Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Якава 3 Якава 3 разьдзел

1 Няхай вас ня шмат будзе вучыцелямі, браты мае, ведаючы, што цяжшы суд адзяржым,
2 Бо мы ўсі часта спатыкаемся, Хто не спатыкаецца ў слове, тый дасканальны муж, дуж закілзаць і ўсе цела свае.
3 Гля, мы кілзаем коні, каб яны слухалі нас і кіруем усе цела іхнае.
4 Вось, і караблі, такія вялікія і гнаныя буйнымі вятрамі, кіруюць малюсенькім штырном, куды хоча штырнік.
5 Так і язык — малюсенькі арґан, а вялікімі рэчамі вяльмуецца. Гля, малюсенькі агонь як шмат лесу пале.
6 язык — агонь, сьвет несправядлівасьці; язык так пастаноўлены памеж арґанаў нашых, што брудзяне ўсе цела і запаляе кола прыроды, запаляны агнём пекляным.
7 Бо ўсялякая прырода зьвяроў і птушак, паўзуноў і морскае жывёлы слышыцца і ўслышана прыродаю людзкой,
8 А языка ніхто зь людзёў услышыць ня можа: гэта няўзьдзержнае ліха, поўны сьмяротнае атруты.
9 Ім дабраславім Спадара а Айца, ім клінем людзёў, на падобнасьць Божую ўчыненых:
10 З тых жа вуснаў выходзе добраславенства й кляцьба. Ня мае так быць, браты мае.
11 Ці пырскае з тае самае адтуліны жарала салодкая й гаркая вада?
12 Ня можа, браты мае, фіґа радзіць аліўкі альбо віно фіґі? Гэтак, жарало салонае й салодкае вады не вылівае.
13 Хто мудры а разумны з вас? пакажы добрым паступкам учынкі свае ў лагоднай мудрасьці.
14 Але калі ў сэрцу сваім вы маеце гаркую завідасьць а звадлівасьць, не хваліцеся й не маніце на праўду:
15 Гэта ня мудрасьць, што зыходзе згары, але земная, прыродная, дзявальская;
16 Бо йдзе завідасьць а звадлівасьць, там вераск і ўсе благое.
17 Але мудрасьць згары, першае, чыстая, адлі супакойная, лагодная, падаўкая, поўная міласэрдзя і добрых пладоў, бесстароньняя, нядвудушная.
18 Плод жа справядлівасьці ў супакою сеецца тым, што чыняць супакой.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Суборны ліст сьвятога Якава апостала, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.