Псалтыр 52 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Кіраўніку хору. Навука Давідава.
 

Як прышоў Доіґ Едомлянін, і наказаў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прышоў да дому Агімелехавага».
 

Чаго ты хвалішся ліхам, дужасіле? ласка Божая ўвесь дзень.
 

Нягоднасьць выдумляе язык твой; як войстрая брытва, робе ашуку.
 

Ты палюбіў ліха болей за дабро і ману болей, чымся гукаць справядлівасьць. Сэля.
 

Ты палюбіў усі словы кусьлівыя, ашукны языча!
 

Але Бог зломе цябе назаўсёды, Ён адатнець і вырве цябе з будану і карэнь твой ізь зямлі жывых. Сэля.
 

І абачаць справядлівыя, і збаяцца, і пасьмяюцца зь яго:
 

«Во чалавек, што не замеў Бога за горад свой, але спадзяецца на множасьць багацьця свайго й мацуецца ў нягоднасьці сваёй».
 

Але я, як зялёнае аліўнае дзерва ў доме Божым, спадзяюся на ласку Божую на векі а векі.
 

Я буду дзякаваць Табе вечна, бо Ты ўчыніў гэта. Я буду спадзявацца на імя Твае, бо яно добрае ў дабрачэсьлівых.