Псалтыр 148 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Л. Гарошка
Альлілуя!Хвалеце Госпада з неба, хвалеце Яго на вышынях нябесных!
Хвалеце Яго, усе Яго Ангелы! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя!
Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоры ясныя!
Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што пад нябёсамі!
Няхай яны хваляць імя Госпада, бо Ён загадаў, і стварыліся,
і паставіў іх на ўсе часы й вякі; даў ім закон, і не пераступяць яго.
Хвалеце Госпада ад зямлі, страхоцьці марскія і ўсе бяздоньні!
Агонь і град, сьнег і туман, і ты, вецер бурны, што загад Яго выпаўняеш,
вы, горы й узгоркі ўсе, вы, дрэвы пладовыя й кедры ўсе,
вы, зьверы дзікія і кожна жывёла, вы, гады і птушкі крылатыя,
вы, цары зямныя і ўсе народы, князі й усе судзьдзі зямлі,
Вы, дзяцюкі, вы, дзяўчаты, вы, старыя ды разам з малымі,
хвалеце імя Гасподняе, бо толькі Ягонае імя вывышшана; бліск Яго над зямлёю і небам!
Ён дараваў народу Свайму рог высака ўзьняты; дык хвала Яму ад усіх Ягоных пабожных, ад сыноў Ізраілявых, ад народу блізкога Яму! Альлілуя!