Псалтыр 137 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Ля рэк Бабілёнскіх сядзелі мы там ды плакалі, Сыон успамінаючы.
 

На вербах сярод яго мы вешалі нашыя арфы;
 

бо тыя, што нас паланілі, там песьні ад нас вымагалі, і насьмешнікі нашы — вясёласьці: А ну, засьпявайце нам з песьняў Сыонскіх!
 

Як-жа пяяці нам песьню Гасподню ў чужой старане?
 

Калі, Ерузаліме, я забуду цябе, хай адсохне правіца мая!
 

Хай язык мой прыліпне да гартані маёй, калі я ня буду помніць цябе, калі Ерузалім не пастаўлю за найвышэйшую радасьць маю!
 

Прыпомні, Госпадзе, сыном Эдомскім дзень Ерузаліму, як крычэлі яны: Далоў яго! Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!
 

О, дочка Бабілёнская, ты спусташэльніца! Шчасьлівы той, хто адплоце табе за ўсё, што ты нам зрабіла!
 

Багаслаўлены, хто дзіцянятак тваіх, схапіўшы, паб’е аб каменьне.