1 І было таго дня, як Масей скончыў станавіць вітальню, і памазаў яе, і пасьвяціў яе а ўсе судзьдзе яе, і аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і памазаў іх і пасьвяціў іх;
2 Тады дабліжыліся князі Ізраелявы, галавы дому айцоў сваіх, яны князі плямёнаў, каторыя стаялі над тымі, што былі палічаныя,
3 І прынесьлі аброкі свае перад відам СПАДАРА, шэсьць накрытых калясьнікоў і двананцаць валоў, па адным калясьніку ад двух князёў і па адным валу ад кажнага, і дабліжылі гэта перад вітальню.
4 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
5 «Вазьмі ад іх; няхай будуць на работу пры службе будану збору; і аддай іх Левітам, кажнаму чалавеку подле службы іх».
6 І ўзяў Масей калясьнікі а валы, і аддаў іх Левітам.
7 Два калясьнікі й чатыры валы аддаў сыном Гірсонавым, подле службы іхнае.
8 І чатыры калясьнікі й восьмі валоў аддаў сыном Мераравым, подле службы іхнае, пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара.
9 А сыном Когафовым ня даў, бо служба сьвятыні на іх, на плячох яны маюць насіць.
10 І дабліжылі князі на пасьвячэньне аброчніка таго дня, як ён быў памазаны; і дабліжылі князі аброкі свае да аброчніка.
11 І сказаў СПАДАР Масею: «Па адным князю ў дзень, па адным князю ў дзень хай абракаюць аброкі свае на пасьвячэньне аброчніка».
12 І быў абракаючым першага дня свой аброк Наасон Амінадавёнак ад плямені Юдзінага.
13 І аброк ягоны быў: адна срэбная міса вагою сто трыццаць, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненай на аліве, на аброк хлебны,
14 Ложка адна дзесяцёх сыкляў, залатая, поўная кадзіла,
15 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык на ўсепаленьне,
16 Адно казянё на аброк за грэх,
17 На аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Наасона Амінадавёнка.
18 На другі дзень дабліжыў Нафанаель Цуаронак, князь плямені сыноў Іссасхаровых.
19 Ён дабліжыў дар свой: адну срэбную місу вагою сто трыццаць, адну срэбную крапельную чару семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
20 Адну залатую ложку зь дзесяцёх сыкляў, поўную кадзіла,
21 Адно цялё-бычка, аднаго барана, аднаго аднагодняга баранчыка, на ўсепаленьне,
22 Адно казянё на аброк за грэх,
23 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Нафанаеля Цуаронка.
24 На трэйці дзень князь сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак.
25 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
26 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
27 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
28 Адно казянё на аброк за грэх,
29 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елява Гелонёнка.
30 На чацьверты дзень князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак.
31 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
32 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
33 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
34 Адно казянё на аброк за грэх,
35 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Еліцура Шэдэўронка.
36 На пяты дзень князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак.
37 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
38 Ложка адна зь дзесяцёх сыкляў залатая, поўная кадзіла,
39 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
40 Адно казянё на аброк за грэх,
41 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Шэлумеля Цурышаддаёнка.
42 На шосты дзень князь сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак.
43 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
44 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
45 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
46 Адно казянё на аброк за грэх,
47 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Елясафа Дэгуелёнка.
48 На сёмы дзень князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак.
49 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыневае на аліве, на аброк хлебны,
50 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
51 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
52 Адно казянё на аброк за грэх,
53 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елішамы Амігудзёнка.
54 На восьмы дзень князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак.
55 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
56 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
57 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
58 Адно казянё на аброк за грэх,
59 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Ґамалеля Педацуронка.
60 На дзявяты дзень князь сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак.
61 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
62 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
63 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
64 Адно казянё на аброк за грэх,
65 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Авідана Ґідэонёнка.
66 На дзясяты дзень князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак.
67 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
68 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
69 Адно цялё бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
70 Адно казянё на аброк за грэх,
71 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэга аброк Агіезэра Амішаддаёнка.
72 На адзінанцаты дзень князь сыноў Ашэравых Пагіель Охранёнак.
73 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны.
74 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
75 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
76 Адно казянё на аброк за грэх,
77 І на супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Пагіеля Охранёнка.
78 На двананцаты дзень князь сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак.
79 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
80 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
81 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
82 Адно казянё на аброк за грэх,
83 І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Агіры Енанёнка.
84 Во дары пры пасьвячэньню аброчніка, у дзень памазаньня яго, ад князёў Ізраелявых: срэбных місаў двананцаць, крапельных срэбных чараў двананцаць, залатых ложак двананцаць;
85 Па сто трыццаць сыкляў срэбла ў кажнай місе і па семдзясят у кажнай крапельнай чары; усяго срэбла ў гэтых судзінах дзьве тысячы чатырыста сыкляў, подле сыклю сьвятыні.
86 Залатых ложак двананцаць, поўных кадзіла, дзесяць у кажнай ложцы, подле сыклю сьвятыні; усяго золата ў ложках сто дваццаць сыкляў.
87 Увесь буйны статак на ўсепаленьне: двананцаць валоў, двананцаць бараноў, двананцаць аднагодніх баранчыкаў, а пры іх хлебны аброк; і на аброк за грэх двананцаць казлоў;
88 І ўсяго із статку буйнога аброку супакойнага дваццаць чатыры валы, шасьцьдзясят бараноў, шасьцьдзясят казлоў, шасьцьдзясят аднагодніх баранчыкаў. Гэта дары пры пасьвячэньню аброчніка просьле памазаньня яго.
89 І як Масей уходзіў у будан збору, каб гутарыць ізь Ім, чуў голас, гукаючы яму зь века, каторае над скрыняю сьветчаньня памеж двух херуваў, і Ён гукаў яму.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 7 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.