Псалтыр 61 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма Давідава.
 

Пачуй мае галашэньне, Божа, выслухай малітву маю.
 

З канца зямлі гукаю да Цябе, як сэрца мае мляўкае; на скалу, вышшую за мяне, узьвядзі мяне;
 

Бо Ты быў уцёкам маім, моцнаю вежаю супроці непрыяцеляў.
 

Буду жыць у будане Тваім на векі, схаваюся ў схове крылаў Тваіх (Сэля);
 

Бо Ты, Божа, пачуў абятніцы мае, Ты даў імне спадак тых, што баяцца імені Твайго.
 

Дні да дзён каралёвых Ты дадай, а гады ягоныя з роду да роду;
 

Няхай сядзіць вечна перад Богам; прызнач ласку а праўду сьцерагчы яго.
 

І буду заўсёды пяваць імені Твайму, каб заладзіць абятніцы свае дзень удзень.