Грэх Ананіі і Сапфіры
1 Адзін чалавек па імені Ананія са сваёй жонкай Сапфірай прадаў свой набытак
1 Адзін чалавек па імені Ананія са сваёй жонкай Сапфірай прадаў свой набытак
2 і ўтаіў з ведама жонкі частку выручаных сродкаў, а частку прынёс і паклаў ля ног Апосталаў.
3 Але Пётр сказаў: «Ананія, чаму сатана напоўніў тваё сэрца, каб ты зманіў перад Духам Святым і ўтаіў частку сродкаў за зямлю?
4 Хіба тое, што ты меў, не было тваім, а прададзенае ці не было ў тваёй уладзе? Чаму ты задумаў гэта ў сваім сэрцы? Ты зманіў не перад людзьмі, а перад Богам!»
5 Пачуўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў і памёр. Усіх, хто чуў гэта, ахапіў вялікі страх.
6 А юнакі ўсталі, узялі яго, вынеслі і пахавалі.
7 Гадзіны праз тры прыйшла яго жонка, не ведаючы пра тое, што адбылося.
8 Пётр спытаўся ў яе: «Скажы мне, ці за столькі вы прадалі зямлю?» Яна адказала: «Так, за столькі».
9 Тады Пётр сказаў ёй: «Чаму гэта вы дамовіліся выпрабоўваць Духа Пана? Вось, на парозе ногі тых, хто пахаваў твайго мужа, — яны вынесуць і цябе».
10 Яна адразу ўпала ля яго ног і аддала духа. Юнакі ж, калі ўвайшлі, знайшлі яе мёртвай і, вынесшы, пахавалі яе каля мужа.
11 Увесь Касцёл і ўсіх, хто чуў гэта, ахапіў вялікі страх.
Знакі і цуды Апосталаў
12 Рукамі Апосталаў было ўчынена ў народзе шмат знакаў і цудаў. Усе аднадушна сыходзіліся на ганак Саламона.
12 Рукамі Апосталаў было ўчынена ў народзе шмат знакаў і цудаў. Усе аднадушна сыходзіліся на ганак Саламона.
13 З астатніх жа ніхто не асмельваўся далучыцца да іх, а народ іх узвялічваў.
14 Праз веру ўсё больш далучалася да Пана, мноства мужчын і жанчын,
15 так што выносілі хворых на вуліцы і клалі іх на насілках і ложках, каб хоць цень Пятра, калі ён праходзіў, упала на каго-небудзь з іх.
16 Сыходзілася таксама ў Ерузалем з навакольных мястэчак мноства людзей, якія прыносілі хворых і апанаваных нячыстымі духамі, і ўсе яны вылечваліся.
Анёл вызваляе Апосталаў з вязніцы
17 Тады першасвятар і ўсе тыя, хто быў разам з ім, з кола садукеяў, поўныя зайздрасці,
17 Тады першасвятар і ўсе тыя, хто быў разам з ім, з кола садукеяў, поўныя зайздрасці,
18 схапілі Апосталаў і кінулі іх у гарадскую турму.
19 Але ноччу анёл Пана адчыніў дзверы вязніцы, вывеў іх і сказаў:
20 «Ідзіце і абвяшчайце народу ў святыні ўсе словы гэтага жыцця».
21 Яны ж, паслухаўшыся, увайшлі раніцай у святыню і навучалі. Апосталы перад Сінэдрыёнам
Першасвятар і тыя, хто быў разам з ім, прыйшлі, склікалі Сінэдрыён і ўсю раду старэйшын сыноў Ізраэля і паслалі ў вязніцу, каб прывялі Апосталаў.
Першасвятар і тыя, хто быў разам з ім, прыйшлі, склікалі Сінэдрыён і ўсю раду старэйшын сыноў Ізраэля і паслалі ў вязніцу, каб прывялі Апосталаў.
22 Аднак, прыйшоўшы, слугі не знайшлі іх у вязніцы. Вярнуўшыся, яны сказалі:
23 «Турма была замкнёнай і ў поўнай бяспецы, і варта стаяла пры дзвярах. Аднак, адчыніўшы, мы нікога там не знайшлі».
24 Калі дазорац святыні і першасвятары пачулі гэтыя словы, не зразумелі, што сталася.
25 Але нехта прыбыў і сказаў ім: «Вось мужы, якіх вы кінулі ў вязніцу, стаяць у святыні і навучаюць народ».
26 Тады дазорац пайшоў са слугамі і прывёў іх без прымусу, таму што баяліся народу, каб не закідалі іх камянямі.
27 Калі слугі прывялі Апосталаў у Сінэдрыён, першасвятар спытаўся ў іх:
28 «Ці не строга забаранілі мы вам навучаць у імя гэтае? Між тым вы напоўнілі ўвесь Ерузалем вашым вучэннем і хочаце абвінаваціць нас у крыві таго чалавека».
29 Пётр і Апосталы адказалі: «Трэба слухацца Бога больш, чым людзей.
30 Бог айцоў нашых уваскрасіў Езуса, якога вы схапілі і павесілі на дрэве.
31 Бог узвысіў Яго сваёй правіцаю як Уладара і Збаўцу, каб даць Ізраэлю пакаянне і адпушчэнне грахоў.
32 Мы сведкі гэтых слоў і Дух Святы, якога Бог даў тым, хто паслухмяны Яму».
33 Тыя, калі пачулі гэта, разгневаліся і вырашылі іх забіць.
Умяшанне Гамаліэля
34 Адзін з фарысеяў па імені Гамаліэль, настаўнік Закону, паважаны ўсім народам, устаў у Сінэдрыёне і загадаў на хвіліну вывесці гэтых людзей. Пасля сказаў:
34 Адзін з фарысеяў па імені Гамаліэль, настаўнік Закону, паважаны ўсім народам, устаў у Сінэдрыёне і загадаў на хвіліну вывесці гэтых людзей. Пасля сказаў:
35 «Мужы ізраэльскія, добра падумайце, што хочаце зрабіць з гэтымі людзьмі.
36 Бо нядаўна перад гэтым з’явіўся Тэўда, выдаючы сябе за кагосьці вялікага. Далучылася да яго каля чатырохсот чалавек. Але ён быў забіты, і ўсе, хто слухаў яго, разышліся і зніклі.
37 Пасля яго, падчас перапісу, з’явіўся Юда з Галілеі і павёў народ за сабою. Але і ён загінуў, і ўсе, хто слухаўся яго, рассеяліся.
38 Цяпер кажу вам: адступіцеся ад гэтых людзей і пакіньце іх. Бо калі гэтая задума і гэтая справа ад людзей, то яна знікне,
39 а калі ад Бога, то вы не здолееце знішчыць іх. І каб часам вы не змагаліся з Богам!»
Яны паслухаліся яго.
Яны паслухаліся яго.
40 Паклікаўшы Апосталаў, збілі іх і забаранілі ім прамаўляць у імя Езуса, ды адпусцілі.
41 А яны пайшлі з Сінэдрыёна, радуючыся, што былі годныя цярпець знявагу за гэтае імя.
42 Не пераставалі кожны дзень навучаць у святыні і па дамах, абвяшчаючы Евангелле пра Езуса Хрыста.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Дзеі Апосталаў, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019