Мацьвея 21 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Калі наблізіліся да Ерузалема і прыйшлі ў Бэтфагію да гары Аліўнай, тады Езус паслаў двух вучняў,
 
І Калі прыбліжаліся да Ерузаліму і прыйшлі да Бэтфагіі ля Аліўнае гары, тады Ісус паслаў двох вучнаў, сказаўшы ім:

кажучы ім: «Ідзіце ў паселішча, што перад вамі. Там адразу знойдзеце прывязаную асліцу і асляня з ёю. Адвяжыце і прывядзіце да Мяне.
 
"Ідзеце ў сяло, што насупраць, і зараз-жа знойдзеце прывязацую асьліцу і асьлянё каля яе, адвязаўшы прывядзеце да Мяне.

Калі вам хто скажа што-небудзь, адкажыце, што яны патрэбны Пану; і зараз жа адашле іх».
 
І калі-б хто сказаў вам нешта, адкажэце, што яны патрэбныя Госпаду, і зараз-жа верне іх".

І сталася гэта, каб збылося сказанае прарокам:
 
І ўсё гэтае сталася, каб збылося сказанае праз прарока, які кажа:

«Скажыце дачцэ Сіёна:вось Кароль твой ідзе да цябе;лагодны, седзячы на асліцы, на асляняці,сыне пад’ярэмнай».
 
"Скажэце дачцы Сіёнавай: Вось ідзе да цябе цар твой ціхі, седзячы на асьліцы і асьляці сыне пад’ярэмнае".

Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Езус.
 
Вучні пайшлі і зрабілі так, як ім загадаў Ісус.

Прывялі асліцу і асляня і паклалі на іх свае плашчы, і Ён сеў на іх.
 
Прывялі асьліцу і асьлятка, узлажылі на іх свае вопраткі і Ён сеў на іх.

І мноства людзей рассцілала свае плашчы на дарозе, іншыя ж зразалі галіны з дрэў і слалі на дарозе.
 
Мноства-ж народу пасьцілалі свае вопраткі на дарозе, а другія рэзалі гольлё з дрэваў і слалі на дарозе.

А натоўпы, якія ішлі спераду і за Ім, усклікалі: «Гасанна Сыну Давіда!Благаслаўлёны той,хто прыходзіць у імя Пана!Гасанна на вышынях!»
 
А народ наперадзе і за Ім ідучы клікаў: "Осанна сыну Давідаваму! Багаслаўлёны, што йдзе ў імя Гасподняе! Осанна ў вашніх!"

Калі Ён увайшоў у Ерузалем, узрушыўся ўвесь горад, і пыталіся: «Хто гэта?»
 
І калі Ён уехаў у Ерузалім, заварушылася ўсё места, пытаючыся: "Хто гэта?"

А народ адказваў: «Гэта прарок Езус з Назарэта Галілейскага».
 
Народ-жа адказаў: "Гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага".

Езус увайшоў у святыню і прагнаў усіх, хто гандляваў і купляў у святыні, а сталы мянялаў і лаўкі гандляроў галубамі папераварочваў.
 
адсутнічае

Ён сказаў ім: «Напісана: “Дом Мой назавецца домам малітвы”, а вы зрабілі з яго пячору разбойнікаў».
 
адсутнічае

Падышлі да Яго ў святыні сляпыя і кульгавыя, а Ён аздаравіў іх.
 
адсутнічае

Але першасвятары і кніжнікі, калі ўбачылі цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, якія ўсклікалі ў святыні: «Гасанна Сыну Давіда», абурыліся
 
адсутнічае

і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Езус адказаў ім: «Так. Хіба вы не чыталі ніколі: “З вуснаў немаўлят і тых, хто сасе, Ты ўчыніў хвалу”?»
 
адсутнічае

Пакінуўшы іх, Ён выйшаў з горада ў Бэтанію і пераначаваў там.
 
адсутнічае

А раніцай, калі вяртаўся ў горад, адчуў голад.
 
адсутнічае

Убачыўшы пры дарозе смакоўніцу, падышоў да яе і нічога, акрамя лісця, на ёй не знайшоў. Тады сказаў ёй: «Няхай з цябе ніколі навекі не будзе пладоў». І смакоўніца адразу засохла.
 
адсутнічае

Калі вучні ўбачылі гэта, здзівіліся і сказалі: «Як гэта адразу смакоўніца высахла?»
 
адсутнічае

А Езус сказаў ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: калі ў вас будзе вера і не будзе сумненняў, то не толькі зробіце гэта са смакоўніцай, але і калі скажаце гары гэтай: “Падыміся і кінься ў мора”, збудзецца.
 
адсутнічае

І ўсё, чаго папросіце ў малітве з верай, атрымаеце».
 
адсутнічае

Калі Ён прыйшоў у святыню і навучаў, падышлі да Яго першасвятары і старэйшыны народу і сказалі: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто даў Табе гэтую ўладу?»
 
адсутнічае

Езус адказаў ім: «Спытаю ў вас і Я пра адно; калі скажаце Мне пра гэта, тады і Я вам скажу, якою ўладаю раблю гэта.
 
адсутнічае

Адкуль быў Янаў хрост? З неба ці ад людзей?» Яны ж разважалі паміж сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, то Ён скажа нам: “Чаму ж вы не паверылі яму?”
 
адсутнічае

А калі скажам: “Ад людзей”, — баімся натоўпу, бо ўсе лічаць Яна прарокам».
 
адсутнічае

І сказалі ў адказ Езусу: «Не ведаем». Тады і Ён сказаў ім: «І Я не скажу вам, якой уладай раблю гэта».
 
адсутнічае

«Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага, ён сказаў: “Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку”.
 
Як вам здаецца? Адзін чалавек меў двох сыноў і падыйшоўшы да першага сказаў: сыне, пайдзі сёньня працаваць у вінаграднік.

Але той адказаў: “Не хачу.” Аднак пасля, апамятаўшыся, пайшоў.
 
Але той сказаў у адказ: не хачу. А пасьля пакаяўшыся, пайшоў.

Тады падышоў да другога і сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: “Іду, гаспадару”. І не пайшоў.
 
І падыйшоўшы да другога ён сказаў тое-ж. Гэты сказаў у адказ: іду, Госпадзе, і не пайшоў.

Каторы з двух выканаў волю бацькі?» Кажуць Яму: «Першы». Тады Езус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусніцы ідуць перад вамі ў Валадарства Божае.
 
Каторы з двох выканаў волю айца? Кажуць Яму: першы. Ісус кажа ім: сапраўды кажу вам, што мытнікі і блудніцы ідуць перад вамі ў Божае Валадарства.

Прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасці, і вы не паверылі яму. А мытнікі і распусніцы паверылі. Вы ж, убачыўшы, не апамяталіся пасля, каб паверыць яму.
 
Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасьці і не паверылі яму, а мытнікі і блудніцы паверылі яму. Вы-ж бачыўшы гэтае, нават потым не пакаяліся, каб паверыць яму.

Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў.
 
Паслухайце іншую прыповесьць: Быў нейкі чалавек гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго плотам, выкапаў у ім прасоўню; пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградаром, адыйшоў.

Калі ж наблізіўся час ураджаю, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць свой ураджай.
 
Калі-ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў сваіх слугаў да вінаградароў узяць свае плады.

А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі.
 
Але вінаградары, схапіўшы ягоных слугаў, аднаго зьбілі, другога забілі, а іншага пабілі каменьнем.

Той зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае.
 
Зноў паслаў ён іншых слугаў, больш чым раней, але і з імі зрабілі таксама.

Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: “Ушануюць сына майго”.
 
Уканцы ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: пасаромеюцца майго сына.

Але, убачыўшы сына, вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай”.
 
Але вінаградары, угледзеўшы сына, сказалі адзін другому: гэта насьледнік; пойдзем заб’ём яго і заўладаем ягонаю спадчынаю.

І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі.
 
І схапіўшы яго, вывелі вон з вінаградніку і забілі.

Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць з гэтымі вінаградарамі?»
 
Калі-ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што ён зробіць з тымі вінаградарамі?

Адказалі Яму: «Злачынцаў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час».
 
Кажуць Яму: злыдняў тых аддасьць ліхой сьмерці, а вінаграднік аддасьць іншых вінаградаром, каторыя будуць аддаваць яму плады ў свой час.

Езус сказаў ім: «Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: “Камень, адкінуты будаўнікамі,стаў галавою вугла.Пан учыніў гэта,і дзіўнае яно ў вачах нашых”?
 
Ісус кажа ім: няўжо вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: камень, які адкінулі будаўнічыя, той самы стаўся галарою вугла: гэта сталася ад Госпада і яно дзіўнае ў вачох нашых.

Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго.
 
Дзеля гэтага кажу вам, што адымецца ад вас Божае Валадарства і будзе дадзена народу, які будзе прыносіць плады.

І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раструшчыць».
 
адсутнічае

Калі першасвятары і фарысеі пачулі Ягоныя прыпавесці, зразумелі, што Ён гаворыць пра іх.
 
адсутнічае

Таму намагаліся схапіць Яго, але баяліся людзей, бо тыя лічылі Яго прарокам.
 
адсутнічае