Псалтыр 110 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Псальма Давідава. Агаласіў СПАДАР Спадару майму: «Сядзі праваруч Мяне, пакуль зраблю непрыяцеляў Тваіх казулькаю Тваёй».
 

Ськіпетру сілы Твае пашлець СПАДАР із Сыёну: радзь сярод непрыяцеляў Сваіх.
 

Люд Твой ахвотны ў дзень сілы Твае. У харашыні сьвятасьці ад дзетніцы, ад золку Ты маеш расу маладосьці Свае.
 

Прысягнуў СПАДАР і ня каяцца: «Ты сьвятар на векі подле парадку Мелхісэдэкавага».
 

Спадар па правіцы Тваёй; разьмяжджуле ў дзень гневу Свайго каралёў;
 

Будзе судзіць сярод паган, напоўне трупамі, разьмяжджуле галавы ў чысьленых краёх.
 

З цур’я на дарозе будзе піць, затым падыйме галаву.