Эклезіяста 6 разьдзел
Кніга Эклезіяста, альбо Прапаведніка
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Леаніда Галяка
Ё ліха, каторае я бачыў пад сонцам, і шмат яго сярод людзёў:
Ёсьць зло, якое я бачыў пад сонцам і яно часта здараецца паміж людзьмі.
Чалавеку даў Бог багацьце, маемасьць а чэсьць, і няма нястачы душы ягонай ні ў чым, чаго душа ягоная жадае; не даець, адылі, Бог яму сілы есьці з гэтага, але чужнік есьць гэта: гэта марнасьць, і благі боль.
Бог дае чалавеку багацьце, маемасьць і славу, і няма для ягонай душы нястачы ні ў чым, чаго-б ён не пажадаў, але не дае яму Бог карыстацца з гэтага, а карыстае чужы чалавек. Гэта дарэмнасьць і цяжкая бяда.
Калі народзе сто дзяцей, і будзе жыць шмат год, так што дні год ягоных будуць чысьленыя, але душа ягоная не насыціцца дабром, і таксама ня будзе ён мець пахову, то я скажу: ськідышу ляпей, як яму;
Калі-б нехта спладзіў сто дзяцей і пражыў шмат гадоў і прадоўжыліся-б дні ягонага жыцьця, але душа ягоная ня цешылася-б дабром, і ня было-б яму хаўтураў, дык я сказаў бы: — мёртва народжаны шчасьлівейшы за яго;
Бо ён прыходзе ў марнасьці і адыходзе ў цямноту, і цямнотаю імя ягонае пакрыецца;
бо такі папусту прыйшоў і адыйшоў у цемру і імя ягонае пакрылася цемраю.
Таксама сонца ён ня бачыў ані знаў: у гэтага болей супакою, чымся ў гэнага.
Ён нават ня бачыў і ня ведаў сонца: яму лепшы адпачынак, чым гэнаму.
Але, хоць бы ён жыў двойчы тысяча год, ня бачыў, адылі, дабра, ці ня ўсе пойдзе ў вадно месца?
А гэны хаця-б пражыў дзьве тысячы гадоў, а ня цешыўся дабром, ці-ж не ў адно месца ідуць усі?
Уся гарапашнасьць людзіны дзеля роту ейнага, і ўсё ж душа яе не напаўняецца.
Уся праца чалавека для ягонага роту, а душа ягоная ня можа насыціцца.
Якая перавага мудрага над неразумным, беднага, што ўмее абыходзіцца, перад жывучымі?
Якую-ж перавагу мае мудры перад дурнем, якое — бядака, які ўмее хадзіць перад жывучымі?
Валей бачаньне ачыма, чымся лятунак душы. Гэта таксама марнасьць а немарасьць духа.
Лепш бачыць вачыма, чым пажадаць толькі душою, але і гэта — дарэмнасьць і мука духа.
Што было, даўно названа імя яго, ведалі, што гэта — чалавек, і што ён ня можа прававацца з тым, хто дужшы за яго.
Што існуе, таму ўжо данае імя і ведама, што гэта чалавек, і што ня можа ён спрачацца з сільнейшым ад яго.
Гэта ж шмат рэчаў, што павялічаюць марнасьць: якая ж перавага людзіне?
Многа ёсьць такіх рэчаў, якія памнажаюць марнасьць, які-ж пажытак мае з іх чалавек.
Бо хто ведае, што добрае чалавеку ў жыцьцю, у ліку дзён жыцьця марнасьці ягонае, каторыя ён каратае, як сьцень? Бо хто можа сказаць людзіне, што будзе пад сонцам просьле яе?
Бо-ж хто ведае, што добра для чалавека ў гэтым жыцьці, у ўсе дні марнага ягонага жыцьця, якія мінаюць, як цені? І хто скажа чалавеку, што будзе пасьля яго пад сонцам.