Псалтыр 14 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Кіраўніку хору: псальм Давідавы.Казаў дурны ў сэрцы сваім: Няма Бога! Папсаваліся яны ды агідныя рэчы рабілі; ня было нікога, каб рабіў дабро.
 

Глянуў Госпад з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, што Бога шукае.
 

Усе чыста адхінуліся, усе аказаліся папсаванымі; ня было нікога тамака, хто-б рабіў дабро: нікагусенькі!
 

Няўжо-ж не апамятаюцца ўсе злачынцы, што народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, ды Госпада не прызываюць?
 

Дык задрыжаць яны там ад страху, бо ёсьць Госпад сярод роду справядлівых!
 

Радай убогага вы пагарджаеце, але Госпад — надзея для яго.
 

Ах, каб-жа прыйшло збаўленьне з Сыону для Ізраіля! Калі Госпад адменіць лёс народу Свайго, усьцешыцца Якуб, і радавацца будзе Ізраіль!