Мацьвея 25 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху.
 
Тады Нябеснае Валадарства будзе падобнае да дзесяці дзеваў, якія ўзяўшы сьветачы, выйшлі насустрач маладому.

Пяць з іх былі неразумныя, а пяць — мудрыя.
 
З іх было пяць мудрых і пяць неразумных.

Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею.
 
Неразумныя, узяўшы сьветачы, не ўзялі з сабою алею.

Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны.
 
Мудрыя-ж разам з сваімі сьветачамі ўзялі алей у свае судзіны.

Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі.
 
А як малады замарудзіў, усе задрамалі і паснулі.

А сярод ночы ўзняўся крык: “Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач”.
 
Але апоўначы ўзьнаўся крык: "Вось ідзе малады, выходзьце насустрач яму!

Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак свае светачы.
 
Тады ўсталі ўсе тыя дзевы і нарыхтавалі свае сьветачы.

Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць”.
 
Неразумныя-ж сказалі мудрым: "Дайце нам вашага алею, бо нашыя сьветачы гасцуць".

А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе”.
 
А разумныя адказалі, кажучы: "Каб часам не хапіла нам і вам, пайдзеце лепш да прадаўцоў і купеце сабе".

Калі ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы.
 
Калі-ж яны пайшлі купляць, прыйшоў малады, і каторыя былі гатовыя, увайшлі з ім на вясельле, і зачынена дзьверы.

Пасля прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”.
 
Пасьля прыходзяць і другія дзевы ды кажуць: "Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам!"

А ён адказаў ім: “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”.
 
Ён-жа адказваючы сказаў ім: "Сапраўды кажу вам: ня ведаю вас".

Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны.
 
Дык уважайце, бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, калі прыйдзе Сын Чалавечы".

Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў сваіх слугаў і даручыў ім сваю маёмасць.
 
адсутнічае

Аднаму даў пяць талантаў, другому — два, іншаму — адзін; кожнаму паводле іхніх магчымасцяў, і ад’ехаў.
 
адсутнічае

Той, які атрымаў пяць талантаў, пайшоў і пусціў іх у абарот, і зарабіў яшчэ пяць.
 
адсутнічае

Таксама і той, які атрымаў два, зарабіў яшчэ два.
 
адсутнічае

А той, які атрымаў адзін, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў срэбра свайго гаспадара.
 
адсутнічае

Па доўгім часе прыйшоў гаспадар слугаў гэтых і пачаў патрабаваць ад іх рахунку.
 
адсутнічае

Той, які атрымаў пяць талантаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талантаў і сказаў: “Гаспадар, пяць талантаў ты даў мне, вось яшчэ пяць талантаў я зарабіў на іх”.
 
адсутнічае

Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
 
адсутнічае

Падышоў таксама і той, які атрымаў два таланты, і сказаў: “Гаспадар, два таланты ты даў мне, вось яшчэ два таланты зарабіў я”.
 
адсутнічае

Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
 
адсутнічае

Падышоў і той, які атрымаў адзін талант, і сказаў: “Гаспадар, я ведаў, што ты чалавек жорсткі, жнеш там, дзе не сеяў, і збіраеш там, дзе не рассыпаў.
 
адсутнічае

Таму, пабаяўшыся, я пайшоў і схаваў талант твой у зямлю. Вось, вазьмі сваё”.
 
адсутнічае

Гаспадар жа ягоны сказаў яму ў адказ: “Нягодны і лянівы слуга! Ты ведаў, што я жну там, дзе не сеяў, і збіраю там, дзе не рассыпаў.
 
адсутнічае

Таму трэба было табе аддаць срэбра маё банкірам, а я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з выгадай.
 
адсутнічае

Таму забярыце ў яго талант і дайце таму, хто мае дзесяць талантаў.
 
адсутнічае

Бо кожнаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца. А ў таго, хто не мае, будзе забрана і тое, што мае.
 
адсутнічае

А бескарыснага слугу выкіньце вон у цемру. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў”.
 
адсутнічае

Калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй.
 
адсутнічае

Перад Ім сабраныя будуць усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.
 
адсутнічае

Авечак паставіць праваруч, а казлоў — леваруч.
 
адсутнічае

Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: “Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету.
 
адсутнічае

Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне;
 
адсутнічае

быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне”.
 
адсутнічае

Тады адкажуць Яму справядлівыя: “Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі?
 
адсутнічае

Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі?
 
адсутнічае

Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?”
 
адсутнічае

І Валадар скажа ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
 
адсутнічае

Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.
 
адсутнічае

Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; прагнуў, і вы не напаілі Мяне;
 
адсутнічае

быў падарожным, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязніцы, і вы не адведалі Мяне”.
 
адсутнічае

Тады і яны адкажуць Яму: “Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не ўслужылі Табе?”
 
адсутнічае

А Ён скажа ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне”.
 
адсутнічае

І гэтыя адыдуць на вечнае пакаранне, а справядлівыя — да вечнага жыцця».
 
адсутнічае