Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

РАХЕЛЬ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Рахель» сустракаецца 35 разоў у 33 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бокуна.

РАХЕЛЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ён сказаў ім: «Ці добра ён маецца?» І яны сказалі: «Добра. А вось, Рахель, дачка ягоная, прыйшла з авечкамі».

Яшчэ ён гаварыў з імі, і вось, Рахель прыйшла з авечкамі бацькі свайго, бо яна пасьвіла [іх].

І сталася, калі ўбачыў Якуб Рахель, дачку Лявана, брата маці сваёй, і авечкі Лявана, брата маці сваёй, падыйшоў Якуб, і адкаціў камень з адтуліны студні, і напаіў авечак Лявана, брата маці сваёй.

І пацалаваў Якуб Рахель, і ўзвысіў голас свой, і заплакаў.

А ў Лявана былі дзьве дачкі, імя старэйшай — Лея, а імя малодшай — Рахель.

Вочы Леі былі кволыя, а Рахель была прыгожая пастацьцю і прыгожая абліччам.

І пакахаў Якуб Рахель, і сказаў: «Я буду служыць табе сем гадоў за Рахель, дачку тваю малодшую».

І служыў Якуб за Рахель сем гадоў, і былі яны ў вачах ягоных як некалькі дзён, бо ён кахаў яе.

І сталася раніцаю, што [ўбачыў Якуб], вось, гэта Лея. І сказаў [Якуб] Лявану: «Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?»

І зрабіў Якуб так, і споўніў тыдзень з гэтай. І [Ляван] даў Рахель, дачку сваю, яму за жонку.

І ўвайшоў [Якуб] да Рахелі, і кахаў Рахель больш за Лею; і служыў у яго яшчэ сем іншых гадоў.

І бачыў ГОСПАД, што зьненавіджана Лея, і адчыніў улоньне ейнае, а Рахель была бясплодная.

І бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: «Дай мне сыноў, а калі не, я памру».

І ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: «Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?»

І сказала Рахель: «Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў мне сына». І таму назвала імя ягонае Дан.

І сказала Рахель: «Ваяваньнем Божым змагалася я з сястрою сваёй і адолела». І назвала імя ягонае Нэфталі.

І выйшаў Рубэн у дні жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоры ў полі, і прынёс іх Леі, маці сваёй. І сказала Рахель Леі: «Дай мне мандрагоры сына твайго».

А тая сказала ёй: «Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?» І сказала Рахель: «Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго».

І ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,

І сталася, калі нарадзіла Рахель Язэпа, сказаў Якуб Лявану: «Пусьці мяне, і я пайду ў мясцовасьць сваю і ў зямлю сваю.

І паслаў Якуб, і паклікаў Рахель і Лею ў поле да авечак сваіх,

І адказалі Рахель і Лея, і сказалі яму: «Ці ёсьць яшчэ ў нас частка і спадчына ў доме бацькі нашага?

А Ляван пайшоў стрыгчы авечкі свае. І ўкрала Рахель балваноў, якія былі ў бацькі ейнага.

У каго знойдзеш багоў сваіх, той ня будзе жыць. Перад братамі нашымі правер, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе». А ня ведаў Якуб, што Рахель скрала іх.

А Рахель узяла балваноў, і палажыла іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. І абшукаў Ляван увесь намёт, і не знайшоў.

І паставіў нявольніцаў і дзяцей іхніх першымі, а Лею і дзяцей ейных за імі, а Рахель і Язэпа за імі.

І наблізілася таксама Лея і дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым наблізіліся Язэп і Рахель, і пакланіліся.

І вырушыў з Бэтэлю. І быў яшчэ кавалак зямлі, каб прыйсьці да Эфраты; і нарадзіла Рахель, і цяжкія былі роды.

І памерла Рахель, і была пахаваная пры дарозе ў Эфрату, гэта Бэтлеем.

А ў мяне, калі я прыйшоў з Падану, памерла ў мяне Рахель у зямлі Ханаан, у дарозе, калі яшчэ заставаўся кавалак зямлі, каб дайсьці да Эфраты, і я пахаваў яе там, пры дарозе ў Эфрату, гэта значыць у Бэтлеем».

І ўвесь народ, які быў у брамах, і старшыні сказалі: «Мы — сьведкі. Няхай зробіць ГОСПАД, што жанчына, якая ўваходзіць у дом твой, будзе як Рахель і як Лея, якія збудавалі дом Ізраіля. Здабудзь багацьце ў Эфраце, і няхай славіцца імя [тваё] ў Бэтлееме.

Гэта кажа ГОСПАД: “Чуецца голас у Раме, галашэньне і горкі плач. Рахель плача над сынамі сваімі і ня хоча быць суцешанай дзеля сыноў сваіх, бо іх няма”.

«Голас у Раме чутны, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахель плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца, бо іх няма».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter