1 Запраўды, запраўды кажу вам: хто не дзьвярыма уваходзіць у авечы двор, але пералазіць інакш, тои злодзей і разбойнік.
2 А хто ўваходзіць дзьвярыма, той пастыр авечак.
3 Яму адчыняе прыдзьверны, і авечкі чуюць голас ягоны, калі ён кліча сваіх авечак паводля імя, і выводзіць іх.
4 І, калі вывядзе сваіх авечак, ідзе перад імі; і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць голас ягоны;
5 За чужым-жа ня ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу.
6 Гатую прыповесьць сказаў ім Ісус, але яны не зразумелі пра што Ён гаварыў ім.
7 Дый зноў Ісус сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам, што Я дзьверы авечак.
8 Усе, колькі іх ня прыходзіла перада Мною — зладзеі ды грабежнікі, але авечкі ня слухалі іх.
9 Я — дзьверы; хто ўвойдзе праз Мяне, збаўленым будзе, і ўвойдзе і выйдзе, і пасьцьбішча знойдзе.
10 Злодзей прыходзіць толькі дзеля таго, каб украсьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб мелі жыцьцё і мелі шмат болей.
11 Я пастыр добры: добры пастыр аддае жыцьцё свае за авечак.
12 А найміт ня пастыр, для якога авечкі не свае; ён бачыць як прыходзіць воўк, і пакідае авечкі і ўцякае: і воўк хапае іх, і разганяе авечкі.
13 Найміт-жа ўцякае, бо ён наймі і ня турбуецца пра авечкі.
14 Я добры пастыр і ведаю, хто Мае — і Мае ведаюць Мяне.
15 Як Ацец ведае Мяне, гэтак і Я ведаю Яго і жыцьцё Маё аддаю за авечак.
16 Маю Я і іншых авечак, што ня з гэтага двара, і гэтых трэба Мне прывесьці, каб і яны пачулі голас Мой; і будзе адно стада і адзін Пастыр.
17 Затым любіць Мяне Ацец, што Я аддаю жыцьцё Сваё, каб узяць яго ізноў.
18 Ніхто не бярэ яго ад Мяне, але Я Сам аддаю яго; бо маю ўладу аддаць яго і ўладу ўзяць ізноў яго. Гэты загад Я атрымаў ад Айца Майго.
19 З прычыны гэтых словаў ізноў стаўся распадзел сярод Юдэяў.
20 Шматлікія зь іх казалі Ён мае злога духа ў Сабе і шалее: чаму вы слухаеце Яго?
21 Іншыя казалі: гэтыя словы ня ёсьць апанаванага злым духам; ці-ж можа злы дух адчыняць вочы сьляпым?
22 І было тады ў Ерузаліме сьвята адновы, і была зіма.
23 І хадзіў Ісус у сьвятыні, у Салямонавым стоа.
24 Тады абступілі Яго Юдэі і казалі Яму: дакуль будзеш трымаць душу нашу ў няпэўнасьці? Калі Ты Хрыстос, скажы нам проста.
25 Ісус адказаў ім: Я сказаў вам, і вы ня верыце; справы, што Я чыню ў імя Айца Майго, яны сьведчаць пра Мяне.
26 Але вы ня верыце, бо вы не з Маіх авечак, гэтак, як і казаў Я вам.
27 Авечкі Мае чуюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.
28 І Я даю ім вечнае жыцьцё, і яны ніколі не памруць; і ніхто ня вырве іх з рукі Мае.
29 Ацец Мой, Каторы даў Мне іх, большы за ўсіх; і ніхто ня можа вырваць іх з рукі Айца Майго.
30 Я і Ацец — адно.
31 Тут зноў Юдэі ўхапіліся за камяні, каб укаменаваць Яго.
32 Ісус адказаў ім: шмат добрых дзеяньняў паказаў Я вам ад Айца Майго; за якое зь іх хочаце Мяне каменазаць?
33 Адказалі Яму Юдэі, кажучы: не за добрае дзеяньне хочам пабіць Цябе каменьмі, але за тое, што Ты зьневажаеш Бога, ды што Ты, будучы чалавекам, чыніш Сябе Богам.
34 Ісус адказаў ім: ці не напісана ў праве вашым: Я сказаў — вы багі.
35 Калі Ён назваў багамі тых, да каторых слова Божае было накіравана /а Пісаньне ня можа быць зламаным/,
36 Дык як-жа Таму, Каторага Ацец усьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: зьневажаеш, — за тое, што Я сказаў: Я Сын Божы?
37 Калі Я не раблю дзеяньняу Айца Майго, ня верце
38 Калі-ж раблю, і ня верыце Мне, дык верце дзеяньням Маім, каб ведалі і паверылі, што Ацец ўва Мне, і Я ў Ім.
39 І зноў шукалі яны, каб узяць Яго, але Ён ухіліўся з рук іхных.
40 І пайшоў ізноў за Іёрдан, на тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там.
41 І шматлікія прыйшлі да Яго і казалі, што Ян не зрабіў ніводнага цуду; але ўсё, што Ян сказаў пра Яго, было праўдзівым.
42 І шматлікія тамака ўверавалі ў Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.