Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ЦЕ́МРЫ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «це́мры» сустракаецца 33 разы у 32 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЦЕ́МРЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ды нічога ня ведаюць, не разумеюць, і ў цемры ходзяць яны; захісталіся ўсе падваліны зямлі!

Ці ў цемры пазнаюць цуды Тваі, праўду Тваю ў зямлі забыцьця?

ня бойся мору, што ў цемры крадзецца, заразы, што ў палудзень пустошыць.

Сядзелі яны ў цемры і ў цяню сьмерці, скаваныя мукамі й путамі

вывеў іх з цемры й ценю сьмяротнага і путы ім раскаваў.

Усходзе ў цемры сьвятло пабожным; яно ласкавае й міласэрнае й справядлівае.

Бо сочыць вораг душу маю, жыцьцё маё ўтаптаў у зямлю, у цемры глыбокай жыць мяне змусіў, быццам памёршых даўно.

народ, се́дзячы ў це́мры, угле́дзіў сьвятло вялікае, і тым, што сядзе́лі ў краіне й це́ню сьме́рці, зазьзя́ла сьвятло (Ісая 9:1−2).

Калі-ж вока тваё будзе нягоднае, то ўсё це́ла тваё будзе ў це́мры. І вось, калі сьвятло́, што ў табе́, ёсьць це́мра, дык якая-ж це́мра сама́?

прасьвяціць тых, што ў це́мры і ў цяню́ сьмяротным, пакіраваць ногі нашыя, на дарогу міра.

Кожны дзе́нь бываў Я з вамі ў царкве́, і вы не падымалі на Мяне́ рук; але цяпе́р ваш час і ўлада це́мры.

І сьвятло́ ў це́мры сьве́ціць, і це́мра не агарнула яго.

Зноў кажа Ісус да народу: Я сьвятло́ сьве́ту; хто пойдзе за Мною, той ня будзе хадзіць у це́мры, але ме́ціме сьвятло́ жыцьця.

І сказаў ім Ісус: яшчэ на кароткі час з вамі сьвятло́; хадзіце, пакуль ма́еце сьвятло́, каб не агарнула вас це́мра; бо хто ходзіць у це́мры, той ня ве́дае, куды йдзе́.

Я сьвятло́м прыйшо́ў у сьве́т, каб кожны, хто ве́руе ў Мяне́, не астаўся ў це́мры.

каб расчыніў ім вочы, каб зьвярнуліся ад цемры да сьвятла́ й ад улады сатаны да Бога, ды праз ве́ру ў Мяне́ атрымалі адпушчэньне грахоў і ўдзе́л сярод пасьвячоных.

Але вы — выбраны род, царскае сьвяшчэнства, народ сьвяты, людзі адабраныя, каб абвяшчаць цноты Паклікаўшага вас з це́мры ў цудоўнае сьвятло Яго;

Бо калі не дараваў Бог ангелам, якія саграшылі, але, кінуўшы ў путы це́мры пяке́льнае, аддаў закаваць іх на суд;

І вось тое абвяшчэньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло́, і няма ў Ім жаднае це́мры.

Калі мы кажам, што маем лучнасьць з Ім, а ходзім у це́мры, дык манім і ня робім па праўдзе;

Хто кажа, што ён у сьвятле́, а ненавідзіць брата свайго, той у це́мры дагэтуль.

а хто ненавідзіць брата свайго, той у це́мры знаходзіцца і ў це́мры ходзіць ды ня ве́дае, куды йдзе́, бо цемра вочы яму асьляпіла.

і пэўны аб сабе́, што ты — павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў це́мры,

Ноч прайшла, а дзе́нь наблізіўся: дык адкінем справы це́мры і апране́мся ў зброю сьвятла́,

Дзеля гэтага ня судзіце перадчасна, пакуль ня прыдзе Госпад, які і асьве́ціць схаванае ў це́мры і выявіць думкі сэрцаў; і тагды кожнаму будзе пахвала ад Бога.

Бо Бог, Які сказаў з це́мры зазьзяць сьвятлу, засьвяціў у сэрцах нашых дзеля прасьвятле́ньня нас пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.

і ня прыймайце ўчасьця ў бясплодных дзе́яньнях це́мры, а ле́пш дакарайце.

бо наша барацьба ня супраць крыві й це́ла, але супраць начальства, супраць уладаў, супраць сусьве́тных валадароў це́мры гэтага ве́ку, супраць духаў злосьці паднябе́сных.

вызваліў нас ад улады це́мры і перанёс у Царства Сына любві Свае́й,

Вы-ж, браты, ня ў це́мры, каб дзе́нь гэты захапіў вас, як злодзе́й:

усе́ вы — сыны сьвятла́ і сыны дня: мы — ня (сыны) ночы, ані це́мры.

Бо не прыступіліся вы да гары́ датыкальнае і агнём палаючае, ані да це́мры, і мроку, і буры,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЦЕМЯ →