Нээміі 12 разьдзел
Кніга Нээміі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
А гэта святары і левіты, якія прыйшлі з Зарабабэлем, сынам Салаціэля, і Ешуа: Сарая, Ярэмія, Эздра,
Во сьвятарове а Левітаве, каторыя ўзышлі із Зэрувавэлям Шэалфеленкам а зь Ешуаю: Сэрая, Ярэма, Езра,
Амарыя, Мэлух, Гат,
Амара, Малух, Гатуш,
Сахэнія, Рэгум, Мэрамот,
Шэханя, Рэгум, Мерэмоф,
Адо, Гэнтан, Абія,
Іддо, Ґінефой, Дуя,
Міямін, Маадзія, Бэльга,
Міямін, Маада, Вілґа,
Сямэя і Ёярыб, Ядая,
Шэмая, Еярыў, Едая,
Салу, Амок, Хэлькія, Ядая. Гэта кіраўнікі святароў і братоў іх у дні Ешуа.
Салу, Амок, Гілка, Едая. Гэта галавы сьвятароў і браты іхныя за дзён Ешуі.
Затым левіты: Ешуа, Бэнуй, Кадмігэль, Сэрэбія, Юда і Матанія — ён і браты яго кіравалі спевам гімнаў;
І Левітаве: Ешуа, Віннуй, Кадмель, Шэрэва, Юда, Матфаня, што быў над выхваляньням, ён а браты ягоныя,
а Бэкбэцыя, і Хані, і браты іх стаялі насупраць іх па чэргах сваіх.
І Бакбука а Ун, браты іхныя, на супроці іх на старожы.
А Ешуа быў бацькам Ёакіма, і Ёакім быў бацькам Эліясіба, а Эліясіб быў бацькам Ёяды,
І Ешуа нарадзіў Ёякіма, Ёякім нарадзіў Еляшыва, Еляшыў — Ёяду,
і Ёяда быў бацькам Ёнатана, і Ёнатан быў бацькам Едуа.
Ёяда нарадзіў Ёнафана, Ёнафан нарадзіў Ядуя.
А ў дні Ёакіма галовамі родаў былі святары: з роду Сараі — Марая, з роду Ярэміі — Хананія,
За дзён Ёякіма былі сьвятарове, галавы айцоў: із Сэраі — Мерая, зь Ярэмы — Гананя,
з роду Эздры — Масала, з роду Амарыі — Ёганан,
Зь Езры — Мешулам, з Амары — Ёгоганан,
з роду Міліхо — Ёнатан, з роду Сэбаніі — Язэп,
З Малухі — Ёнафан, із Шэвані — Язэп,
з роду Гарыма — Эдна, з роду Мэраёта — Хэлькі,
З Гарыма — Адна, зь Мераёфа — Гэлкай,
з роду Адаі — Захарыя, з роду Гэнтана — Масала,
З Іда — Захара, зь Ґінефона — Мешулам,
з роду Абіі — Зэхры, з роду Міяміна і Маадыі — Пэльцы,
З Аўі — Зыхра, зь Міняміма — Моада, з Моады — Пілтай,
з роду Бэльгі — Самуа, з роду Сямэі — Ёнатан,
Зь Вілґі — Шамуя, із Шэмаі — Егонафан,
з роду Ёярыба — Матанай, з роду Ядаі — Озі,
Зь Ёярыва — Мафенай, зь Едаі — Уз,
з роду Сэлая — Келай, з роду Амока — Гебэр,
Із Салая — Калай, з Амока — Евер,
з роду Хэлькіі — Гасабія, з роду Ядаі — Натанаэль.
Зь Гілкі — Гашава, зь Едаі — Нефанэль.
У дні Эліясіба, і Ёяды, і Ёханана, і Едуа былі запісаны левіты, кіраўнікі родаў, і святары аж да валадарання Дарыя, перса.
Левітаве, галавы айцоў, былі запісаны за дзён Еляшыва, Ёяды а Ёганана а Яддуя, і таксама сьвятарове за дзяржавы Дара Пэрскага.
Сыны Леві: кіраўнікі родаў, былі запісаны ў Кнізе Хронікаў аж да дней Ёнатана, сына Эліясіба.
Сынове Лева, галавы айцоў, запісаны ў кнігу летапісу ды аж да дзён Ёганана Еляшывенка.
Кіраўнікамі левітаў былі: Гасабія, Сэрэбія, Ешуа, Бэнуй, і Кадмігэль, і браты іх стаялі перад імі, каб па загадзе Давіда, чалавека Божага, славіць і дзякаваць паводле сваіх чэргаў:
І галавы Левітаў: Гашава, Шэрэва а Ешуа Кадмеленак із братамі сваімі насупроці іх, выхваляць а дзякаваць, подле расказаньня Давіда, чалавека Божага, варта супроці варты.
Матанія і Бэкбэцыя, Абдзія, Масала, Тэльмон, Акуб — прыдзверныя, каб вартаваць пры кладоўках каля брам.
Матфаня а Бакбука, Овада, Мешулам, Талмон, Аккуў — вартаўнікі, брамнікі на варце ля парогаў брамаў.
Яны жылі ў дні Ёакіма, сына Ешуа, сына Ёсэдэка, і ў дні Нэгэміі, намесніка, і Эздры, святара і кніжніка.
Гэтыя за дзён Ёякіма, сына Ешуі Ёсадачонка, і за дзён вайводы Негэмы а пісьменьніка Езры, сьвятара.
І на пасвячэнне мура Ерузаліма сабралі левітаў з усіх іх месцаў, каб прывесці іх у Ерузалім і зрабіць пасвячэнне з радасцю ды з падзякаю, і са спевам, і з цымбаламі, псалтэрыёнамі і гуслямі.
І на пасьвячэньне сьцяны Ерузалімскае шукалі Левітаў з усіх месцаў іхных, каб прывесьці іх да Ерузаліму, справіць пасьвячэньне а весялосьць ды з выхваляньням а пяцьцём, цымбаламі, псалтырамі а гусьлямі.
А сабраліся спевакі з ваколіц Ерузаліма і з сёл Нэтафатытаў,
І зьберліся сынове пяюноў з акругі Ерузалімскае і ізь сёлаў Нетофафскіх,
і з Бэтгалгала, ды з ваколіц Габы, і Азмавэта, бо пабудавалі сабе спевакі паселішчы вакол Ерузаліма.
І з дому Ґілґала, і з палёў Ґевы а Азмавету; бо пяюны былі пастанавіўшы сабе сёлы ў ваколіцы Ерузаліму.
І святары і левіты ачысцілі самі сябе, і ачысцілі народ, і брамы, і мур.
І ачысьціліся сьвятарове а Левітаве, і ачысьцілі люд а брамы а сьцяну.
А я павёў кіраўнікоў юдэйскіх на мур і паставіў два вялікія хоры, каб спявалі хвалу; адзін з іх ішоў уздоўж мура ўправа, у бок брамы Гнаявой кучы.
Тады я ўзьвёў князёў Юдэі на сьцяну і пастанавіў два вялікія груды выхваляючых, зь іх адзін ішоў направа, ад вышняга боку сьцяны к Гнаявой браме.
І за імі ішоў Асая з паловай князёў Юды,
За імі йшоў Гошая а палавіца ваяводаў Юдэі
і Азарыя, Эздра, і Масала,
А Азара, Езра а Мешулам,
і Юда, і Бэньямін, і Сямэя, і Ярэмія.
Юда а Венямін а Шэмая а Ярэма;
І паміж святароў з трубамі ішлі і Захарыя, сын Ёнатана, сына Сямэі, сына Матаніі, сына Міхея, сына Закхура, сына Асафа;
А із сыноў сьвятарскіх із трубамі: Захара сын Ёнафана, сына Шымаінага, сына Матфанінага, сына Міхеевага, сына Закуровага Асафёнка,
ды браты яго: Сямэя, і Азарыэль, Малалай, Галалай, Маай, Натанаэль, і Юда, і Ханані з інструментамі музычнымі Давіда, чалавека Божага; і кніжнік Эздра — перад імі і ў браме Крыніцы.
І браты ягоныя: Шэмая а Азарэль, Мілалай, Гілалай, Маай, Нефанэль а Юда, Ганань із музыцкімі снадзямі Давіда, чалавека Божага, і пісьменьнік Езра, сьпераду іх.
Яны ўзышлі па прыступках горада Давідава, па дарозе ўверх на мур, вышэй дома Давідава і аж да брамы Воднай на ўсход.
Ля брамы Жарала, што была насупроці іх, яны ўзышлі па ўступцох места Давідавага, на сьцяну звыш дому Давідавага вядучых, аж да Вадзяное брамы на ўсход.
І другі хор тых, хто ўзносіў падзякі, ішоў насустрач, і за ім я з паловай народа на мур за вежу Печаў і аж да самага Шырокага мура,
І другі груд выхваляючых ішоў насупроці іх, і за імі я і палавіца люду па сьцяне ад Печнае вежы аж да шырокае сьцяны,
і за браму Эфраіма і за Старую браму ды за Рыбную браму, і за вежу Хананээль, і за вежу Мэаг, і аж да брамы Авечай; і спыніліся яны пры браме Вартаўнічай.
І ад брамы Яхрэмавае міма Старое брамы а Рыбнае брамы а вежы Гананэля а вежы Меа аж да Авячае брамы, і прыстоілі ля брамы Вязьнічнае.
І абодва хоры хвалы сталі ў доме Божым, таксама і я з паловай старэйшын пры мне.
Гэтак сталі абодва груды выхваляючых у доме Божым, і я і палавіца дзяржаўцаў з імною,
І святары: Эліякім, Маасія, Міямін, Міхей, Эліёэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,
І сьвятарове: Елякім, Маасэя, Мінямін, Міхей, Елёенай, Захара, Гананя з трубамі,
і Маасія, і Сямэя, і Элеязэр, і Озі, і Ёганан, і Мэльхія, і Элам, і Эзэр. І гучна заспявалі спевакі пад кіраўніцтвам Ізрахіі.
І Маасея, і Шэмая, і Елеазар, і Уз, і Егоганан, і Малхія, і Елам, і Езер. І пяялі пяюны голасна, з галоўным Ізрагаю, нагляднікам.
І ў той дзень усклалі вялікія ахвяры, і ўсцешыліся; бо Бог даў ім вялікую радасць; але і жонкі іх, і дзеці ўзрадаваліся, і гоман радасці быў чутны далёка ад Ерузаліма.
І абракалі таго дня вялікія аброкі, і весяліліся, бо Бог узрадаваў іх вялікаю радасьцю. Весяліліся і жанкі і дзеці, і весялосьць Ерузаліму далёка была чуваць.
У той жа дзень паставілі людзей над кладоўкамі для скарбоўні, для ўзліванняў, і для пяршынь, і дзесяцін, каб збіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, законам прызначаныя, для святароў і левітаў, бо юдэі ўсцешыліся з-за святароў і левітаў,
І таго часу прызначаны былі некатрыя над сьвірнамі скарбаў а аброкаў а пачаткаў а дзесяцінаў, каб зьбіраць да іх ізь месцкіх палёў дзелі, прызначаныя Правам сьвятаром а Левітам; бо Юдэі цешыліся ізь сьвятароў а Левітаў там стаячых,
якія прысутнічалі і спаўнялі службу Богу свайму і службу ачышчэння разам са спевакамі і прыдзвернымі паводле загаду Давіда і Саламона, сына яго.
Каторыя былі на старожы Бога свайго і на старожы ачышчэньня, і былі пяюнамі а брамнікамі подле расказаньня Давіда а Салямона, сына ягонага;
Бо ў дні Давіда і Асафа з самага пачатку былі хоры спевакоў і спевы хвалы і падзякі Богу.
Бо за дзён Давіда а Асафа старога былі галавы пяюноў і песьні хвалы а падзякі Богу.
І ўвесь Ізраэль у дні Зарабабэля і ў дні Нэгэміі даваў часткі ахвяр спевакам і прыдзверным кожны дзень, сваю частку ахвяр пасвячалі левітам, і левіты пасвячалі часткі ахвяр сынам Аарона.
І ўвесь Ізраель за дзён Зэрувавэля й за дзён Негэмы даваў дзелі пяюном а брамнікам, усе ўпару; і аддавалі сьвятасьці Левітам а Левіты аддавалі сьвятасьці сыном Ааронавым.