А яны ня ведалі, што Язэп цяме, бо памеж іх быў перакладнік.
І сказаў ім Язэп: «Што за ўчынак гэта вы ўчынілі? Ціж вы ня ведалі, што, варожачы, вываража такі чалавек, як я?»
Але на сыноў Ізраелявых не пашаволе сабака языком сваім ад чалавека аж да статку, каб вы ведалі, што розьне СПАДАР памеж Ягіпцянаў і Ізраелцаў.
І абачылі сынове Ізраелявы, і казалі адзін аднаму: «Ман гэта?» Бо ня ведалі, што гэта. І сказаў Масей ім: «Гэта хлеб, каторы СПАДАР даў вам на ежу.
Каб ведалі роды вашыя, што ў будках асяліў Я сыноў Ізраелявых, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае. Я СПАДАР, Бог ваш».
Хлеба вы ня елі, і віна а напітку хмельнага ня пілі, каб вы ведалі, што Я СПАДАР, Бог ваш.
І сынове іхныя, каторыя ня ведалі, пачуюць і навучацца, каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, усі дні, пакуль вы жывіце на зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб апанаваць яе».
І сказаў СПАДАР Ігошуу: «Гэтага дня Я пачну ўзьвялічаць цябе перад ачыма ўсяго Ізраеля, каб яны ведалі, што, як Я быў із Масеям, так буду і з табою.
І служыў Ізраель СПАДАРУ ўсі дні Ігошуі і ўсі дні старцоў, каторых дні працягнуліся тады просьле Ігошуі, і каторыя ведалі ўсю справу СПАДАРОВУ, якую Ён учыніў Ізраелю.
І во тыя народы, каторыя пакінуў СПАДАР, каб прабаваць імі Ізраелцаў, усіх, каторыя ня ведалі праз усі войны Канаанскія,
Айцец жа ягоны а маці ягоная ня ведалі, што гэта ад СПАДАРА, і што прыклепу ён шукае супроці Пілішчан. А таго часу Пілішчане панавалі над Ізраелям.
І прышлі насупраці Ґівеы дзесяць тысячаў чалавекаў, выборных мужоў із усёга Ізраеля, і бітва была цяжкая; але сынове Веняміновы ня ведалі, што ліха датыкаецца да іх.
Хлопчык жа ня ведаў нічога, адно Ёнафан і Давід ведалі, што за справа.
І сказаў кароль ганцом, што стаялі ля яго: «Ступіце й забіце сьвятароў СПАДАРОВЫХ; бо таксама рука іхная з Давідам, і яны ведалі, што ён уцёк, і не адкрылі вуху майму». Але ня зычылі слугі каралёвы выцягнуць рук сваіх, каб напасьці на сьвятароў СПАДАРОВЫХ.
То будзе, калі загневаецца кароль і скажа табе: "Нашто вы дабліжыліся да места, каб ваяваць? Хіба вы ня ведалі, што ізь сьцяны будуць страляць на вас?
З Аўсаломам пайшлі зь Ерузаліму званыя дзьвесьце чалавекаў, а пайшлі ў прасьціні сваёй, яны нічагусенькі ня ведалі.
Пачуй зь неба, зь месца перабываньня Свайго, і зрабі подле ўсёга, чаго будзе гукаць да Цябе чужаземец, каб усі люды зямлі пазналі імя Твае, каб баяліся Цябе, як люд Твой Ізраель, каб ведалі, што імя Твае названа над домам гэтым, што я пастанавіў.
Каб ведалі ўсі люды зямлі, што СПАДАР ё Бог і няма яшчэ.
Ты пачуй зь неба, зь месца перабываньня Свайго, і зрабі ўсе, чаго будзе гукаць да Цябе чужаземец, каб пазналі ўсі люды зямлі імя Твае, і каб баяліся Цябе, як люд Твой Ізраель, і ведалі, што Тваім імям завецца дом гэты, каторы пастанавіў я.
Будуць яны, адылі, нявольнікамі ягонымі, каб ведалі, што знача служыць Імне і служыць каралеўствам земным».
І дзяржаўцы ня ведалі, куды я хадзіў і што я рабіў: я дагэнуль не азнайміў ані Юдэям, ані сьвятаром, ані паном, ані дзяржаўцам, ані іншым, што рабілі работу.
Што ведаеш ты, чаго б мы ня ведалі? цяміш ты, чаго ня было б і ў нас?
Ён пячатуе руку кажнага чалавека, наб усі людзі ведалі справу Ягоную.
Што было, даўно названа імя яго, ведалі, што гэта — чалавек, і што ён ня можа прававацца з тым, хто дужшы за яго.
Яны ня ведалі ані разумелі, залепленыя вочы іхныя, каб не маглі бачыць, і сэрцы іхныя, каб не маглі цяміць.
Тады ўсі мужы, каторыя ведалі, што жонкі іхныя кадзяць багом іншым, і ўсі жонкі, што стаялі вялікім грудам, нават увесь люд, што жыў у зямлі Ягіпецкай у Пафросе, адказалі Ярэме, кажучы:
І таксама Я даў ім сыботы Свае, каб былі знакам меж Мяне й іх, каб ведалі, што Я СПАДАР, Каторы ўсьвячае іх.
І сыботы Мае сьвяціце, і будуць яны знакам меж Мяне й вас, каб вы ведалі, што Я — СПАДАР, Бог Ваш.
Я таксама вучыў Яхрэма хадзіць, бяручы іх за рукі іхныя, але яны ня ведалі, што Я лячыў іх.
І зьлякаліся тыя людзі лякам вялікім, і сказалі яму: «Што гэта ты зрабіў?» бо ведалі тыя людзі, што ад віду СПАДАРОВАГА ён уцякаў, бо прызнаўся ім.
Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі» (тады кажа да паляржаванага): «Устань, вазьмі пасьцелю сваю і йдзі да дому свайго».
Калі б вы ведалі, што знача: ’міласэрдзя хачу, а не аброку’, то ня судзілі б бязьвінных;
Але каб вы ведалі, што ўладу мае Сын Людзкі дараваць грахі на зямлі, (кажа паляржаванаму:)
І шукалі прыгоды няць Яго, бо ведалі, што Ён празь іх сказаў прыпавесьць, але баяліся груду. І пакінуўшы Яго, адыйшлі.
І ўзноў прышоўшы, засьпеў іх ізноў сьпячых, бо вочы ў іх ацяжэлі; і яны ня ведалі, што адказаць Яму.
І як, скончыўшы тыя дні, зварачаліся, задлякалася дзяцё Ісус у Ерузаліме, а Язэп а маці Ягоная ня ведалі;
А Ён адказаў ім: «Што ж, што Мяне шукалі? хіба вы ня ведалі, што Я маю быць у справах Айца Свайго?»
І нячысьцікі таксама выходзілі із шмат каго, крычучы й кажучы: «Ты Хрыстос, Сын Божы». А Ён, ганячы, не дазваляў ім гукаць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.
Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі (сказаў хвораму на паляруш): «Табе кажу: устань, і вазьмі пасьцелю сваю, і йдзі да дому свайго».
І тае ж гадзіны шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі накласьці рукі на Яго, бо ведалі, што празь іх сказаў Ён гэтую прыпавесьць, але баяліся люду.
Як жа загаднік чэсьці паспытаўся вады, аберненае ў віно, — а ён ня ведаў, скуль яна была, але паслугачыя, што сілялі ваду, ведалі, — тады загаднік гукае маладога
Гэта сказаў Ісус атумекамі ім, але яны ня ведалі, што гэта было, што ім мовіў.
Але калі Я чыню, то нават, калі ня верыце Імне, паверце справам, каб ведалі й паверылі, што Айцец ёсьць у Імне, а Я ў Ім».
Але ніхто зь іх узьлежачых ня ведалі, чаму Ён сказаў яму гэта.
А рана нараніцы, яшчэ золкам, стаў Ісус на беразе; вучанікі, адылі, ня ведалі, што гэта быў Ісус.
Паўла зычыў, каб ён ішоў ізь ім; і ўзяўшы, абрэзаў яго дзеля Жыдоў, што былі ў тых месцах, бо ўсі ведалі, што бацька ягоны быў Грэк.
Гэта напісаў я вам, каб вы ведалі, што вы, каторыя верыце ў імя Сына Божага, маеце жыцьцё вечнае.
Не хачу ж, браты, каб вы ня ведалі, што я часта маніўся прыбыць да вас, (але пераказы меў аж дагэтуль,) каб мець які плод і ў вас, як запраўды і ў іншых народаў.
Не хачу ж, каб вы, браты, ня ведалі, што айцове нашы ўсі пад булаком былі і ўсі перайшлі пераз мора;
Хачу таксама, каб вы ведалі, што кажнага мужа галава Хрыстос; галава жончына — муж; а галава Хрыста — Бог.
Узглядам жа духоўных дароў, браты, не хачу, каб вы ня ведалі.
Бо мы ня зычым, каб вы ня ведалі, браты, праз атугу, каторая сталася нам ув Азі, што мы ацяжараны былі звыш меры а сілы, ажно былі ў безнадзеяньню ўзглядам жыцьця.
А каб і вы ведалі узглядам мяне, што я раблю, умілаваны брат і верны слугачы ў Спадару, Тыхік, праз усе накажа вам,
Я хацеў бы, браты, каб вы ведалі, што акалічнасьці, у каторых я апынуўся, вышлі на дасьпех Евангелі;
Бо зычу, каб вы ведалі, якое змаганьне маю я за вас і за тых у Ляодыццы, і за тых, што ня бачылі віду майго ў целе,
Няхай слова ваша заўсёды будзе ў ласцы, закрашана сольлю, каб вы ведалі, як адказаваць кажнаму.