Псалтыр 82 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Псальм Асапавы.Бог стаіць сярод зграмаджэньня Божага, сярод багоў Ён суд спаўняе:
 

Дакуль будзеце судзіць несправядліва і паказваць бязбожнікам староннасьць сваю? (Зэля)
 

Вядзеце справу ўбогіх і сіротаў; нешчасьлівым і бедным акажэце справядлівасьць.
 

Ратуйце мізэрных і ўбогіх, із рук бязбожнікаў вызваляйце!
 

Ды нічога ня ведаюць, не разумеюць, і ў цемры ходзяць яны; захісталіся ўсе падваліны зямлі!
 

Хоць і сказаў Я: вы — багі, ўсе вы сыны Найвышэйшага, —
 

аднак, вы памрэцё, як людзі, паўпадаеце, як кожны з князёў.
 

Паўстань, о Божа, судзі зямлю, бо-ж Ты ўладар, дзедзіч усіх народаў.