Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 2 Евангеля Лукі 2 разьдзел

1 І сталася тых дзён, што вышаў пастаноў ад цэсара Аўгуста зрабіць сьпісаньне ўсяго сьвету.
2 Гэтае сьпісаньне было найперш за Квірына, намесьніка Сыры.
3 І ўсі пайшлі запісавацца, кажны да места свайго.
4 І Язэп таксама вышаў з Ґалілеі, зь места Назарэту, да Юдэі, да места Давідавага, званага Бэтлеем, бо ён быў з дому а роду Давідавага,
5 Запісацца з Марыяю, заручанай яму, цяжарнай.
6 І сталася, як яны былі там, выпаўніліся дні радзіць.
7 І нарадзіла Сына свайго першака, і спавіла Яго, палажыла ў ясьлі, бо ня было ім месца ў начулішчу.
8 І пастыры былі ў тэй самай краіне на полю, сьцерагучы стаду сваю ночы.
9 І вось, Ангіл Спадароў стаў перад імі, і слава Спадарова зазьзяла навокал іх; і баяліся боязьняй вялікай.
10 І Ангіл сказаў ім: «Ня бойцеся, бо вось, я прыношу вам дабравесьць вялікай радасьці, што будзе ўсім людзём;
11 Бо нарадзіўся вам сядні ў месьце Давідавым Спас, Каторы ё Хрыстос Спадар.
12 І гэта пазнака вам: вы знойдзеце дзецянётка, спавітае й лежачае ў ясьлях.
13 І якга было з Ангілам множасьць войска нябёснага, хвалячы Бога й кажучы:
14 «Слава Богу на вышах, а на зямлі супакой у людзёх добрае волі».
15 І сталася, як ангілы адышлі ад іх да неба, пастыры сказалі адзін аднаму: «Пайдзіма аж да Бэтлеему й абачма, што прыгадзілася, што Спадар наказаў нам».
16 І прышлі борзда, і знайшлі разам Марыю а Язэпа а дзецянётка, у ясьлях лежачае.
17 А абачыўшы, наказавалі ўсюдых узглядам слова, сказанага ім празь дзецянё гэтае.
18 І ўсі, што чулі, дзіваваліся з таго, што мовілі ім пастыры.
19 Але Марыя заховавала ўсе гэта, разважаючы ў сэрцу сваім.
20 І зьвярнуліся пастыры, славячы а хвалячы Бога за ўсе, што чулі а бачылі, як было ім наказана.
21 І, як выпаўнілася восьмі дзён да абразаньня дзецяняці, назвалі Яго Ісус, як назваў Ангіл перад зачацьцям Яго ў жываце.
22 І, як мінулі дні ачышчэньня ейнага, подле права Масеявага, прынесьлі Яго да Ерузаліму, каб абрачы Спадару,
23 Як напісана ў праве Спадаровым, што кажнае дзецянё мужчынскае, дзетніцу рашчыняючае, Сьвятым Спадару будзе звацца;
24 І даць аброк, подле сказанага ў праве Спадаровым, пару туркоў альбо двое галубянят.
25 І вось, быў чалавек у Ерузаліме, каторага імя Сымон. Ён жа муж справядлівы а набожны, што спадзяваўся пацехі Ізраелявае; і Дух Сьвяты быў на ім.
26 І было яму аб’яўлена Духам Сьвятым, што ён не абача сьмерці, пакуль не пабача Хрыста Спадаровага.
27 І прышоў ён Духам да сьвятыні. І як бацькі прынесьлі дзецянё Ісуса, каб учыніць над Ім подле звычаю права,
28 Тады прыняў ён Яго на ўлоньне свае, і дабраславіў Бога, і сказаў:
29 «Цяпер адпушчаеш слугу Свайго, Спадару, подле слова Свайго, у супакою;
30 Бо вочы мае бачылі спасеньне Твае,
31 Што Ты прыгатаваў перад відзеньням усіх людзёў,
32 Сьвятло да аб’яўленьня народам і славу люду Твайго Ізраеля».
33 І Язэп і маці дзіваваліся з таго, што было сказана празь Яго.
34 І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, прызначана гэта на ўпад і на паўстаньне шмаг каго ў Ізраелю і на знак, катораму будуць перачыць,
35 Але меч пратнець таксама душу тваю, каб аб’яўлены былі падумкі шмат сэрцаў».
36 І там была Ганна Фануелішка, прарока з пакаленьня Ашэравага. Яна была старая, жыла ж із мужам сем год ад дзявоцтва свайго,
37 Удава каля асьмідзясят чатырох год, каторая не адходзіла ад сьвятыні, але елужыла постам а малітваю ночы і ўдзень.
38 І гэтая, тае ж часіны прышоўшы, хваліла Спадара й мовіла празь Яго ўсім, што чакалі адкупленьня ў Ерузаліме.
39 І, як яны зьдзеялі ўсе подле права Спадаровава, зьвярнуліся да Ґалілеі, да места свайго Назарэту.
40 І дзяцятка расло, і дужэла ў духу, поўнае мудрасьці; і ласка Божая была на Ім.
41 А бацькі Ягоныя што году хадзілі да Ерузаліму на сьвята Пасхі.
42 І як Яму было двананцаць год, яны ўзышлі да Ерузаліму подле звычаю таго сьвята.
43 І як, скончыўшы тыя дні, зварачаліся, задлякалася дзяцё Ісус у Ерузаліме, а Язэп а маці Ягоная ня ведалі;
44 Але, думаючы, што Ён быў у грамадзе, ішлі дзень дарогі. І шукалі Яго памеж сваякоў а знаёмых.
45 І, не знайшоўшы Яго, зьвярнуліся да Ерузаліму, шукаючы Яго.
46 І сталася, што за тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, памеж вучыцеляў седзячага, слухаючы іх і пытаючы ў іх.
47 І ўсі, што слухалі Яго, зумяваліся з розуму а адказаў Ягоных.
48 І, абачыўшы Яго, зьдзіваваліся; і маці Ягоная сказала Яму: «Дзяцё! чаму Ты зрабіў гэтак нам? Гля, айцец Твой а я із журбою шукалі Цябе».
49 А Ён адказаў ім: «Што ж, што Мяне шукалі? хіба вы ня ведалі, што Я маю быць у справах Айца Свайго?»
50 Але яны не зразумелі сказанага, што ім сказаў.
51 І зыйшоў зь імі, і прышоў да Назарэту і быў ім падданы. Але маці Ягоная заховавала ўсі гэтыя словы ў сэрцу сваім.
52 А Ісус павялічаўся мудрасьцяй а ростам а ласкаю ў Бога й людзёў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Евангеля подле сьвятога Лукі, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.