1 да Цімафея 2 разьдзел
Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Праваслаўнай Царквы
Дык прашу найперш, каб узносілі просьбы, малітвы, умольванні і падзякі за ўсіх людзей,
Дык вось, прашу перш за ўсё ўзносіць малітвы, прашэнні, хада́йніцтвы, падзякі за ўсіх людзей,
за цароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весці жыццё ціхае і спакойнае з усёю пабожнасцю і прыстойнасцю.
за цароў і за ўсіх начальнікаў, каб нам ве́сці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набо́жнасцю і годнасцю;
Бо гэта добра і міла Збаўцу нашаму Богу,
бо гэта добра і ўгоднаСпасіцелю нашаму Богу,
Які хоча збавіць усіх людзей і давесці іх да пазнання праўды.
Які хоча, каб усе людзі спасліся і прыйшлі да спазна́ння ісціны.
Бо адзін Бог, і адзін Пасярэднік між Богам і людзьмі — чалавек Хрыстос Ісус,
Таму што адзін Бог, адзін і пасрэднік паміж Богам і людзьмі— Чалавек Хрыстос Іісус,
Які Самога Сябе выдаў дзеля адкуплення за ўсіх, як сведчанне ў свой час,
Які аддаў Сябе дзелявыкуплення ўсіх: такое ў свой час было сведчанне,
на які і я прызначаны прапаведнікам, і Апосталам, і, праўду кажу у Хрысце, не ашукваю, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.
дзеля якога я пастаўлены прапаве́днікам і апосталам, —праўду кажу ў Хрысце, не лгу, — настаўнікам язычнікаў у веры і ісціне.
Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.
Дык вось,я жадаю, каб на ўсякім месцы прамаўлялі малітвы мужчыны, уздыма́ючы чыстыя ру́кі без гневу і без сумне́ння;
Падобна і жанчыны ў прыстойным адзенні, упрыгожаныя са сціпласцю і цнатлівасцю не пляценнем валасоў ці золатам або перламі ці каштоўнымі строямі,
каб таксама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, з сарамлíвасцю і сцíпласцю, упрыгожвалі сябе не адмысло́вымі прычоскамі, ні золатам, ні жэ́мчугам, ні каштоўнымі ўборамі,
але як належыць жанчынам, лепш выяўляючы пабожнасць праз добрыя справы.
а добрымі справамі, як нале́жыць жанчынам, якія лíчаць сябе набожнымі.
Жанчына няхай вучыцца ў ціхасці, з поўнай пакорлівасцю.
Жанчына няхай ву́чыцца ў маўклівасці, зусёю пакорлівасцю;
Не дазваляю жанчыне навучаць і панаваць над мужам, але каб заставалася ў ціхасці.
а навуча́ць жанчыне не дазваляю, ні кіраваць му́жам, а быць у маўклівасці.
Бо Адам быў першым створаны, а потым Ева.
Бо першым быў створаны Адам, а затым Ева;
І не Адам даўся звесціся, а жанчына была зведзена і ўпала ў злачынства.
і не Адам быў падма́нуты, а жанчына, будучы падма́нутай, здзе́йсніла злачынства;
Яна будзе збаўлена, родзячы дзяцей і трываючы ў веры, любові і святасці са сціпласцю.
аднак жа спасецца праз нараджэнне дзяцей, калі застане́цца ў веры, і любові, і ў святасці сасціпласцю.