1 да Карынфянаў 11 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Анатоля Клышкi
Будзьце пераймальнікамі маімі, як я — Хрыста.
Будзьце маімі пераймальнікамі, як і я — Хрыста.
Хвалю вас, браты, што ва ўсім памятаеце пра мяне, ды трымаецеся маіх наказаў, як я наказаў вам.
Але хвалю вас, [браты], за тое, што ўсё маё памятаеце і захоўваеце так паданні, як я вам перадаў.
Хачу, каб вы ведалі, што галава кожнага мужчыны — Хрыстос, а кожнае жонкі галава — муж, а галава Хрыста — Бог.
Але хачу, каб вы ведалі, што галава кожнага мужу — Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.
Кожны мужчына, калі моліцца або праракуе з накрытай галавой, ганьбіць сваю галаву.
Кожны мужчына, які моліцца ці прарочыць з накрытаю галавою, сароміць сваю галаву.
Кожная ж жанчына, калі моліцца або праракуе з ненакрытай галавой, ганьбіць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголена.
А кожная жанчына, якая моліцца ці прарочыць з ненакрытай галавой, сароміць сваю галаву; бо гэта тое самае, як калі б яна была паголеная.
Дык калі якая жанчына не накрывае галавы, хай абстрыжэ свае валасы. А калі ганебна для жанчыны быць пастрыжанай або паголенай, дык хай накрывае галаву.
Бо калі жанчына не накрываецца, то няхай і стрыжэцца; калі ж жанчыне сорамна быць стрыжанай ці паголенай, няхай накрываецца.
Мужчыне не належыць накрываць галавы, бо ён — вобраз і слава Бога, а жанчына — слава мужчыны.
Бо мужчына не павінен накрываць сабе галаву, таму што ён вобраз і слава Бога, а жанчына — слава мужава.
Бо не мужчына ад жанчыны, але жанчына ад мужчыны;
Бо не мужчына з жанчыны, а жанчына з мужчыны;
і не мужчына створаны для жанчыны, але жанчына для мужчыны.
бо і не мужчына быў створаны дзеля жанчыны, а жанчына дзеля мужчыны.
Таму жанчына мусіць мець на галаве знак падданасці дзеля анёлаў.
Таму жанчына павінна мець на галаве знак улады дзеля Анёлаў.
Зрэшты, ані мужчына без жанчыны, ані жанчына без мужчыны ў Госпада.
Аднак і жанчына не без мужчыны і мужчына не без жанчыны ў Госпадзе;
Бо як жанчына з мужчыны, так і мужчына праз жанчыну, а ўсе — ад Бога!
бо як жанчына з мужчыны, так і мужчына праз жанчыну; а ўсё — ад Бога.
Рассудзіце самі з сабой: ці належыцца жанчыне маліцца да Бога з ненакрытай галавой?
Разважце самі, ці прыстойна жанчыне маліцца Богу з ненакрытаю галавою?
Ці не сама прырода вучыць нас, што ганьба для мужчыны, калі ён гадуе валасы,
І ці сама прырода не вучыць вас, што калі мужчына мае доўгія валасы, то для яго гэта — ганьба,
а калі жанчына гадуе валасы, то ёй слава? Бо валасы дадзены ёй на пакрыццё.
а калі жанчына мае доўгія валасы, то для яе гэта слава, таму што доўгія валасы дадзены ёй замест пакрывала?
А калі хто аб гэтым хоча спрачацца, дык ані мы не маем такога звычаю, ані цэрквы Божыя.
А калі хто думае паспрачацца, то такога звычаю не маем ні мы, ні цэрквы Божыя.
Робячы вам гэтыя заўвагі, не хвалю за тое, што збіраецеся не на лепшае, але на горшае.
Але вось які наказ я даю вам і не хвалю вас, што вы збіраецеся не на лепшае, а на горшае.
Перад усім чую, што, калі сходзіцеся разам у царкве, бываюць у вас спрэчкі, і я крыху веру.
Бо, па-першае, калі вы збіраецеся ў царкве, чую, што між вас ёсць расколы, я часткова гэтаму веру.
Бо мусяць быць сярод вас і герэзіі, каб выявіліся сярод вас тыя, што выпрабаваны.
Бо павінны быць між вас і розныя погляды, каб выявіліся праўдзівыя між вас.
Ды калі вы збіраецеся разам, няма ў вас спажывання Вячэры Госпадавай.
Дык калі вы збіраецеся разам, то гэта не значыць прымаць вячэру Гасподнюю;
Кожны бо з вас спяшаецца першым з’есці сваю вячэру, і таму адзін галодны, а ў той час іншы ўпіваецца.
бо кожны пры ядзе раней бярэ ўласную вячэру, і адзін бывае галодны, а другі п’яны.
Ці не маеце дамоў, каб там есці і піць? Ці мо ганьбіце Царкву Божую ды сароміце тых, што нічога не маюць? Што ж вам скажу? Можа, буду вас хваліць? За гэта не пахвалю!
Ці ж няма ў вас дамоў, каб есці і піць? Ці пагарджаеце царквою Божай і сароміце тых, хто не мае? Што сказаць вам? Пахваліць вас? За гэта не хвалю.
Бо я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў гэта вам, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб,
Бо я атрымаў ад Госпада тое, што і перадаў вам, што Госпад Ісус у тую ноч, у якую выдавалі Яго, узяў хлеб
і, склаўшы падзяку, паламаў, і сказаў: «Бярыце, ежце. Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас ламанае. Рабіце гэта ў Маю памяць!»
і, падзякаваўшы, разламаў яго і сказаў: «Гэта ёсць Маё Цела, якое за вас [помніцца]; рабіце гэта ва ўспамін пра Мяне».
Падобным спосабам па вячэры Ён узяў келіх і сказаў: «Гэты келіх ёсць новы запавет у Крыві Маёй. Рабіце гэта, калі толькі будзеце піць, у Маю памяць».
Гэтак жа і чашу пасля вячэры Ён узяў, кажучы: «Гэтая чаша ёсць новы запавет у Маёй Крыві; рабіце гэта кожны раз, калі п’яце яе, — ва ўспамін пра Мяне».
Бо колькі разоў будзеце есці гэты хлеб і піць гэты келіх, будзеце абвяшчаць смерць Госпада, пакуль не прыйдзе.
Бо кожны раз, як вы ясце гэты хлеб і п’яце чашу, — вы абвяшчаеце смерць Госпада, пакуль Ён не прыйдзе.
Значыць, той, хто нягодна будзе есці хлеб ды піць келіх Госпада, той будзе вінаваты супраць Цела і Крыві Госпадавай.
Так што хто будзе есці хлеб і піць чашу Госпада нягодна, той будзе вінаваты перад Целам і Крывёю Госпада.
Дык хай выпрабуе чалавек сябе самога, і тады хай есць ад таго хлеба ды п’е з келіха таго.
Але няхай чалавек выпрабоўвае сябе і так няхай есць ад хлеба і п’е ад чашы.
Бо хто есць і п’е нягодна, той есць і п’е прысуд сабе, не разважаючы пра Цела Госпада.
Бо хто есць і п’е [нягодна], не распазнаючы, што гэта Цела [Госпада], той есць і п’е прысуд сабе.
Таму шмат у вас кволых і хворых, ды многа памірае.
З-за гэтага між вас шмат слабых і хворых, і нямала памірае.
Бо калі мы самі сябе асудзім, дык не будзем асуджаны.
Але калі б мы самі сябе судзілі, то нас бы не судзілі;
А пакуль Госпад нас судзіць і карае, каб не былі мы асуджаны разам з усім светам.
а так нас Госпад судзіць і выхоўвае, каб мы не былі асуджаны з гэтым светам.
Таму, браты мае, калі збіраецеся есці Вячэру, пачакайце адзін аднаго.
Так што, мае браты, збіраючыся, каб есці, чакайце адзін аднаго.
Калі хто галодны, хай есць дома, каб вам не збірацца на асуджэнне. Іншыя справы наладжу, як прыйду.
Калі хто галодны, няхай есць дома, каб не збірацца вам на асуджэнне. Астатняе ж уладжу, як прыйду.