Лукаша 18 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
Таксама расказваў ім для параўнання аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
кажучы: «У адным горадзе быў суддзя, што Бога не баяўся і не саромеўся людзей.
кажучы: «У адным горадзе быў суддзя, што Бога не баяўся і чалавека не шанаваў.
Была ў гэтым горадзе ўдава і прыйшла да яго, кажучы: “Абарані мяне ад майго супраціўніка”.
Была ў гэтым горадзе ўдава і прыйшла да яго, кажучы: “Абарані мяне ад майго супраціўніка”.
А ён не хацеў доўгі час, а пасля таго сказаў сам у сабе: “Хоць я Бога не баюся і чалавека не шаную,
А ён не хацеў доўгі час, а пасля таго адумаўся: “Хоць я Бога не баюся і чалавека не шаную,
аднак, паколькі надакучыла мне гэтая ўдава, абараню яе, каб ізноў, прыйшоўшы, не надакучала мне”».
аднак, паколькі надакучыла мне гэтая ўдава, абараню яе, каб ізноў, прыйшоўшы, не надакучала мне”».
Дык гаворыць Госпад: «Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя;
Дык гаворыць Госпад: «Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя;
а ці ж Бог не возьмецца бараніць выбраннікаў Сваіх, якія днём і ўночы прызываюць Яго да сябе, ды ці будзе мець абыякавасць да іх?
а ці ж Бог не возьмецца бараніць выбраннікаў Сваіх, якія днём і ўночы прызываюць Яго да сябе, ды ці будзе мець абыякавасць да іх?
Кажу вам: хутка ўчыніць ім абарону. Але, прыйшоўшы, Сын Чалавечы ці знойдзе веру на зямлі?»
Кажу вам: хутка ўчыніць ім абарону. Але, як вы лічыце, Сын Чалавечы ці знойдзе веру на зямлі?»
Некаторым, якія былі ўпэўнены ў сабе, што яны справядлівыя, а іншымі пагарджалі, сказаў Ён таксама такую прыпавесць:
Некаторым, якія былі ўпэўнены ў сабе, што яны справядлівыя, а іншымі пагарджалі, сказаў Ён таксама такую прыпавесць:
«Два чалавекі ўвайшлі ў святыню, каб памаліцца: адзін — фарысей, а другі — мытнік.
«Два чалавекі ўвайшлі ў святыню, каб памаліцца: адзін — фарысей, а другі — мытнік.
Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
Пошчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю”.
Пошчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што маю”.
А мытнік, стоячы здалёку, не адважваўся нават падняць вочы ў неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага”.
А мытнік, стоячы здалёку, не адважваўся нават падняць вочы ў неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага”.
Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў больш апраўданым, чым той: бо кожны, хто ўзвышаецца, будзе прыніжаны, а хто прыніжаецца, будзе ўзвышаны».
Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў апраўданы, а не той: бо кожны, хто ўзвышаецца, будзе прыніжаны, а хто прыніжаецца, будзе ўзвышаны».
Прыносілі да Яго таксама дзетак, каб дакрануўся да іх; бачачы гэта, вучні забаранялі ім.
Прыносілі да Яго таксама дзетак, каб дакрануўся да іх; бачачы гэта, вучні сварыліся на іх.
Але Ісус, паклікаўшы іх да Сябе, сказаў: «Дазваляйце дзецям прыходзіць да Мяне і не ўзбараняйце ім; бо такіх ёсць Валадарства Божае.
Але Ісус, паклікаўшы іх да Сябе, сказаў: «Дазваляйце дзецям прыходзіць да Мяне і не ўзбараняйце ім; бо такіх ёсць Валадарства Божае.
Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго».
Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго».
І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, кажучы: «Вучыцель добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»
І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, кажучы: «Вучыцель добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»
А Ісус яму сказаў: «Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто не добры, адзін толькі Бог.
А Ісус яму сказаў: «Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто не добры, адзін толькі Бог.
Ведаеш прыказанні: не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, паважай бацьку твайго і маці тваю?»
Прыказанні нашы: не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, паважай бацьку твайго і маці тваю».
А ён гаворыць: «Я гэта ўсё выконваў ад маленства майго».
А ён гаворыць: «Я гэта ўсё выконваў ад маленства».
Пачуўшы гэта, Ісус гаворыць яму: «Яшчэ аднаго табе не хапае: прадай усё тое, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мной».
Пачуўшы гэта, Ісус гаворыць яму: «Аднаго табе не хапае: прадай тое, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мной».
Той жа, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў вельмі багаты.
Той жа, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў вельмі багаты.
Ісус, бачачы, што ён зрабіўся сумным, сказаў: «Як цяжка тым, што маюць багацце, увайсці ў Валадарства Божае!
Ісус, бачачы, што ён зрабіўся сумным, сказаў: «Як цяжка тым, што маюць багацце, увайсці ў Валадарства Божае!
Бо лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае».
Лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае».
Дык сказалі тыя, што слухалі: «Хто ж можа быць тады збаўлены?»
Дык сказалі тыя, што слухалі: «Хто ж можа быць тады збаўлены?»
Ён жа сказаў: «Што немагчыма ў людзей, тое магчыма ў Бога».
Гаворыць Ён ім: «Што немагчыма ў людзей, тое магчыма ў Бога».
Гаворыць Пётра: «Вось жа, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой».
Гаворыць Пётра: «Вось жа, мы пакінулі сваё і пайшлі за Табой».
Ён сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто б пакінуў дом, або жонку, або братоў, або бацькоў, або дзяцей дзеля Валадарства Божага,
Ён сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто б пакінуў дом, або жонку, або братоў, або бацькоў, або сыноў дзеля Валадарства Божага,
каб не атрымаў многа больш у гэты час, а ў веку будучым — жыццё вечнае».
каб не атрымаў многа больш у гэты час, а ў веку будучым — жыццё вечнае».
І ўзяў Ён з Сабой дванаццаць, і гаворыць ім: «Вось, ідзём у Ерузалім, і здзейсніцца ўсё, што напісана прарокамі пра Сына Чалавечага:
І ўзяў Ён з Сабой дванаццаць, і гаворыць ім: «Вось, ідзём у Ерузалім, і здзейсніцца ўсё, што напісана прарокамі пра Сына Чалавечага:
бо будзе выдадзены паганам і высмеяны, і зняважаны ды апляваны,
будзе выдадзены паганам і высмеяны, зняважаны ды апляваны,
і, пасля таго, як убічуюць, заб’юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсне».
і, пасля таго, як убічуюць, заб’юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсне».
Але яны з гэтага нічога не зразумелі; і гэтае слова было схавана ад іх, і не разумелі, што гаварылася.
Але яны з гэтага нічога не зразумелі; і не разумелі, што гаварылася.
І сталася, калі Ён падыходзіў да Ерыхона, нейкі сляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы.
І сталася, калі падыходзіў да Ерыхона, нейкі сляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы.
І, калі ён пачуў, што міма праходзіць натоўп, спытаўся, што гэта такое.
І, калі ён пачуў, што міма праходзіць натоўп, спытаўся, што гэта такое.
І сказалі яму: «Ісус Назарэй праходзіць».
І сказалі яму: «Ісус з Назарэта праходзіць».
Дык пачаў крычаць, кажучы: «Ісус, Сын Давідаў, злітуйся нада мной!»
Дык пачаў крычаць, кажучы: «Ісус, Сын Давідаў, злітуйся нада мной!»
А тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў; але ён тым мацней крычаў: «Сыне Давідаў, злітуйся нада мной!»
А тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў; але ён тым мацней крычаў: «Сыне Давідаў, злітуйся нада мной!»
Спыніўшыся, Ісус загадаў прывесці яго да Сябе. І, калі ён падышоў, спытаўся ў яго кажучы:
Спыніўшыся, Ісус загадаў прывесці яго да Сябе. І, калі ён падышоў, спытаўся ў яго:
«Што хочаш, каб Я зрабіў табе?» А ён сказаў: «Госпадзе, каб я бачыў».
«Што хочаш, каб Я зрабіў табе?» А ён сказаў: «Госпадзе, каб я бачыў».
Сказаў яму Ісус: «Праглянь! Вера твая збавіла цябе».
Сказаў яму Ісус: «Праглянь! Вера твая збавіла цябе».
І зараз стаў бачыць, ды ішоў за Ісусам, славячы Бога. І ўвесь народ, як убачыў гэта, аддаў хвалу Богу.
І зараз стаў бачыць, ды ішоў за Ісусам, славячы Бога. І ўвесь народ, як убачыў гэта, аддаў хвалу Богу.