Мацьвея 24 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Выйшаўшы, Езус пайшоў ад святыні. І падышлі вучні Яго, каб паказаць Яму будынкі святыні.
 
адсутнічае

А Ён сказаў ім: «Ці бачыце ўсё гэта? Сапраўды кажу вам: не застанецца тут каменя на камені, які б не быў зруйнаваны».
 
адсутнічае

Калі Ён сядзеў на Аліўнай гары, падышлі да Яго вучні асобна, кажучы: «Скажы нам, калі гэта будзе і які знак Твайго прыйсця і сканчэння свету?»
 
адсутнічае

Адказваючы, Езус сказаў ім: «Глядзіце, каб хто не звёў вас.
 
адсутнічае

Бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: “Я — Хрыстус”, і многіх звядуць.
 
адсутнічае

Вы пачуеце пра войны і весткі з войнаў. Глядзіце, не палохайцеся, бо так павінна адбыцца. Але гэта яшчэ не канец.
 
адсутнічае

Бо народ паўстане на народ, і каралеўства на каралеўства, і ў розных месцах узнікнуць паморак і землятрусы.
 
адсутнічае

Усё гэта — пачатак пакутаў.
 
адсутнічае

Пасля аддадуць вас на ўціск і будуць забіваць вас, і зненавідзяць вас усе народы за імя Маё.
 
адсутнічае

Тады шмат хто зняверыцца, і будуць выдаваць адзін аднаго і ненавідзець адзін аднаго.
 
адсутнічае

І паўстане шмат фальшывых прарокаў, і яны шмат каго звядуць.
 
адсутнічае

А з-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне.
 
адсутнічае

Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
 
адсутнічае

І гэта Евангелле Валадарства будзе абвешчана па ўсім свеце на сведчанне ўсім народам; і тады настане канец.
 
адсутнічае

Калі ж убачыце агіду спусташэння, прадказаную прарокам Даніэлем, якая пануе на святым месцы, — хто чытае, няхай разумее, —
 
адсутнічае

тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы;
 
адсутнічае

хто будзе на даху, няхай не спускаецца ўзяць рэчы з дому свайго.
 
адсутнічае

А хто на полі, няхай не вяртаецца ўзяць вопратку сваю.
 
адсутнічае

Гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні!
 
адсутнічае

Маліцеся, каб вашы ўцёкі не прыпалі на зіму ці на шабат.
 
адсутнічае

Таму што будзе тады вялікая туга, якой не было ад пачатку свету аж дагэтуль і не будзе.
 
адсутнічае

І калі б не скараціліся тыя дні, не ўратавалася б ніякае цела. Але дзеля выбраных скароцяцца дні гэтыя.
 
адсутнічае

Тады, калі хтосьці скажа вам: “Вось, тут Хрыстус”, — ці: “Там”, — не верце!
 
адсутнічае

Бо паўстануць фальшывыя месіі і фальшывыя прарокі і будуць чыніць вялікія знакі і цуды, каб увесці ў зман па магчымасці і выбраных.
 
адсутнічае

Вось, Я прадказаў вам.
 
адсутнічае

А калі вам скажуць: “Вось, Ён у пустыні”, — не выходзьце. Або: “Вось, Ён у патаемных пакоях”, — не верце.
 
адсутнічае

Бо як маланка мільгае з усходу і паказваецца аж на захадзе, такім будзе прыйсце Сына Чалавечага.
 
адсутнічае

Бо там, дзе трупы, збяруцца арлы.
 
адсутнічае

Адразу пасля нядолі тых дзён зацемніцца сонца, і месяц не дасць святла свайго, і зоркі пападаюць з неба, і пахіснуцца нябесныя сілы.
 
адсутнічае

Тады на небе з’явіцца знак Сына Чалавечага, і загалосяць усе зямныя плямёны, і ўбачаць, як Сын Чалавечы прыходзіць на аблоках з вялікай магутнасцю ў славе.
 
адсутнічае

Ён пашле анёлаў сваіх з моцным гучаннем трубы, і збяруць выбраных Яго з чатырох бакоў свету, з аднаго краю нябёс да другога.
 
адсутнічае

Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і пускае лісце, ведаеце, што блізка лета.
 
адсутнічае

Так і вы, калі ўсё гэта ўбачыце, ведайце, што блізка, пры дзвярах.
 
адсутнічае

Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, як усё гэта адбудзецца.
 
адсутнічае

Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць.
 
адсутнічае

А пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец.
 
адсутнічае

Але як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага.
 
Як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалавечага.

Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг,
 
Бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, калі Ной увайшоў ў карабель,

і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага.
 
і ня ведалі нічога, пакуль ня прыйшоў патоп ды не панёс усіх; так будзе і ў прыход Сына Чалавечага.

Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.
 
Тады будуць двух у полі, адзін возьмецца, а другі пакінецца;

Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінута.
 
дзьве, якія мелюць у жорнах; адна возьмецца, а другая пакінецца.

Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе.
 
Дык не драмеце, бо ня ведаеце ў які дзень ваш Госпад прыйдзе.

Знайце ж тое, што, калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой.
 
Вам-жа тое ведама, што калі-б гаспадар дому ведаў, у які час прыйдзе злодзей, дык ня спаў-бы і ня даў-бы падкапацца пад свой дом.

Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.
 
Дзеля гэтага і вы будзьце гатовы, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.

Хто ж верны і разумны слуга, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі даваць ім спажытак у адпаведны час?
 
адсутнічае

Шчаслівы той слуга, якога гаспадар ягоны, калі прыйдзе, застане, што ён так робіць.
 
адсутнічае

Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёй паставіць яго.
 
адсутнічае

Калі ж гэты дрэнны слуга скажа ў сэрцы сваім: “Не спяшаецца гаспадар мой”,
 
адсутнічае

і пачне біць сяброў сваіх, есці і піць з п’яніцамі,
 
адсутнічае

то гаспадар слугі гэтага прыйдзе ў дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, аб якой не ведае.
 
адсутнічае

І адлучыць яго, і вызначыць яму долю разам з крывадушнікамі. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.
 
адсутнічае