Лукаша 16 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
І прамаўляў Ён да вучняў Сваіх: «Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і зняславілі таго перад гаспадаром, што распускае яго дабро.
Казаў жа Ён і вучням: «Быу адзін багаты чалавек, меў эканома, і на яго даказалі яму, нібыта той спускае маёнтак.
І пазваў ён яго, і гаворыць яму: “Што гэта я чую пра цябе? Здай справаздачу аканомства твайго, бо ўжо не можаш быць аканомам”.
І, паклікаўшы яго, ён сказаў яму: «Што гэта я чую пра цябе? Дай рахунак з твайго эканомства, бо ты не можаш больш кіраваць».
І гаворыць пра сябе аканом: “Што мне рабіць, раз гаспадар мой адбірае ад мяне аканомства? Капаць не магу, а жабраваць саромеюся.
Эканом жа сказаў сам сабе: «Што мне рабіць, бо мой пан адымае ў мяне эканомства? Капаць не здужаю, жабраваць саромеюся.
Ведаю, што мне рабіць, каб, калі буду адсунуты ад аканомства, прынялі мяне ў дамы свае”.
Ведаю, што зраблю, каб мяне, калі знімуць з эканомства, прынялі ў свае дамы».
Склікаўшы тады паасобку даўжнікоў гаспадара свайго, казаў першаму: “Колькі вінаваты ты гаспадару майму?”
І паклікаўшы кожнага паасобку даужбітоў свайго пана, казаў першаму: «Колькі ты вінен майму пану?»
Той сказаў: “Сто бочак алею”. Дык сказаў яму: “Вазьмі распіску тваю, сядзь хутка, напішы пяцьдзясят”.
А той сказаў: «Сто бат алівы». Ён жа сказаў яму: «Вазьмі сваю распіску і, сеўшы, хуценька напішы: пяцьдзесят».
Потым сказаў другому: “А ты колькі вінаваты?” Той гаворыць: “Сто мер пшаніцы”. І гаворыць яму: “Вазьмі распіску тваю ды напішы восемдзясят”.
Пасля другому сказаў: «А ты колькі вінен?» А той сказаў: «Сто кор пшаніщы». Кажа яму: «Вазьмі сваю распіску і напішы: восемдзесят».
Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.
І пахваліў пан несправядлівага эканома, што ён мудра зрабіў; бо сыны гэтага свету мудрэйшыя за сыноў святла ў сваім родзе.
І Я вам кажу: здабывайце сабе сяброў багаццем нягодным, каб, калі яго не стане, прынялі вас у вечныя сялібы.
І Я вам кажу: «Рабіце сабе сяброў багаццем несправядлівым, каб калі яго не стане, яны прынялі вас у вечныя сялібы.
Хто верны ў малым, і ў вялікім верны. А хто ў малым нягодны, і ў вялікім нягодны.
Хто верны ў найменшым, і ў многім верны, а хто несправядлівы ў найменшым, і ў многім несправядлівы.
Дык калі вы ў нягоднай мамоне не былі вернымі, хто вам даверыць сапраўднае?
Дык калі вы у несправядлівым багацці не былі верныя, хто вам праўдзівае даверыць?
І калі вы ў чужым не былі вернымі, дык хто вам дасць ваша?
І калі вы ў чужым не былі верныя, хто вам дасць ваша? Не можна служыць Богу і мамоне.
Ніводзін паслугач не можа двум гаспадарам служыць: або аднаго будзе ненавідзець, а другога будзе любіць, або аднаму будзе адданы, а другім будзе пагарджаць. Не можаце Богу служыць і мамоне».
Ніводзін слуга не можа служыць двум панам: або аднаго ўзненавдзіць, а другога будзе любіць, або аднаго будзе пільнавацца, а другім пагарджаць. Не можаце Богу служьць і мамоне».
А гэта ўсё слухалі і фарысеі, якія былі хцівымі, і кпілі з Яго.
І чулі ўсё гэта фарысеі, што былі срэбралюбцы, і насміхаліся з Яго.
Дык гаворыць ім: «Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі; але Бог ведае сэрцы вашы, бо што для людзей з’яўляецца высокім, тое ў Бога — агіда.
І Ён сказаў ім: «Вы выдаеце сябе справядлівымі перад людзьмі, але Бог ведае вашы сэрцы; бо высокае ў людзей — брыдота перад Богам.
Закон і прарокі былі аж да Яна; а адгэтуль весціцца Валадарства Божае, і кожны дзеля яго сілу прымяняе.
Закон і Прарокі — да Іаана: з таго часу Божае Царства дабравесціцца, і кожны прабіваецца ў яго.
Але лягчэй небу і зямлі прамінуць, чым адна крэска з закона знікне.
Ды лягчэй небу і зямлі мінуцца, чым знікнуць адной рысцы ў Законе.
Кожны, хто кідае жонку сваю і бярэ іншую, чужаложыць; і хто кінутую мужам за жонку бярэ, чужаложыць.
Кожны, хто адпускае сваю жонку і бярэ іншую, чыніць пералюб».
Жыў адзін багаты чалавек, і апранаўся ў пурпур і вісон ды штодзённа бліскуча баляваў.
Адзін чалавек быў багаты і апранаўся у парфіру і вісон і штодня раскошна банкетаваў.
І быў нейкі жабрак імем Лазар які ляжаў увесь у больках каля яго брамы
І адзін убогі, на імя Лазар, ляжаў каля яго варотаў, увесь у скуллі
і прагнуў заспакоіць голад крошкамі, што спадалі са стала багацея; толькі сабакі прыходзілі і лізалі болькі яго.
і хацеў карміцца тым, што падала са стала багацея; зрэшты і сабакі прыходзілі і лізалі скулле яго.
І сталася, што жабрак памёр, і анёлы занеслі яго на ўлонне Абрагама; памёр таксама багацей і быў пахаваны.
І здарылася, што ўбогі памёр, і яго аднеслі анёлы на Аўраамава ўлонне; памёр жа і багаты, і яго пахавалі.
І ў пекле быў ён у пакутах, узводзячы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і на ўлонні яго Лазара.
І ў пекле, зносячы мукі, узняў ён свае вочы і бачыць здалёку Аўраама і Лазара на яго ўлонні.
І, закрычаўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме, злітуйся нада мной і пашлі Лазара, хай умочыць у вадзе канец пальца свайго і змочыць язык мой, бо мучуся ў полымі гэтым”.
І ён, усклікнуўшы, сказаў: «Бацька Аўрааме, злітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмакнуў ён канец свайго пальца ў вадзе і асвяжыў мой язык, бо я мучуся ў гэтым полымі.
І сказаў Абрагам: “Сыне, прыпомні, як ты ў жыцці сваім карыстаўся даброццямі тваімі, а Лазар гэтак жа благаццём; ён цяпер тут суцяшаецца, а ты пакутуеш.
Аўраам жа сказаў: «Сыне, успомні, што як ты прыняў сваё добрае ў сваім жыцці, так і Лазар ліхое; цяпер жа ён тут цешыцца, а ты мучышся.
Да ўсяго гэтага паміж намі і вамі прорва вялікая, каб тыя, што хочуць адсюль да вас перайсці, не маглі, ані адтуль да нас перабрацца”.
І да ўсяго гэтага між намі і вамі сцверджана вялая прорва, каб тыя, што хочуць перайсці адсюль да вас, не маглі, ані адтуль да нас не пераходзлі б».
Дык гаворыць: “Малю цябе, ойча, каб паслаў яго ў дом бацькі майго, —
Ён жа сказаў: «Тады прашу цябе, бацька, паслаць яго ў дом майго бацькі,
бо маю пяць братоў, — каб засведчыў ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакуты”.
бо пяць братоў маю: хай засведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца мучэння».
Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і прарокаў; хай слухаюць іх”.
І кажа Аўраам: «Яны маюць Майсея і Прарокаў: хай слухаюць іх».
Але ён сказаў: “Не, ойча Абрагам, але калі хто з памерлых пойдзе да іх, навернуцца”.
А ён сказаў: «Не, бацька Аўрааме, але калі хто з мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца».
А ён гаворыць яму: “Калі не слухаюць Майсея і прарокаў, дык, каб і хто з мёртвых паўстаў, не павераць”».
Ды ён сказаў яму: «Калі Майсея і Прарокаў не слухаюць, то калі б і хто з мёртвых уваскрос, не пераканаюцца».