Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Эзрына 6 Эзрына 6 разьдзел

1 Тады кароль Дар даў расказаньне, і шукалі ў Бабілёне, у кнігасхове, куды клалі скарбы.
2 І знойдзены ў Екбатане, у палацу, каторы ў краіне Міды, адзін зьвітак, і ў ім запіс гэтак напісаны:
3 «Першага году караля Кіра, кароль Кір даў расказаньне праз дом Божы ў Ерузаліме: "Хай становяць дом на тым месцу, ідзе абракаюць аброкі, і хай будзе паложаны трывалкі под пад яго; увышкі ён шасьцьдзясят локцяў, ушыркі ён шасьцьдзясят локцяў.
4 Тры рады зь вялікіх камянёў, і рад із новага дзерва; выдаткі ж хай даюць із каралеўскага дому.
5 Дый судзьдзе дому Божага, залатое а срэбнае, каторае Невухаднецар вывез із дому Ерузалімскага й завёз да Бабілёну, хай зьвернецца а пойдзе да дому Ерузалімскага, на месца свае, і месца ім у доме Божым".
6 Дык, Фафнаю, зарэчны вайвода, а Шэфар-Бознаю, ізь сябрамі нашымі Афарсахеямі, што за ракою, — аддальцеся стуль.
7 Не запыняйце работы пры гэтым доме Божым: няхай вайвода Юдэйскі а старцы Юдэйскія становяць гэны дом Божы на месцу яго.
8 І я даю расказаньне праз тое, чым вы маеце памагаць старцом тым Юдэйскім у будоўлі таго дому Божага: з маемасьці каралеўскае — зарэчнае дані — без адвалокі бярыце й давайце тым людзём, каб работа не запынялася;
9 І колькі надабе — ці цялят-бычкоў, ці бараноў а баранчыкаў, на ўсепаленьні Богу нябёснаму, таксама пшонкі, солі, віна а алівы, як скажуць сьвятарове Ерузалімскія, хай выдаюць ім дзень у дзень, без запыну,
10 Каб яны абракалі аброк прыемны Богу нябёснаму й маліліся за жыцьцё караля а сыноў ягоных.
11 Я ж даю расказаньне, што які чалавек зьмене гэтае слова, будзе вынята бярно з дому ягонага, і будзе падняты ён і прыбіты да яго, а дом ягоны за тое будзе абернены ў кучу гною.
12 І Бог, каторага імя там вітае, няхай ськіне кажнага караля а люд, што выцягнуў бы руку сваю, каб зьмяніць на шкоду гэтага дому Божага ў Ерузаліме. Я, Дар, даў гэтае расказаньне; хай будзе яно борзда поўнена».
13 Тады Фафнай, зарэчны вайвода, Шэфар-Бознай а сяброве іхныя, — як расказаў кароль Дар, так борзда й рабілі.
14 І старцы Юдэйскія станавілі, і шчасьціла ім, подле прароцтва Гаґея прарокі а Захары Ідзянка. І пастанавілі, і скончылі, подле расказаньня Бога Ізраелявага, і подле расказаньня Кіра а Дара а Артаксэркса, каралёў Пэрскіх.
15 І скончаны дом гэты да трэйцяга дня месяца адара шостага году дзяржавы караля Дара.
16 І сынове Ізраелявы, сьвятарове а Левітаве а іншыя із сыноў Ізраелявых із палону, з радасьцяй пасьвяцілі гэты дом Божы.
17 І абраклі на пасьвячэньне гэтага дому Божага: сто цялят-бычкоў, дзьвесьце бараноў, чатырыста баранчыкаў, і на аброк за грэх за ўсяго Ізраеля двананцаць казлоў, подле ліку плямёнаў Ізраелявых.
18 І пастанавілі сьвятароў, подле разьдзелаў іхных, і Левітаў, подле радоў іхных, на службу Божую ў Ерузаліме, подле пісаньня ў кнізе Масеявай.
19 І палоненікі сьвяткавалі пасху чатырнанцатага дня першага месяца;
20 Бо ачысьціліся сьвятарове а Левітаве, — усі яны, як адзін, былі чыстыя; і зарэзалі пасху ўсім палоненікам, братом сваім, сьвятаром і сабе.
21 І елі сынове Ізраелявы, што зьвярнуліся з палону, і ўсі, што аддзяліліся да іх ад плюгаўства народаў зямлі, каб шукаць СПАДАРА, Бога Ізраелявага.
22 І сьвяткавалі зь весялосьцяй сьвята праснакоў сем дзён, бо СПАДАР разьвесяліў іх і абярнуў да іх сэрца караля Асырскага, каб пасіліць рукі іхныя пры будоўлі дому СПАДАРА, Бога Ізраелявага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Эзрына, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.