Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

МІЖ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «між» сустракаецца 25 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МІЖ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў між пшаніцаю каласоўнік, і пайшоў.

А яны разважалі між сабою, што не маюць хлеба.

Яны захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць «уваскрэснуць».

Соль — добрая рэч, але калі соль стане несалёнай, чым прыправіце яе? Майце ў сабе соль і жывіце між сабою ў спакоі».

і гаварылі між сабою: «Хто адсуне нам камень ад уваходу ў магілу?»

Яна ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго.

Думаючы, што Ён ідзе з пілігрымамі, прайшлі дзень дарогі і тады пачалі шукаць Яго між сваякамі і знаёмымі.

А яны напоўніліся лютасцю і гаварылі між сабою, што б зрабіць з Езусам.

Іншае ўпала між церняў, і разам вырасла, але церні заглушылі яго.

Паўстала між вучняў пытанне: хто з іх быў бы большы?

А калі размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі.

Слова сталася целам і пасялілася між намі, і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды.

Таму Езус ужо больш не хадзіў адкрыта між юдэяў, але адышоў адтуль у краіну каля пустыні, у горад, які называўся Эфраім, і там заставаўся з вучнямі.

Таму сказалі адзін аднаму: «Не будзем разрываць яе, але кінем лёсы, каму дастанецца». Так збылося сказанае ў Пісанні: «Падзялілі між сабою маю вопратку і аб адзежыне маёй кінулі лёсы».

Жаўнеры так і зрабілі.

«Ці не строга забаранілі мы вам навучаць у імя гэтае? Між тым вы напоўнілі ўвесь Ерузалем вашым вучэннем і хочаце абвінаваціць нас у крыві таго чалавека».

На наступны дзень, калі яны біліся між сабою, ён з’явіўся перад імі ды схіляў іх да міру, кажучы: “Мужы, вы ж браты, навошта крыўдзіце адзін аднаго?”

А сёння даручаю вас Богу і слову Ягонай ласкі, якое можа вас умацаваць і даць спадчыну між усіх асвячаных.

то ці ж не робіце адрознення між вамі самімі і не становіцеся суддзямі са злымі думкамі?

Між тым вы не ведаеце, якім будзе заўтра вашае жыццё. Бо вы — пара, якая з’яўляецца на імгненне, а потым знікае.

Бо закраліся між вас нейкія людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэнне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага замянілі на разбэшчанасць і выракаюцца адзінага Валадара і нашага Пана, Езуса Хрыста.

Бо, каго Ён наперад пазнаў, таго і прызначыў быць падобным да вобраза свайго Сына, каб Ён быў першародным між многімі братамі.

Прывітайце Андроніка і Юнія, родных маіх і сувязняў маіх, якія вылучаюцца між Апосталаў і былі ў Хрысце раней за мяне.

Бо я вырашыў не ведаць нічога між вас, апроч Езуса Хрыста, і то ўкрыжаванага.

Ці той, хто дае вам Духа і здзяйсняе між вамі знакі, робіць гэта праз учынкі паводле Закону або праз паслухмянасць веры?

Любіце іх больш дзеля іхняй працы. Жывіце ў згодзе між сабою.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← МІЖ
МІЗІЮ →