Судзьдзяў 15 разьдзел
Кніга Судзьдзяў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
І было за колькі дзён, у часе жніва пшонкі, і даведаўся Самсон да жонкі свае з казянём, і сказаў: «Увыйду да жонкі свае ў пакой ейны»; і ня даў яму айцец ейны ўвыйсьці.
А па нейкім часе, калі настаў дзень жніва пшаніцы, Самсон прыйшоў, жадаючы наведаць жонку сваю, і прынёс ёй казляня з казінага статка. Калі хацеў увайсці, як звычайна, у пакой яе, бацька яе забараніў яму,
І сказаў айцец ейны: «Я з пэўнасьцяй сказаў, што ты напэўна зьненавідзіў яе, і я аддаў яе прыяцелю твайму. Ці меншая сястра ейная не харошшая за яе; хай яна будзе табе замест яе».
кажучы: «Думаў я, што ты ненавідзіш яе, і таму аддаў яе сябру твайму; але яна мае малодшую сястру, прыгажэйшую за яе: хай яна будзе табе жонкаю».
І сказаў Самсон ім: «Цяпер я буду нявіньнейшы за Пілішчан, калі зраблю ім ліха».
Адказаў яму Самсон: «З гэтага дня не буду вінаваты адносна філістынцаў, бо буду вам рабіць шкоду».
І пайшоў Самсон, і ўлавіў трыста лісоў, і ўзяў палаючыя сьветачы, і зьвярнуў хвост да хваста, і ўсунуў па сьветачу пасярод двух хвастоў.
І пайшоў Самсон, і налавіў трыста лісаў, і звязаў іх хвост да хваста, а пасярэдзіне, між двума хвастамі, прычапіў па адной паходні.
І запаліў цяпло ў сьветачах, і пусьціў іх на збожжа на пню Пілісцкае, і выпаліў ад капы, аж да стаячага на пню, і аж да вінішчаў а аліўнікаў.
Запаліўшы паходні, ён пусціў лісаў, каб яны разбегліся ў розныя бакі. Лісы адразу ж пабеглі на палі філістынцаў. Запаліўшы іх, яны спалілі і ўжо сабраны ўраджай, і тое, што ў той час было ў сцябле, так што полымя ахапіла нават і вінаграднікі з маслінавымі гаямі.
І казалі Пілішчане: «Хто гэта зрабіў?» І сказалі: «Самсон, зяць Фімнафяніна, бо ўзяў жонку ягоную й аддаў прыяцелю ягонаму». І зышлі Пілішчане, і спалілі цяплом яе й айца ейнага.
І пыталіся філістынцы: «Хто гэта зрабіў?» Ім адказалі: «Гэта Самсон, зяць аднаго чалавека з Тамны, бо ён адабраў у яго жонку і аддаў яе іншаму — вось што ён зрабіў». Дык пайшлі тады філістынцы і спалілі жанчыну і бацьку яе.
І сказаў Самсон: «Хоць вы зрабілі гэта, але я памшчу вам самым, і тады перастану».
А Самсон сказаў ім: «Калі вы так робіце, то не супакоюся, пакуль вам не адпомшчу».
І зьбіў ён ім галёнкі а сьцёгны зьбіцьцём вялікім, і зышоў, і жыў у раськепіне скалы Етам.
І прынёс ім вялікае знішчэнне, перабіваючы сцёгны і лыткі. А ён пайшоў і абжыўся ў пячоры скалы ў Этаме.
І ўзышлі Пілішчане, і разьлягліся табарам у Юдэі, і расьцягнуліся аж да Легаў.
І пайшлі філістынцы ў зямлю Юды і сталі лагерам, і да Лехіaдаходзілі іх войскі.
І сказалі людзі Юдэі: «Чаго вы ўзышлі на нас?» Яны сказалі: «Зьвязаць Самсона ўзышлі мы, зрабіць яму, як ён зрабіў нам».
І сказалі ім тады людзі з пакалення Юды: «Чаму вы выступілі супраць нас?» Яны адказалі: «Прыйшлі мы, каб злавіць Самсона і аддаць яму за тое, што ён нам зрабіў».
І зышлі тры тысячы чалавекаў зь Юдэі да раськепінаў скалы Етам, і сказалі Самсону: «Ці ня ведаеш ты, што Пілішчане пануюць над намі? І што гэта ты зрабіў нам?» А ён сказаў ім: «Як яны зрабілі імне, так і я зрабіў ім».
Дык тры тысячы мужчын з пакалення Юды пайшлі да пячоры скалы ў Этаме і сказалі Самсону: «Ці ты не ведаеш, што філістынцы валадараць над намі? Чаму ты пажадаў зрабіць гэта?» Ён ім адказаў: «Як яны зрабілі мне, так і я ім зрабіў».
І сказалі яму: «Каб зьвязаць цябе зышлі мы, каб аддаць цябе ў руку Пілішчанам». І сказаў ім Самсон: «Прысягніце імне, што вы не нападзіце на мяне».
«Прыйшлі мы, — кажуць яму, — звязаць цябе і выдаць у рукі філістынцаў». Сказаў ім Самсон: «Прысягніце і паабяцайце мне, што мяне не заб’яце».
І сказалі яму: «Не, мы адно зьвяжам цябе й аддамо цябе ў рукі іх, але ня зробім табе сьмерці». І зьвязалі яго двума новымі паварозамі, і зьвялі яго із скалы.
Яны сказалі: «Не заб’ём, але звязанага, выдадзім цябе». І звязалі яго дзвюма новымі вяроўкамі, і звялі яго са скалы ў Этаме.
Ён прышоў да Легаў. І Пілішчане крычэлі наўпярэймы яму. І зышоў на яго Дух СПАДАРОЎ, і сталі паварозы, што былі на руках ягоных, як лён, які прагарэў цяплом, і разьлезьліся паварозы ягоныя з рук ягоных.
Калі прыбыў ён у Леху і філістынцы з крыкам выйшлі яму насустрач, Дух Госпадаў сышоў на яго, і, як звычайна знішчаецца лён ад вогненнага дыму, так вяроўкі, якімі быў ён звязаны, рассыпаліся і развязаліся.
Знайшоў ён вагкую асьліную шчэляпу, і, выцягнуўшы руку сваю, узяў яе, і паразіў ёю тысяча чалавекаў.
Тады, знайшоўшы яшчэ свежую асліную сківіцу, ён, схапіўшы яе, знішчыў ёю тысячу чалавек.
І сказаў Самсон: «Шчэляпаю асьлінай гурбу, гурбы, шчэляпаю асьлінаю паразіў я тысяча чалавекаў».
І сказаў ён: «Сківіцаю аслінаю я знішчыў іх, сківіцаю дзіцяняці аслінага тысячу чалавек я забіў!»
І было, як ён скончыў гукаць, то кінуў шчэляпу з рукі свае і назваў тое месца: Рамаф-Легі.
І, калі пракрычаў ён гэтыя словы, кінуў з рукі сківіцу і назваў тое месца Рамат-Лехіb.
І ўсьмяг вельма, і загукаў да СПАДАРА, і сказаў: «Ты даў у руку слугі Свайго вялікае выбаўленьне гэтае; а цяпер памру я ад смагі й лучу ў рукі неабрэзаных».
І, чуючы вялікую смагу, паклікаў ён Госпада, і казаў: «Ты рукою слугі Свайго даў гэта найвялікшае збаўленне і перамогу, і вось, я паміраю ад смагі і траплю ў рукі неабрэзаных».
І раськяпіў Бог раськепіну, што ў Легах, і пацякла зь яе вада. Ён напіўся, і зьвярнуўся дух ягоны, і ён ажыў; затым ён назваў імя месца гэтага: «Жарало гукаючага», каторае ў Легах аж дагэтуль.
Тады Бог адкрыў скалу ля Лехі і выцекла адтуль вада. Напіўшыся вады, ён ажыў духам і набраўся сілы. Таму тое месца называюць Эн-Гакарэcда сённяшняга дня.
І судзіў ён Ізраеля за дзён Пілішчан дваццаць год.
І быў ён суддзёю Ізраэля ў дні філістынцаў дваццаць гадоў.