Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Да Піліпян 2 Да Піліпян 2 разьдзел

1 Дык калі ё такое захочаньне ў Хрысту, калі якое пацяшэньне міласьцяй, калі якое ўзаем’е Духа, калі якая спагада а жаль,
2 Дык напоўніце радасьць маю, каб вы думалі тое самае, мелі тую самую міласьць, задзіночыліся душою, праз адно думалі;
3 Няхай нічога ня будзе ў духу сьпіраньня альбо пустое славы, але ў пакоры адны адных за вышшых за сябе майце.
4 Не глядзі кажны толькі сябе, але кажны таксама іншых.
5 Бо няхай тая думка будзе ў вас, якая і ў Хрысту Ісусу,
6 Каторы, будучы ў хорме Божай, не ўважаў сабе за грабеж быць роўным із Богам;
7 Але паніжыў Сябе Самога, бяручы хорму нявольніка, стаўшы падобным да людзёў,
8 І з выгляду стаў як людзіна; паніжыўся, стаў паслухменым аж да сьмерці, і сьмерці крыжавой.
9 Затым і Бог высака ўзьняў Яго і даў Яму імя над кажнае імя,
10 Каб у імя Ісусава кажнае калена клякала на небе, і на зямлі, і пад зямлёю,
11 І кажны язык вызнаваў, што Ісус Хрыстос ё Спадар на славу Бога Айца.
12 Дык, любовыя мае, як вы заўсёды былі паслухменыя, ня толькі ў прытомнасьці маёй, але шмат балей цяпер у часе няпрытомнаеьці мае, із страхам а дрыготаю дзейце спасеньне свае,
13 Бо Бог дзее ў вас і хаценьне і дзеяньне, подле добрае волі Свае.
14 Усе рабіце без нараканьня а сьпярэчак,
15 Каб вы былі беззаганныя й простыя бязупічныя дзеці Божыя сярод непасьцівага а крутадушнага пакаленьня, памеж каторага вы, як сьветлы на сьвеце,
16 Дзержачы слова жыцьця, на пахвалу маю дня Хрыстовага, каб я не дарма бег ані дарма працаваў.
17 Але хоць бы я быў выліты як узьліваньне на аброк а паслугу веры вашае, я цешуся і цешуся супольна з усімі вамі.
18 Гэтак жа й вы цешчася і цешчася з імною.
19 Я ж спадзяюся ў Спадару Ісусу неўзабаве паслаць Цімоха да вас, каб і я пацешыўся, даведаўшыся праз вас.
20 Бо я ня маю аднадумца, каторы бы так шчыра рупіўся праз тое, як вы маецеся;
21 Бо ўсі шукаюць свайго, а не таго, што Ісуса Хрыста,
22 А вы ведаеце ўзумеласьць ягоную, што, як дзяцё айцу, ён служыў імне ў Дабравесьці.
23 Дык яго я спадзяюся без адвалокі паслаць, як толькі абачу, што будзе дзеяцца з імною.
24 Але я спадзяюся ў Спадару, што я сам уборзьдзе прыйду да вас.
25 Ано я ўважаў за патрэбнае паслаць да вас Епафродыта, брата а супрацаўня а сужаўнера майго, а вашага пасланца й слугачага ў патрэбе маёй,
26 Бо ён тужыў па ўсіх вас і быў зьнемарашчаны з тога, што вы пачулі, што ён быў хворы.
27 Бо запраўды ён быў хворы пры сьмерці, але Бог зьмілаваўся над ім і не над адным ім, але й над імною, каб я ня меў смутку да смутку.
28 Затым я ахватней паслаў яго, каб вы, абачыўшы яго ізноў, усьцешыліся, і я быў меней смутны.
29 Прыміце яго ў Спадару з усёй радасьцяй і майце такіх у сьці,
30 Бо за справу Хрыстову ён быў блізка сьмерці, рызыкуючы жыцьцём сваім, каб запоўніць нястачу вашых паслугаў імне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.