Мацьвея 19 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Сказаўшы гэтыя словы, Езус пакінуў Галілею і прыбыў у межы Юдэі, на другі бок Ярдана.
 
адсутнічае

Ішло за Ім вялікае мноства людзей, і Ён аздаравіў іх там.
 
адсутнічае

Тады падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, пыталіся: «Ці дазволена чалавеку з усялякай прычыны разводзіцца са сваёй жонкаю?»
 
адсутнічае

Ён жа, адказваючы, сказаў: «Хіба вы не чыталі, што Стварыцель спачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай?»
 
адсутнічае

І сказаў: «Таму пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам.
 
адсутнічае

Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае».
 
адсутнічае

Тады яны сказалі Яму: «Чаму ж Майсей загадаў даць разводны ліст і адпусціць яе?»
 
адсутнічае

Ён адказаў ім: «Майсей праз упартасць вашых сэрцаў дазволіў вам разводзіцца са сваімі жонкамі, аднак спачатку так не было.
 
адсутнічае

А Я кажу вам: хто развядзецца з жонкаю сваёю не з прычыны распусты і ажэніцца з іншай, той чужаложыць».
 
адсутнічае

Вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: «Калі такія адносіны чалавека з жонкаю, то лепш не жаніцца».
 
адсутнічае

Ён жа адказаў ім: «Не ўсе разумеюць гэтае слова, але тыя, каму дадзена.
 
адсутнічае

Бо ёсць скапцы, якія нарадзіліся такімі з улоння маці; ёсць скапцы, якіх людзі спаклалі; і ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа зразумець гэта, няхай разумее».
 
адсутнічае

Тады прынеслі да Езуса дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся. Але вучні забаранялі ім.
 
адсутнічае

Тады Езус сказаў: «Дазвольце дзецям і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае».
 
адсутнічае

І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
 
адсутнічае

І вось, да Яго падышоў адзін чалавек і сказаў: «Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?»
 
Таго часу прыступіўся да Ісуса нейкі юнак, кланяючыся Яму і кажучы: Настаўнік добры, што мне зрабіць добрага, каб мець вечнае жыцьцё?

Ён адказаў яму: «Чаму пытаешся ў Мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё, захоўвай запаведзі».
 
Ён-жа сказаў яму: чаму ты Мяне называеш добрым? Ніхто ня добры акрамя толькі аднаго Бога. Калі-ж хочаш увайсьці ў вечнае жыцьцё, выконвай прыказаньні.

Той спытаўся ў Яго: «Якія?» Езус адказаў: «Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва,
 
Кажа Яму: якія? Ісус-жа сказаў: не забівай, ня блуднічай, не крадзі, ня сьведчы ілжыва,

шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе».
 
шануй бацьку і матку і любі бліжняга твайго, як самога сябе.

Юнак сказаў Яму: «Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне?»
 
Юнак кажа Яму: ўсё гэтае я захаваў ад майго юнацтва, чаго-ж яшчэ не стае мне?

Езус адказаў яму: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; пасля прыходзь і ідзі за Мною».
 
Ісус сказаў яму: калі хочаш быць дасканалым, пайдзі прадай тваю маемасьць і раздай бедным і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ды йдзі за Мною.

Пачуўшы сказанае, юнак адышоў маркотны, бо меў вялікую маёмасць.
 
Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў з сумам, бо меў вялікае багацьце.

А Езус сказаў сваім вучням: «Сапраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае.
 
Ісус-жа сказаў сваім вучням: сапраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвайсьці ў Нябеснае Валадарства.

І яшчэ кажу вам: лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае».
 
І яшчэ кажу вам, што лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вушка, чымся багатаму ўвайсьці ў Нябеснае Валадарства.

Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: «Дык хто ж можа збавіцца?»
 
Пачуўшы гэтае, Ягоныя вучні вельмі зьдзівіліся і казалі: дык хто-ж можа спасьціся?

Езус паглядзеў і сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».
 
А Ісус, глянуўшы на іх, сказаў ім: у людзей гэта немагчыма, у Бога-ж усё магчыма.

Тады Пётр спытаў Яго: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем?»
 
Тады Пятро адказваючы сказаў Яму: вось мы пакінулі ўсё і пайшлі сьледам за Табою, што-ж будзе нам?

А Езус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што ў новым жыцці, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямёнаў Ізраэля.
 
Ісус-жа сказаў ім: сапраўды кажу вам, што вы, якія пайшлі за Мною, у новым жыцьці, калі Сын Чалавечы сядзе на пасадзе свае славы, сядзеце так-жа на двенаццацёх пасадах судзіць дванаццаць родаў Ізраілявых.

І кожны, хто пакінуў дом, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі дзеля Майго імя, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае.
 
І кожны, хто пакінуў дом, ці матку, ці жонку, ці дзяцей, ці маемасьць дзеля Майго імені, атрымае ў сто разоў больш і ўнасьледуе жыцьцё вечнае.

Але шмат першых будзе апошнімі, і апошніх — першымі.
 
Многія-ж першыя будуць апошнімі і апошнія першымі.