Псалтыр 43 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Судзі мяне, Божа, і справу маю Ты вядзі супраць народу бяз сэрца! Ад людзёй крывадушных і несправядлівых вызваль Ты мяне!
 

Бо Ты — Бог, абарона мая. Чаму Ты мяне адцураўся? Чаму я ў суме хаджу праз уціск варожы?
 

Пашлі Тваю сьветласьць і праўду Тваю, каб вялі мяне ды завялі на гару сьвятую Тваю і да сялібы Тваёй!
 

І прыйду я к ахвярніку Божаму, к Богу радасьці, ўцехі маёй, ды на гусьлях буду хваліць Цябе, Божа, мой Божа!
 

Чаму ты сумуеш, душа мая? І чаму ў-ва мне ты калоцішся? Бо йшчэ буду хваліці Яго, успамогу і Бога майго!