Псалтыр 112 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Альлілуя!Шчасьлівы той муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць запаведзі Яго.
 

Магутным будзе семя яго на зямлі; багаслаўлены будзе род пабожных.
 

Дастатак і багацьце ў доме ягоным, і справядлівасьць яго трывацьме навекі.
 

Усходзе ў цемры сьвятло пабожным; яно ласкавае й міласэрнае й справядлівае.
 

Шчасьціць таму, хто міласэрны й пазычае; хто справы свае вядзе водле права!
 

Бо ён ніколі не пахісьнецца; вечная памяць будзе ўдзелам пабожнага.
 

Нечага баяцца яму весткі благое; цьвёрдае сэрца яго, поўна надзеі на Госпада.
 

Бясьпечна сэрца ў яго, ня будзе палохацца ён, дакуль угледзіць гібель сваіх прыгнетацеляў.
 

Раздаваў ён шчодра, абдорываў убогіх; справядлівасьць яго навекі трывае, рог яго ў славе ўздымаецца.
 

Угледзіць гэта бязбожны ды будзе злаваць; скрыгатаць ён будзе зубамі й загіне; загіне й жаданьне бязбожнага.