Давід, аднак, здабыў крэпасць Сіён: ён стаў горадам Давідавым.
А філістынцы пачулі, што Давіда намасцілі на цара над Ізраэлем, і сабраліся ўсе, каб шукаць Давіда. Калі Давід пачуў аб гэтым, ён увайшоў у крэпасць,
і ён казаў: «Госпад — скала мая, і крэпасць мая, і Збаўца мой;
і прыбылі яны ў крэпасць Тыр, і ва ўсе гарады гівеяў і хананеяў, і накіраваліся ў Нагэб юдэйскі ў Бээр-Сэбу.
І тыя, што жылі ў Евусе, сказалі Давіду: «Не ўвойдзеш сюды». Аднак Давід здабыў крэпасць Сіён, гэта значыць Горад Давідаў,
Бо хто ёсць Бог, апрача Госпада? Або якая крэпасць, апрача Бога нашага?
Засаромейся, Сідоне, бо прамовіла мора, крэпасць марская, кажучы: «Не пакутавала я родамі і не нарадзіла, і не ўзгадавала юнакоў ані выхавала дзяўчат».
Бо ператварыў Ты месца ў разваліны, умацаваны горад у руіны, крэпасць пыхліўцаў, каб не была больш горадам, і не будзе адбудаваная вечна.
І моцную крэпасць муроў тваіх Ён пераверне, зруйнуе і скіне на зямлю ў самы пыл.
І крэпасць яе падасца ад страху, а важакі яе спалохаюцца знака, сказаў Госпад, Які мае агонь на Сіёне, а печ Сваю ў Ерузаліме.
І Я вылью гнеў Свой на Сін, крэпасць Егіпецкую, і вынішчу шматлюддзе ў Но.
І ўстане на яго месца патомак з яе лініі, і пойдзе супраць войска, і ўвойдзе ў крэпасць цара паўночнага, і будзе дзейнічаць супраць іх, і ўзмацніцца.
Ён робіць так, што знішчэнне пануе над волатам, ды наводзіць Ён знішчэнне на крэпасць.
І ён будзе здзекавацца з цароў, з валадароў будзе насміхацца; яму кожная крэпасць — гульня, і ён насыпле вал і здабудзе яе.
Вярніцеся ў крэпасць, вязні надзеі; сёння таксама абвяшчаю, што аддам табе ў два разы.
А з натоўпу кожны крычаў што іншае. І, не могучы нічога даведацца яснага з прычыны забурэння, загадаў завесці яго ў крэпасць.
І, калі пачалі яго ўводзіць у крэпасць, кажа Паўла трыбуну: «Ці можна мне штосьці сказаць табе?» Ён сказаў: «Ты ўмееш па-грэцку?
трыбун загадаў завесці яго ў крэпасць, кажучы бічаваннем дазнацца, з якой прычыны так крычаць на яго.
І, калі дайшло да вялікага забурэння, трыбун, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўнерам сысці, і забраць яго ад іх, і завесці ў крэпасць.
Калі пра змову пачуў сын сястры Паўлы, прыйшоў ды ўвайшоў у крэпасць, і абвясціў пра гэта Паўлу.
Назаўтра, адправіўшы коннікаў, каб пайшлі разам з ім, самі вярнуліся ў крэпасць.
І сабраліся пагане, пражываючыя ў Галаадзе, супраць Ізраэля, які жыў на іх землях, каб знішчыць іх; і яны ўцяклі ў крэпасць Датэман,
і рыхтуюцца прыйсці і заняць крэпасць, у якую мы ўцяклі, і Ціматэй ёсць кіраўнік іх войска.
і дзеля таго сыны народа нашага асадзілі крэпасць, і сталі для нас ворагамі, і забівалі кожнага з нашых, каго схапілі, ды рабавалі нашу маёмасць.
І ўмацаваў горад Бэтсуру, і Газару, і крэпасць, і пакінуў у іх войска і запасы харчоў.
У той час Ёната сабраў юдэяў, каб здабыць крэпасць у Ерузаліме; і прыгатавалі супраць яе асадныя машыны, прытым шмат.
І знайшліся некаторыя здраднікі, якія ненавідзелі свой народ, і пайшлі да цара, і расказалі яму, што Ёната асадзіў крэпасць.
І ён, пачуўшы, раззлаваўся, і адразу ж, як пачуў, падняў лагер, і прыбыў да Пталемеі, і напісаў Ёнату, каб не асаджаў крэпасць і каб паспяшаўся на перамовы з ім у Пталемею.
А калі пачуў пра гэта Ёната, загадаў асадзіць крэпасць, і выбраў са старэйшын Ізраэля, і са святароў, і сам выставіў сябе на небяспеку,
і падняць вышэй муры Ерузаліма ды паміж крэпасцю і горадам паставіць надта высокі мур, аддзяляючы крэпасць ад горада, каб ён быў у поўным адасабленні, каб яго жыхары не маглі ані купляць, ані прадаваць.
І папрасілі Сімона, каб падаў ім правіцу, дык падаў ім, і іх выгнаў адтуль, і крэпасць ачысціў ад усякае нячыстасці.
І ў яго дні яго рукамі ўдалося выгнаць паганаў з іх краю ды тых, што пражывалі ў горадзе Давідавым, у Ерузаліме, якія пабудавалі сабе крэпасць, з якой рабілі напады і ўсе святыні кругом паганілі, і гэтым рабілі вялікія шкоды яе чысціні;
І паслаў да яго Атэнобія, аднаго з прыяцеляў сваіх, каб перагаварыць з ім ды сказаць: «Вы трымаеце Ёпэ і Газару ды крэпасць, што ў Ерузаліме, гарады майго царства;
Але калі разышлася лжывая вестка, што быццам Антыёх памёр, дык Язон, падабраўшы сабе не менш тысячы ваяроў, неспадзявана напаў на горад; а калі тых, што былі на муры, змусілі ўцякаць, ды калі нарэшце здабылі горад, — Мэнелай уцёк у крэпасць.
А людзі Макабэяў з радасці асадзілі крэпасць на чатыры дні.