Мацьвея 19 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Сказаўшы гэтыя словы, Езус пакінуў Галілею і прыбыў у межы Юдэі, на другі бок Ярдана.
 
Езус скончыў гэтыя павучэньні і выйшаў з Галілеі і прыйшоў да граніц Юдэі за Ярдан.

Ішло за Ім вялікае мноства людзей, і Ён аздаравіў іх там.
 
За Ім ішлі вялікія грамады, каторыя там аздаравіў.

Тады падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, пыталіся: «Ці дазволена чалавеку з усялякай прычыны разводзіцца са сваёй жонкаю?»
 
Затым падыйшлі да Яго фарызэі і зводзячы (кушачы) Яго, пыталіся: "Ці выпадае чалавеку з якой колечы прычыны адправіць жонку сваю?"

Ён жа, адказваючы, сказаў: «Хіба вы не чыталі, што Стварыцель спачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай?»
 
А Езус у адказ сказаў ім: "Ці не чыталі, што Той, Хто стварыў на пачатку "мужчыну і жанчыну стварыў іх"

І сказаў: «Таму пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам.
 
і сказаў: "Таму пакіне чалавек бацьку і маці і злучыцца з жонкаю сваёй, ды будуць двое ў адным целе.

Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае».
 
І так ужо не двое, але адно цела (Род. 2:24). Дык што Бог злучыў, чалавек хай не разлучае."

Тады яны сказалі Яму: «Чаму ж Майсей загадаў даць разводны ліст і адпусціць яе?»
 
Сказалі Яму: "Дык чаму Майсей загадаў даць ёй ліст разводны і адправіць?"

Ён адказаў ім: «Майсей праз упартасць вашых сэрцаў дазволіў вам разводзіцца са сваімі жонкамі, аднак спачатку так не было.
 
Сказаў ім: "Дзеля цьвёрдага сэрца вашага дазволіў вам Майсей адправіць жонку вашую, але не было так напачатку.

А Я кажу вам: хто развядзецца з жонкаю сваёю не з прычыны распусты і ажэніцца з іншай, той чужаложыць».
 
Затым кажу вам, што хто разводзіцца з жонкаю сваёй, з выняткам чужаложства, а жэніцца з іншаю — чужаложыць. І хто з разьведзенай ажаніўся б — чужаложыць.

Вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: «Калі такія адносіны чалавека з жонкаю, то лепш не жаніцца».
 
Дык сказалі Яму вучні Ягоныя: "Калі такі абавязак мужчыны да жанчыны, то лепш не жаніцца."

Ён жа адказаў ім: «Не ўсе разумеюць гэтае слова, але тыя, каму дадзена.
 
А Езус сказаў ім: "Не ўсе разумеюць гэту навуку, а толькі тыя, каторым дадзена.

Бо ёсць скапцы, якія нарадзіліся такімі з улоння маці; ёсць скапцы, якіх людзі спаклалі; і ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа зразумець гэта, няхай разумее».
 
Бо ёсьць скапцы, што такімі з жывата маці нарадзіліся, але ёсьць скапцы, каторых такімі людзі зрабілі, ды ёсьць скапцы, што самі сябе скапцамі зрабілі для Каралеўства Нябеснага. Хто можа зразумець, няхай разумее."

Тады прынеслі да Езуса дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся. Але вучні забаранялі ім.
 
Аднойчы прывялі да Яго дзеткі. Каб усклаў на іх рукі і памаліўся. Але вучні сварыліся на іх.

Тады Езус сказаў: «Дазвольце дзецям і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае».
 
Дык Езус сказаў ім: "Пусьціце дзетак і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такіх Каралеўства Нябеснае."

І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
 
І ўсклаўшы на іх рукі Свае, пайшоў адтуль.

І вось, да Яго падышоў адзін чалавек і сказаў: «Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?»
 
А вось хто-то падыйшоў да Яго і сказаў Яму: "Добры настаўніча, што маю добрага рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

Ён адказаў яму: «Чаму пытаешся ў Мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё, захоўвай запаведзі».
 
А Езус сказаў яму: "Што Мяне пытаешся аб добрым? Адзін толькі Бог добры. А калі хочаш увайсьці ў жыцьцё, спаўняй прыказаньні".

Той спытаўся ў Яго: «Якія?» Езус адказаў: «Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва,
 
Спытаўся ў Яго: "Якія? Езус яму сказаў: "Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сьведч фальшыва,

шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе».
 
паважай бацьку свайго і сваю матку, ды любі бліжняга свайго як сябе самога (Вых. 20:12−15)"

Юнак сказаў Яму: «Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне?»
 
Кажа Яму юнак: "Усё гэта бярог я ад свайго маленства, чаго мне яшчэ не хапае?"

Езус адказаў яму: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; пасля прыходзь і ідзі за Мною».
 
Сказаў яму Езус: "Калі хочаш быць дасканалы, ідзі, разпрадай усё, што маеш, раздай ўбогім, а будзеш мець скарб у небе, а прыходзь і хадзі за Мной".

Пачуўшы сказанае, юнак адышоў маркотны, бо меў вялікую маёмасць.
 
Калі юнак пачуў гэта слова, адыйшоў сумны, бо меў вялікую маёмасьць.

А Езус сказаў сваім вучням: «Сапраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае.
 
Затым Езус сказаў Сваім вучням: "Сапраўды кажу вам, што багацей з трудом увойдзе ў Каралеўства Нябеснае.

І яшчэ кажу вам: лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае».
 
Зноў кажу вам: "Лягчэй вярблюду прасунуцца праз вушка іголкі, чым багацею ўвайсьці ў Карлеўства Нябеснае."

Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: «Дык хто ж можа збавіцца?»
 
Пачуўшы гэта вучні надта дзівіліся і казалі: "Хто тады можа збавіцца?"

Езус паглядзеў і сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».
 
А Езус узглянуўшы, сказаў ім: "У людзей немагчыма, але у Бога ўсё магчыма."

Тады Пётр спытаў Яго: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем?»
 
Затым у адказ Пётр сказаў Езусу: "Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой, дык што мы атрымаем?"

А Езус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што ў новым жыцці, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямёнаў Ізраэля.
 
Езус сказаў ім: "Сапраўды кажу вам, што вы, каторыя пайшлі за Мною, у адраджэньні, калі засядзе Сын Чалавечы на Сталіцы велічы Сваёй, засядзіце і вы на дванацаці сталіцах, і будзеце судзіць дванаццаць пакаленьняў Ізраеля.

І кожны, хто пакінуў дом, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі дзеля Майго імя, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае.
 
А кожны, хто б пакінуў дом або братоў, або сёстраў, або бацьку, або матку, або жонку, або сыноў, або зямлю дзеля імя Майго, у сто раз болей атрымае і здабудзе жыцьцё вечнае.

Але шмат першых будзе апошнімі, і апошніх — першымі.
 
І многа першых будзе апошнімі, а апошнія — першымі.