Псалтыр 24 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Псальм Давідавы.Гасподня ёсьць зямля і што напаўняе яе, сусьвет ды ўсё, што жывець у ім.
 

Бо Госпад паклаў асновы яго на морах — і на водах угрунтаваў яго.
 

Каму можна ўзыйсьці на гару Гасподнюю, і хто на месцы Яго сьвятым стаяць мае?
 

Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не нагінае й ня божыцца крывадушна, —
 

той атрымае багаслаўленьне ад Госпада й справядлівасьць ад Бога, Які дапамагае яму.
 

Гэта род тых, што шукаюць Яго, што шукаюць аблічча Твайго, Божа Якубавы! (Зэля)
 

Расчыняйцеся, вароты высокіяі Але, расчыняйцеся, вароты адвечныя, каб увайшоў Цар Славы!
 

Хто-ж ёсьць Цар Славы? Госпад магутны і сільны, Госпад, дужы ў барацьбе.
 

Расчыняйцеся, вароты высокія! Але, расчыняйцеся, вароты адвечныя, каб увайшоў Цар Славы!
 

Хто-ж ёсьць Цар Славы? Госпад войск нябесных — Ён ёсьць Цар Славы! (Зэля)