноства вераб’ёў.
Але і валасы на галаве вашай усе палічаны. Не бойцеся: вы ж важнейшыя за мноства вераб’ёў.
Кажу ж вам: кожны, хто прызнае Мяне перад людзьмі, таго і Сын Чалавечы прызнае перад анёламі Божымі;
Кажу ж вам: кожны, хто прызнае Мяне перад людзьмі, таго і Сын Чалавечы прызнае перад анёламі Божымі;
а хто зрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Ён адкіне перад анёламі Божымі.
а хто зрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Ён зрачэцца перад анёламі Божымі.
І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе даравана; але хто б блюзніў на Духа Святога, не будзе таму даравана.
І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана; але хто б блюзніў на Духа Святога, не будзе таму адпушчана.
А калі вас павядуць у сінагогі, і да начальства, і да ўладаў, не турбуйцеся, як і што маеце адказаць ці што гаварыць,
А калі вас павядуць у сінагогі, і да начальства, і да ўладаў, не турбуйцеся, як і што маеце адказаць ці што гаварыць,
бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што вам трэба казаць».
бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што вам трэба казаць».
Нехта з натоўпу гаворыць Яму: «Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай».
Нехта з натоўпу гаворыць Яму: «Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай».
Але Ён сказаў яму: «Чалавеча, хто ж паставіў Мяне суддзёй і размеркавальнікам над вамі?»
Але Ён сказаў яму: «Чалавеча, хто ж паставіў Мяне суддзёй і размеркавальнікам над вамі?»
Ды сказаў ім: «Зважайце і высцерагайцеся ўсякай хцівасці, бо, калі хто і мае дастатак, яго жыццё не ў тым, што мае».
Ды сказаў ім: «Зважайце і высцерагайцеся ўсякай хцівасці, бо, калі хто і мае дастатак, яго жыццё не ў тым, што мае».
І сказаў ім прыпавесць, кажучы: «Поле аднаго багацея дало шчодры ўраджай.
І сказаў ім для параўнання, кажучы: «Поле аднаго багацея дало шчодры ўраджай.
Дык ён разважаў у сваёй душы, кажучы: “Што мне зрабіць, бо не маю дзе падзець свайго ўраджаю?”
Дык ён разважаў у сваёй душы, кажучы: “Што мне зрабіць, бо не маю дзе падзець свайго ўраджаю?”
Ды сказаў: “Вось што зраблю: развалю свае свірны, і пабудую большыя, і туды збяру ўсе плады мае і даброцце маё,
Ды сказаў: “Вось што зраблю: развалю свае свірны, і пабудую большыя, і туды збяру ўсю пшаніцу і даброцце маё,
і скажу душы маёй: “Душа, маеш многа даброццяў, назапашаных на шмат гадоў; адпачывай, еш, пі, весяліся”.
і скажу душы маёй: “Душа, маеш многа даброццяў, назапашаных на шмат гадоў; адпачывай, еш, пі, гуляй на застоллях”.
Але Бог сказаў яму: “Бязглузды! У гэтую ноч запатрабуюць душу тваю ад цябе, а тое, што прыгатаваў, чыё будзе?”
Але Бог сказаў яму: “Дурню! У гэтую ноч запатрабуюць ад цябе душы тваёй, а тое, што прыгатаваў, чыё будзе?”
Так бывае з тым, хто для сябе збірае скарбы, а перад Богам не багаты».
Так бывае з тым, хто для сябе збірае скарбы, а перад Богам не багаты».
І сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: не турбуйцеся дзеля душы вашай, што будзеце есці, ані дзеля цела, што на яго ўздзенеце.
І сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: не турбуйцеся дзеля душы вашай, што будзеце есці, ані дзеля цела, што на яго ўздзенеце.
Бо душа важнейшая за ежу, і цела — за адзенне.
Бо душа важнейшая за ежу, і цела — за адзенне.
Паглядзіце на груганоў, якія ані сеюць, ані жнуць, і няма ў іх ані камор, ані свірнаў, і Бог іх корміць; наколькі ж вы больш вартыя за птушак.
Паглядзіце на груганоў, якія ані сеюць, ані жнуць, і няма ў іх ані камор, ані свірнаў, і Бог іх корміць; наколькі ж вы больш вартыя за птушак.
Ды хто з вас сваім клопатам можа дадаць хоць адзін локаць да свайго росту?
Ды хто з вас сваім клопатам можа дадаць хоць адзін локаць да свайго росту?
Калі вы нават і найменшай рэчы не можаце, дык чаму пра іншыя турбуецеся?
Калі вось найменшай рэчы не можаце, дык чаму пра іншыя турбуецеся?
Прыгледзьцеся да лілей, як яны растуць: ані працуюць, ані прадуць; але кажу Я вам: нават Саламон ва ўсёй сваёй славе не быў так апрануты, як адна з іх.
Прыгледзьцеся да лілей, як яны растуць: ані працуюць, ані прадуць; але кажу Я вам: нават Саламон ва ўсёй сваёй славе не быў так апрануты, як адна з іх.
Дык калі траву, што сёння на полі, а заўтра ў печ кінута, Бог так апранае, дык куды больш вас, малаверы.
Дык калі траву, што сёння на полі, а заўтра ў печ кінута, Бог так апранае, дык куды больш вас, малаверы.
Таму вы не шукайце, што будзеце есці або што будзеце піць, і не турбуйцеся.
Таму вы не пытайцеся, што будзеце есці або што будзеце піць, і не турбуйцеся.
Бо гэтага ўсяго народы свету шукаюць; ваш жа Айцец ведае, што гэта патрэбна вам.
Гэтага ўсяго народы свету шукаюць; ваш жа Айцец ведае, што гэта патрэбна вам.
Дык перш шукайце Валадарства Божага, і гэта ўсё вам прыкладзецца.
Дык перш шукайце Валадарства Яго, і гэта ўсё вам прыкладзецца.
Не бойся, малы статак, бо даспадобы было Айцу вашаму даць вам Валадарства.
Не бойся, малы статак, бо даспадобы было Айцу вашаму даць вам Валадарства.
Прадайце, што маеце, і дайце міласціну. Спраўце сабе капшукі, што не нішчэюць, скарб бязмежны ў нябёсах, куды злодзей не набліжаецца і дзе моль не з’ядае;
Дык прадайце, што маеце, і дайце міласціну. Спраўце сабе капшукі, што не нішчэюць, скарб бязмежны на небе, куды злодзей не набліжаецца і дзе моль не з’ядае;
бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша.
бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша.
Хай паясніцы вашы будуць падперазаныя і светачы запалены ў руках вашых,
Хай паясніцы вашы будуць падпяазаны і светачы запалены ў руках вашых,
а вы самі падобны да людзей, што чакаюць гаспадара свайго, калі ён вернецца з вяселля, каб, калі надыдзе і пастукае, адразу адчыніць яму.
а вы самі падобны да людзей, што чакаюць гаспадара свайго, калі ён вернецца з вяселля, каб, калі надыдзе і пастукае, адразу адчыніць яму.
Шчасныя тыя слугі, якіх гаспадар прыйдзе і знойдзе, што яны не спяць. Сапраўды кажу вам: ён падпярэжацца, і скажа ім узлегчы за сталом, ды, абыходзячы, будзе паслугаваць ім.
Шчасныя тыя паслугачы, калі гаспадар прыйдзе і ўбачыць, што яны не спяць. Сапраўды кажу вам: ён падпярэжацца, і скажа ім узлегчы за сталом, ды, абыходзячы, будзе паслугаваць ім.
І, ці ён прыйдзе ў другую варту, ці ў трэцюю варту прыйдзе і такімі іх знойдзе, шчасныя тыя слугі.
І, ці ён прыйдзе ў другую варту, ці ў трэцюю варту прыйдзе і такімі іх убачыць, шчасныя тыя паслугачы.
А гэта ведайце, што, калі б гаспадар дома ведаў, у які час злодзей прыйдзе, чакаў бы яго і не дазволіў бы яму падкапацца ў дом свой.
А гэта ведайце, што, калі б гаспадар дома ведаў, у які час злодзей прыйдзе, не дазволіў бы яму ўламіцца ў дом свой.
Так і вы будзьце гатовы, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую вы не спадзеяцеся».
Так і вы будзьце гатовы, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую вы не спадзеяцеся».
Затым гаворыць Яму Пётра: «Госпадзе, ці нам гаворыш гэта для параўнання, ці, можа, усім?»
Затым гаворыць Яму Пётра: «Госпадзе, ці нам гаворыш гэта для параўнання, ці, можа, усім?»
І сказаў Госпад: «Хто, думаеш, ёсць верны і разумны аканом, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім у час меру пшаніцы?
І сказаў Госпад: «Хто, думаеш, ёсць верны і разумны паслугач, якога гаспадар паставіў над падданымі сваімі, каб даваў ім у час меру пшаніцы?
Шчасны той слуга, калі гаспадар прыйдзе і знойдзе, што ён так робіць.
Шчасны той паслугач, калі гаспадар прыйдзе і ўбачыць, што ён так робіць.
Сапраўды кажу вам: над усім, чым валодае, паставіць ён яго.
Сапраўды кажу вам: над усім, чым валодае, паставіць ён яго.
А калі той слуга скажа ў сэрцы сваім: “Гаспадар мой марудзіць з прыходам”, ды пачне біць паслугачоў і паслугачак, есці, піць ды напівацца,
А калі той паслугач скажа ў сэрцы сваім: “Гаспадар мой марудзіць з прыходам”, ды пачне біць паслугачоў і паслугачак, есці, піць ды напівацца,
прыйдзе гаспадар паслугача таго ў дзень, у які не спадзяецца, і ў час, якога не ведае, і адлучыць яго, ды прызначыць яго долю разам з нявернымі.
прыйдзе гаспадар паслугача таго ў дзень, у які не спадзяецца, і ў час, якога не ведае, і адлучыць яго, ды прызначыць яго долю разам з нявернымі.
Той жа паслугач, які ведаў волю гаспадара свайго, але не прыгатаваўся і не рабіў паводле волі яго, будзе строга пакараны.
Той жа паслугач, які ведаў волю гаспадара свайго, але не прыгатаваўся і не рабіў паводле волі яго, будзе строга пакараны.
А той, які не ведаў і рабіў вартае кары, будзе пакараны меней. Ад кожнага, каму болей дадзена, болей спытаюць, і ад таго, каму многа даручана, болей патрабаваць будуць.
А той, які не ведаў і рабіў вартае кары, будзе пакараны меней. Ад кожнага, каму болей дадзена, болей спытаюць, і ад таго, каму многа даручана, болей патрабаваць будуць.
Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і чаго хачу? Каб ён ужо гарэў!
Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і чаго хачу? Каб ён ужо гарэў!
Я маю быць хростам ахрышчаны, і як жа Я пакутую, пакуль гэта не споўніцца!
Я маю быць хростам ахрышчаны, і як жа Я пакутую, пакуль гэта не споўніцца!
Ці ж думаеце, што Я прыйшоў супакой прынесці на зямлю? Не, кажу вам, але раздзяленне.
Ці ж думаеце, што Я прыйшоў супакой прынесці на зямлю? Не, кажу вам, але раздзяленне.
Адсюль вось будуць пяцёра ў адным доме падзеленыя: трое супраць двух, а двое супраць трох.
Адсюль вось будуць пяцёра ў адным доме падзеленыя: трое супраць двух, а двое супраць трох.
Раздзеляцца бацька з сынам, а сын з бацькам, маці з дачкой, а дачка з маці, свякроў з нявесткай сваёй, а нявестка з свекроўю сваёй».
Раздзеляцца бацька з сынам, а сын з бацькам, маці з дачкой, а дачка з маці, свякроў з сынавай сваёй, а сынавая з свекрывёй сваёй».
Далей прамаўляў і да людзей: «Калі вы бачыце хмару, што падымаецца з захаду, зараз кажаце: “Набліжаецца навальніца”, і так стаецца.
Далей прамаўляў і да людзей: «Калі вы бачыце хмару, што падымаецца з захаду, зараз кажаце: “Набліжаецца навальніца”, і так стаецца.
А калі вецер дзьме з поўдня, кажаце: “Будзе спякота”, і так стаецца.
А калі вецер дзьме з поўдня, кажаце: “Будзе спякота”, і так стаецца.
Крывадушнікі, аблічча зямлі і неба ўмееце распазнаць, чаму ж гэтага часу не ўмееце распазнаць?
Крывадушнікі, аблічча зямлі і неба ўмееце распазнаць, чаму ж гэтага часу не ўмееце распазнаць?
Дык чаму самі сябе не судзіце па справядлівасці?
Дык чаму самі сябе не судзіце па справядлівасці?
Калі ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, дык па дарозе старайся вызваліцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў бы цябе кату, а кат не кінуў бы цябе ў вязніцу.
Калі ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, дык па дарозе старайся вызваліцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў бы цябе кату, а кат не кінуў бы цябе ў вязніцу.
Кажу табе, не выйдзеш адтуль, пакуль не разлічышся да апошняга аса».
Кажу табе, не выйдзеш адтуль, пакуль не разлічышся да апошняга аса».