Псалтыр 15 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Псальма Давідава. СПАДАРУ, хто можа перабываць у будане Тваім? хто можа жыхарыць на сьвятой гары Тваёй?
 

Хто ходзе беззаганна і чыне справядлівае, і гукае праўду ў сэрцу сваім;
 

Хто не агукае языком сваім і ня дзее ліха прыяцелю свайму, не пашырае ганьбы на прыяцеля свайго;
 

Агідны ў ваччу ягоным пагрэбаваны; але тых, што баяцца СПАДАРА, ён паважае; прысягнець на ліха, і не мяняе;
 

Хто срэбра свайго не аддасьць на працэнты і лапаноў супроці нявіннага ня прыйме. Хто робе гэта, не пахісьнецца на векі.