Псалтыр 67 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма. Песьня.
 

Хай Бог зьмілуецца над намі і дабраславе нас, зазьзяе відам Сваім над намі (Сэля),
 

Каб пазнаць на зямлі дарогу Тваю, сярод усіх народаў спасеньне Твае.
 

Няхай хваляць Цябе люды, Божа; няхай хваляць Цябе ўсі людзі!
 

Няхай народы вяселяцца а пяюць, бо Ты судзіш людзёў справядліва й радзіш народы на зямлі. Сэля.
 

Няхай люды хваляць Цябе, Божа; няхай хваляць Цябе ўсі людзі!
 

Зямля дала свой урод: дабраславіў нас Бог, Бог наш.
 

Дабраславіў нас Бог, і будуць баяцца Яго ўсі канцы зямлі.