Лукаша 23 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

І, калі ўзнялася ўсё мноства іх, павялі Яго да Пілата.
 
І ўстала ўсё мноства іх і павялі Яго да Пілата.

І пачалі Яго вінаваціць, кажучы: «Мы выявілі, што Ён бунтуе наш народ, і забараняе плаціць падатак цэзару, і называе сябе Хрыстом Царом».
 
І пачалі абевінавачваць Яго, кажучы: «Мы знайшлі, што Гэты зводзіць наш народ і забараняе падатак даваць кесару і называе Сябе Хрыстом Царом».

Дык спытаўся ў Яго Пілат, кажучы: «Ты — Цар Юдэйскі?» А Ісус, адказваючы, гаворыць: «Ты кажаш».
 
І Пілат спытаўся ў Яго, кажучы: «Ці Ты Іудзейскі Цар?» Ён жа ў адказ сказаў яму: «Ты кажаш».

І гаворыць Пілат першасвятарам і народу: «Я не знаходжу ніякай віны ў Гэтым Чалавеку».
 
І Пілат сказаў першасвятарам і народу: «Я не знаходжу ніякай віны ў Гэтым Чалавеку».

Але яны настойвалі, кажучы: «Ён бунтуе народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі аж дасюль».
 
Але яны настойвалі, кажучы: «Ён бунтуе народ, навучаючы па усёй Іудзеі, пачаўшы з Галілеі аж дасюль».

А Пілат, чуючы гэта, спытаўся, ці Гэты Чалавек галілеец,
 
Пілат жа пачуўшы, спытауся: «Ці Гэты Чалавек Галілеянін?»

і, калі даведаўся, што Ён з уладанняў Ірадавых, адаслаў Яго да Ірада, які сам быў тымі днямі ў Ерузаліме.
 
І, даведаўшыся, што Ён з Ірадавах падданых, паслаў Яго да Ірада, які і сам быў у Ерусаліме у гэтыя дні.

Ірад, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся: бо ад даўняга часу прагнуў убачыць Яго, бо многа пра Яго чуў і спадзяваўся ўбачыць, што Ім будзе зроблены які-небудзь знак.
 
Ірад жа, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо ён з даўняга часу хацеў убачыць Яго, таму што чуў пра Яго і спадзяваўся ўбачыць ад Яго нейкі знак.

І задаваў Яму многа пытанняў, але Ён яму нічога не адказаў.
 
І задаваў Яму шмат пытанняў, ды Ён нічога не адказаў яму.

А першасвятары і кніжнікі стаялі там, вінавацячы Яго.
 
І стаялі першасвятары і кніжнікі, заўзята абвінавачваюча Яго.

Тады Ірад выказаў Яму пагарду разам з жаўнерамі сваімі і пасмяяўся, апрануўшы Яго ў белыя шаты, і адправіў да Пілата.
 
Ірад жа са сваімі воінамі, пагарджаючы Ім і здзенуючыся, убраў Яго ў бліскучыя шаты і адаслаў Яго Пілату.

І сталіся ў той дзень Ірад і Пілат сябрамі, бо перад тым варагавалі між сабой.
 
І зрабліся сябрамі між сабою Ірад і Пілат з таго дня, бо раней яны былі ў варажнечы адзін з адным.

А Пілат, пазваўшы першасвятароў, начальнікаў і народ,
 
Пілат жа, склікаўшы першасвятароу, і начальнікаў, і народ,

сказаў ім: «Вы выдалі мне Гэтага Чалавека, быццам Ён бунтуе народ, і вось, я, распытваючы ў вашай прысутнасці, не знайшоў у Гэтым Чалавеку ніякай віны ў тым, у чым вы вінаваціце Яго;
 
сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, нібы Ён бунтуе народ, і вось я, перад вамі, дапытаўшы, не знайшоў за Гэтым Чалавекам ніякай віны, што вы выстаўляеце супроць Яго.

таксама і Ірад, бо адаслаў Яго да вас. І вось, не даведзена Яму нічога, вартага смерці.
 
І Ірад таксама, бо адаслаў Яго Да нас, і вось нічога, вартага смерці, Ён не зрабіў;

Таму, пакараўшы, я адпушчу Яго».
 
дык, пакараўшы Яго, адпушчу».

А яму трэба было дзеля свята адпусціць ім аднаго з вязняў.
 
[А яму трэба было адпусцсць ім на Свята аднаго].

Дык увесь натоўп закрычаў: «Забі Яго, а адпусці нам Барабу»,
 
Яны ж закрычалі ўсім натоўпам: «Забі Яго, адпусці ж нам Вараву!»

а той быў кінуты ў вязніцу за паўстанне ў горадзе і забойства.
 
Той быў за нейкае паўстанне, што адбылося ў горадзе, і забойства кінуты ў цямніцу.

Затым паўторна прамовіў Пілат да іх, хочучы адпусціць Ісуса,
 
І зноў Пілат заклікаў іх, хочучы адпусціць Ісуса.

але яны крычалі, кажучы: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!»
 
Яны ж крычалі: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!»

Ён трэці раз сказаў ім: «Што Ён зрабіў благога? Не знайшоў я ў Ім нічога, вартага смерці; дык пакараю Яго і адпушчу».
 
А ён трэці раз сказаў ім: «Якое ж зло учыніў Гэты? Ніякай смяротнай віны я не знайшоў у Ім; дык, пакараўшы Яго, адлушчу».

Ды яны настойвалі, патрабуючы з крыкам, каб быў укрыжаваны, і перамагаў гармідар іх і першасвятароў.
 
Яны ж моцнымі крыкамі настойвалі, дамагаючыся, каб Яго ўкрыжаваць, і адолелі крыкі іх [і першасвятароў].

Тады Пілат прысудзіў выканаць іх просьбу:
 
І Пілат прысудзіў, каб быпо, як дамагаліся яны:

адпусціў ім таго, хто за бунт і за забойства быў кінуты ў вязніцу, якога дамагаліся, а Ісуса выдаў на іх волю.
 
адпусціў кінутага ў цямнщу за паўстанне і забойства, — таго, што прасілі яны, Іуса ж аддаў на іх волю.

І, калі вялі Яго, спынілі нейкага Сімона з Цырэны, які ішоў з поля, і ўсклалі на яго крыж, каб нёс яго за Ісусам.
 
І калі яны павялі Яго, то, схапіўшы нейкага Сімача Кірынеяніна, што ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб ён нёс за Ісусам.

Ішоў за Ім вялікі натоўп людзей і жанчыны, якія плакалі і галасілі.
 
А ўслед за ім ішло вялікае мноства народу і жанчыны, якія плакалі і галаслі па Ім.

Ісус жа, павярнуўшыся да іх, сказаў: «Дочкі ерузалімскія, не плачце дзеля Мяне, але дзеля сябе саміх плачце ды дзеля дзяцей вашых,
 
І, абярнуўшыся да іх Ісус сказаў: «Дочкі Ерусалімскія, не плачце па Мне; але па сабе плачце і вашых дзецях,

бо, вось, надыходзяць дні, калі будуць казаць: “Шчасныя няплодныя і ўлонні, што не нарадзілі, ды грудзі, якія не кармілі”.
 
бо вось надыходзяць дні калі скажуць: «Шчаслівыя няплодныя і тыя лоны, якія не раджалі, і грудзі, якія не кармілі!»

Тады стануць казаць гарам: “Валіцеся на нас”, і ўзгоркам: “Схавайце нас”,
 
Тады пачнуць казаць гарам: «Упадзіце на нас!» і ўзгоркам: «Пакрыйце нас!»

бо калі з зялёным дрэвам гэта робяць, што станецца з сухім?»
 
«Бо калі гэта з сакаўным дрэвам робяць, то з сухім што будзе?»

Вялі з Ім таксама іншых двух злачынцаў, каб забіць іх.
 
Вялі ж і двух іншых ліхадзеяў з Ім, каб забіць.

І, калі прыйшлі на месца, якое называецца Чараповае, там укрыжавалі Яго і разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч Яго.
 
І калі прыйшлі на месца, званае Лобным, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў: аднаго справа, другога ж злева.

Ісус жа казаў: «Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць». І, дзелячы адзенне Яго, кідалі жэрабя.
 
[Ісус жа казаў: «Татухна, адпусці ім, бо не ведаюць, што чыняць»] І, дзелячы між сабой Яго адзенне, кідалі жэрабя.

І народ стаяў, прыглядаючыся. Кпілі з Яго і начальнікі, кажучы: «Іншых ратаваў, хай і Сябе выратуе, калі Ён — Хрыстос, выбраннік Божы».
 
І стаяў народ, углядаючыся. Насміхаліся ж і начальнікі, кажучы: «Ён іншых ратаваў, няхай выратуе Сам Сябе, калі Ён Месія, Божы абраннік».

Таксама і жаўнеры здзекаваліся з Яго, падыходзячы і падаючы Яму воцат,
 
І здзекаваліся з Яго і воіны, падыходзячы і падносячы Яму воцат

і кажучы: «Калі Ты — Цар Юдэйскі, уратуй Сябе!»
 
і кажучы: «Калі Ты Іудзейскі Цар, выбаў Самога Сябе».

І быў над Ім надпіс напісаны грэцкімі, рымскімі і гебрайскімі літарамі: «Гэта Цар Юдэйскі».
 
Быў жа і надпіс на Ім [напісаны грэцкімі, і рымскімі, і яўрэйскімі літарамі]: «Гэта — Іудзейскі Цар».

А адзін з разбойнікаў, што былі ўкрыжаваны, блюзніў супраць Яго, кажучы: «Няўжо Ты, не Хрыстос? Уратуй Самога Сябе і нас!»
 
А адзін з павешаных ліхадзеяў зневажаў Яго, кажучы: «Хіба Ты не Месія? Выбаў Самога Сябе і нас».

А другі, адказваючы, сунімаў яго, кажучы: «Ты і Бога не баішся, хоць церпіш тую самую кару.
 
У адказ жа другі, дакараючы яго, сказаў: «Ці ж не баішся ты Бога, бо на тое самае засуджаны.

І мы ж справядліва, бо атрымліваем вартае ўчыненага! А Ён нічога благога не зрабіў».
 
Але мы — справядліва, бо атрымліваем плату за зробленае, Гэты ж нічога благога не зрабіў».

І казаў Ісусу: «Госпадзе, узгадай мяне, калі прыйдзеш у Тваё Валадарства».
 
І казаў ён Ісусу: «Успомні мяне, Госпадзе, калі Ты прыйдзеш у Царства Сваё».

І сказаў яму Ісус: «Сапраўды кажу табе: сёння будзеш са Мною ў раі».
 
І Ён сказаў яму: «Папраўдзе табе кажу, сёння са Мною будзеш у раі».

І было блізу шостай гадзіны, і цемра сталася па ўсёй зямлі аж да дзявятай гадзіны,
 
І было ўжо каля шостай гадзіны, і зрабілася цемра на ўсёй зямлі аж да дзевятай гадзіны,

і сонца знікла, і заслона святыні разадралася пасярэдзіне.
 
сонца зацьмілася, а заспона ў храме разадралася пасярэдзіне.

І, усклікаючы моцным голасам, Ісус гаворыць: «Ойча, у рукі Твае перадаю Дух Мой». І, сказаўшы гэта, сканаў.
 
І, усклікнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: «Татухна, у Твае рукі аддаю Свой дух!» І, сказаўшы гэта, выпусціў дух.

Сотнік, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: «Гэты Чалавек быў сапраўды Справядлівы».
 
Убачыўшы ж, што адбылося, сотнік услаўляў Бога, кажучы: «Сапраўды Гэты Чалавек быў справядлівы».

І ўвесь натоўп тых, што сабраліся на гэтае відовішча і бачылі, што сталася, вярталіся, б’ючы сябе ў грудзі.
 
І ўсе натоўпы, якія зышліся на гэтае відовішча, убачыўшы, што адбылося, вярталіся, б’ючы сябе ў грудзі.

А здалёк стаялі ўсе знаёмыя Яго і жанчыны, што ішлі следам за Ім ад Галілеі, гледзячы на гэта.
 
Усе ж Яго знаёмыя і жанчыны, што прыйшлі з Ім з Галілеі, стаялі здалёку, глядзел! на гэта.

І вось, чалавек, імем Язэп, які быў членам рады, чалавек добры і справядлівы, —
 
І вось муж, на імя Іосіф, член рады, муж добры і справядлівы —

ён не прымаў ўдзел у радзе іх і учынках, — з Арыматэі, горада юдэйскага, які і сам чакаў Валадарства Божага,
 
гэты не згадзіўся ні з прысудамі, ні з учынкам іх, — з Арымафеі Іудзейскага горада, сам спадзяваўся Божага Царства,

ён прыйшоў да Пілата і прасіў цела Ісуса,
 
гэты, прыйшоўшы да Пілата, папрасіў Ісусава цела

і, зняўшы Яго, загарнуў Яго ў плашчаніцу і паклаў Яго ў магільне, высечанай у скале, у якой яшчэ ніхто не быў пакладзены.
 
і, зняўшы Яго, абгарнуў плашчаніцаю і паклаў Яго ў магіле, высечанай у скале, дзе яшчэ ніколі ніхто не ляжаў.

І быў гэта дзень прыгатавання, і надыходзіла субота.
 
А быў дзень Рыхтавання, і наставаў шабас.

Падышлі таксама жанчыны, якія прыйшлі з Ім з Галілеі, і ўбачылі магілу і як пакладзена было цела Яго,
 
І, пайшоўшы следам, жанчыны, што прыйшлі з Ім з Галілеі, бачылі магілу і як было пакладзена Яго цела,

і, вярнуўшыся, прыгатавалі духмянасці і алеек, і нічога не рабілі ў суботу паводле прыказання.
 
дык, вярнуўшыся, нарыхтавапі духмянасцяў і міра. Аднак у суботу, паводле запаведзі, адпачывалі.