Мацьвея 22 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Езус зноў расказаў ім прыпавесць:
 
Сказаў Госпад гэткую прыповесьць:

«Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які справіў вяселле для свайго сына.
 
Нябеснае Валадарства падобнае да чалавека цара, каторы справіў вясельле свайму сыну

Ён паслаў сваіх слугаў паклікаць запрошаных на вяселле, але яны не хацелі прыйсці.
 
і паслаў сваіх слугаў клікаць запрошаных на вясельле; і не хацелі прыйсьці.

Зноў паслаў іншых слугаў, кажучы: “Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормленая жыўнасць, і ўсё падрыхтавана; прыходзьце на вяселле”.
 
І зноў паслаў іншых слугаў наказваючы: скажэце запрошаным: Вось я прыгатаваў мой абед, мае валы і што ўкормлена, зарэзаны ды ўсё гатова: прыходзьце на вясельле.

Але яны пагардзілі і адышлі, хто на сваё поле, а хто да свайго гандлю.
 
Але яны, не зважаючы на тое, пайшлі — хто на сваё поле, а хто да свайго гандлю.

Астатнія ж, схапіўшы слугаў ягоных, зняважылі і забілі іх.
 
Другія-ж схапіўшы ягоных слугаў, незьдзекаваліся і забілі іх.

Кароль жа раззлаваўся і, паслаўшы войска сваё, знішчыў забойцаў гэтых і падпаліў іхні горад.
 
Калі-ж цар пачуў аб гэтым, узлаваўся і паслаў сваё войскі вынішчыць тых забойцаў і спаліць іхняе места.

Тады ён сказаў сваім слугам: “Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі.
 
Тады кажа ён сваім слугам: вясельле гатовае, але закліканыя ня былі дастойныя,

Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле”.
 
дык ідзеце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, клічце на вясельле.

Тыя слугі, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. І напоўнілася вяселле гасцямі.
 
І тыя слугі, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі; благіх і добрых — і святліца напоўнілася гастямі.

Кароль, увайшоўшы паглядзець на гасцей, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельную вопратку,
 
Увайшоў-жа цар паглядзець на банкетуючых і ўбачыў там чалавека ня ўбранага ў вясельную вопратку.

і сказаў яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі?” Той прамаўчаў.
 
І кажа яму: дружа, як ты ўвайшоў сюды не ў вясельнай вопратцы? Той-жа маўчаў.

Тады кароль сказаў слугам: “Звяжыце яму ногі і рукі і выкіньце яго вон, у цемру. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў”.
 
Тады сказаў цар слугам: зьвяжэце яму рукі і ногі і ўкіньце яго ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў.

Бо шмат пакліканых, але мала выбраных».
 
Бо многа запрошаных, але мала выбраных.

Тады фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на слове.
 
Тады фарысэі пайшлі і радзіліся, як-бы ўлавіць Яго на словах.

І паслалі да Яго вучняў сваіх разам з прыхільнікамі Ірада, каб спыталіся: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і шляху Божаму праўдзіва вучыш, і не зважаеш ні на кога, бо не глядзіш на аблічча людзей.
 
І паслалі да Яго сваіх вучняў з ірадзіянамі, кажучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты праўдамоўны і справядліва навучаеш аб Божым шляху ды на нікога не зважаеш, бо не глядзін на людзкую асобу.

Таму скажы нам: як Табе здаецца? Ці належыць плаціць падатак цэзару, ці не?»
 
Дык скажы нам, як Табе здаецца: ці дазволена даваць падатак кесару, ці не?

Але Езус, ведаючы іхнюю зласлівасць, сказаў: «Чаму Мяне выпрабоўваеце, крывадушнікі?
 
Але Ісус, бачучы іхнюю злосную хітрасьць, сказаў: што спакушаеце Мяне, крывадушныя?

Пакажыце Мне падатковую манету». Яны прынеслі Яму дынар.
 
Пакажэце Мне манэту, якою плоціце падатак. Яны прынесьлі Яму дынар.

Ён спытаў іх: «Чыя гэта выява і надпіс?»
 
І кажа ім: чый абраз тут і надпіс? Кажуць Яму: кесараў. Тады сказаў ім: дык аддайце кесарава кесару, а Божае Богу.

Адказалі Яму: «Цэзара». Тады Ён сказаў ім: «Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу».
 
адсутнічае

Пачуўшы гэта, яны здзівіліся і, пакінуўшы Яго, адышлі.
 
адсутнічае

У той дзень падышлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго:
 
адсутнічае

«Настаўнік, Майсей сказаў: “Калі нехта памрэ, не маючы дзяцей, няхай яго брат возьме жонку ягоную і адродзіць нашчадкаў брату свайму”.
 
адсутнічае

Дык вось, было ў нас сем братоў. Першы, ажаніўшыся, памёр і, не маючы патомства, пакінуў жонку брату свайму.
 
адсутнічае

Гэтаксама і другі, і трэці, аж да сёмага.
 
адсутнічае

А пасля ўсіх памерла і жонка.
 
адсутнічае

Пры ўваскрашэнні катораму з семярых яна будзе за жонку? Бо яна належала ўсім».
 
адсутнічае

Езус адказаў ім: «Вы памыляецеся, не ведаючы ні Пісання, ні сілы Божай.
 
адсутнічае

Бо пры ўваскрашэнні ні жэняцца, ні выходзяць замуж, але жывуць, як анёлы Божыя на нябёсах.
 
адсутнічае

А пра ўваскрашэнне памерлых хіба вы не чыталі сказанага вам ад Бога:
 
адсутнічае

“Я Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба”? Бог не ёсць Богам мёртвых, а жывых».
 
адсутнічае

Натоўп, пачуўшы гэта, дзівіўся з вучэння Яго.
 
адсутнічае

Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам.
 
Калі фарысэі пачулі, што Ісус прымусіў садукеяў змоўкнуць, сабраліся разам

І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся:
 
і адзін законьнік, прыступіўся да Ісуса, выпрабоўваючы Яго і спытаўся:

«Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?»
 
Настаўнік, якое найбольшае прыказаньне ў законе?

Езус адказаў яму: «“Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім”.
 
Ісус-жа сказаў яму: Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваею, і ўсім разуменьнем тваім.

Гэта найбольшая і першая запаведзь.
 
Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне.

Другая ж — падобная да яе: “Любі бліжняга твайго, як самога сябе”.
 
Другое-ж падобнае яму: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе.

На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі».
 
На гэтых двох прыказаньнях грунтуецца ўвесь закон і прарокі.

Калі фарысеі сабраліся, Езус спытаўся ў іх:
 
Калі-ж сабраліся фарысэі, Ісус спытаўся ў іх:

«Што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён сын?» Яны адказалі Яму: «Давіда».
 
што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён сын? Кажуць Яму: Давідаў.

Ён сказаў ім: «Як жа Давід, натхнёны Духам, называе Яго Панам, калі кажа:
 
Кажа ім: як-жа Давід у духу заве Яго Госпадам, кажучы:

“Сказаў Пан Пану майму: сядзь праваруч Мяне,пакуль не пакладу ворагаў Тваіхпад ногі Твае”?
 
Сказаў Госпад майму Госпаду: сядзь праваруч Мяне, дакуль палажу ворагаў тваіх да падножжа ног тваіх.

Дык калі Давід называе Яго Панам, які ж Ён сын яму?»
 
Дык калі Давід заве Яго Госпадам, як-жа Ён ягоны сын? І ніхто ня мог адказаць Яму на слова.

І ніхто не здолеў адказаць Яму ні слова. З таго дня ніхто больш не адважваўся пытацца ў Яго.
 
І з таго дня ніхто ўжо не адважваўся задаваць Яму пытаньні.